Дадатак да смартфону «Мова прафесіі» навучыць беларусаў размаўляць па-беларуску на працоўным месцы
21 февраля 2022 в 1645457700
«Зеркало»
Беларусы распрацавалі мабільны дадатак пад Android і iOS «Мова прафесіі», які мусіць навучыць беларусаў размаўляць па-беларуску на працы.
Дадатак размаўляе з вамі па-беларуску і прымушае вас гаварыць па-беларуску з ім. І, канешне ж, хваліць вас, калі атрымліваецца добра. У «Мове прафесіі» можна паслухаць, як гучыць слова ці выраз, патрэніраваць вымаўленне, вывучыць новыя словы ды фразы.
Акрамя прафесійных сфер, дадатак знаёміць з асаблівасцямі беларускай фанетыкі, асновамі ветлівасці ды іншымі агульнымі тэмамі.
Праграму распрацоўвалі дзясяткі IT-спецыялістаў, навукоўцаў і мовазнаўцаў, а правільнасць беларускай мовы ў заданнях правяраў Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа.
Першыя 80 чалавек, якія пройдуць сертыфікацыйныя заданні у сферы кавярняў, атрымаюць бясплатную каву ад кавярняў «Над Нямігай», «Апостраф кава», «Лава Кавы», «Лаўндж-Бар "СЛЭШ"».
А вось кампанія АЗС А-100 21-га і 22-га лютага падорыць кожнаму зніжку ў 50% на хот-дог і залічыць яе на бірульку, калі вы атрымаеце сертыфікат валодання беларускай мовы.
Забраць сваю каву ці скарыстацца зніжкай можна да 28-га лютага.