«У Мінск лётаў за два рублі». Рэдкія фоты маладзечненскага аэрадрома, адкуль можна было ўляцець у Мінск і на Нарач
20 августа 2021 в 1629456240
Рэгіянальная газета
А вы ведалі, што ў 1960-х гадах з Маладзечна ў Мінск і назад можна было дабрацца на самалёце? Аб гэтым сёння малавядомым факце распавядае «Рэгіянальная газета».
Фотаздымкі маладзечненскага аэрадрома у жніўні 1969 года зрабіў маладзечацец Аляксандр Салагуб, а цяпер адлічбаваў Яўген Стэльмах. Пра аэрапорт у Маладзечне карэспандэнту расказаў аўтар фота Аляксандр Салагуб.
- Аэрапорт я добра ведаў яшчэ з 1960-х. Тут садзіліся грамадзянскія самалёты «АН-2».
Не адзін раз лётаў з Маладзечна ў Мінск за два рублі. Дарога займала 20 хвілін.
Па словах суразмоўцы, тут жа стаяў невялічкі будынак - аэравакзал з касай, дзе можна было купіць білет на самалёт.
Акрамя Мінска, самалёты з Маладзечна лёталі на Нарач.
Месціўся аэрадром за вайсковай часткай ў бок Вялікага Сяла. Цяпер там стаяць катэджы.