У Беларусі стварылі мабільны дадатак — чыталку дзіцячых аўдыёкніг «Кніжны воз»
6 июня 2022 в 1654517700
«Зеркало»
Беларускія распрацоўшчыкі стварылі бясплатны мабільны дадатак - чыталку аўдыёкніг для дзяцей на беларускай мове «Кніжны воз». Ён даступны ў App Store і Google Play.
«Кніжны воз» - платформа, дзе размяшчаюцца прафесійна агучаныя кнігі для дзяцей і падлеткаў на беларускай мове.
- Я фактычна абіраю тыя аўдыёказкі, якія падабаюцца маім дзецям і якія, я лічу, будуць цікавыя большасці беларускамоўных і ўвогуле беларускіх дзяцей, - кажа распрацоўшчык дадатка Міхась Бутылін.
Платформа існуе з 2020 года. Зараз там можна паслухаць 31 кнігу, у тым ліку аповесць «Ладдзя роспачы» Караткевіча, «Хронікі Нарніі» Льюіса і народныя казкі.