Трывожнасць, сузалежныя стасункі і сіндром самазванца: спявачка LEAR выпусціла дэбютны indie-pop альбом
29 июля 2022 в 1659082380
«Зеркало»
Беларуская спявачка LEAR (Валерыя Суравіцкая) выпусціла міні-альбом, які атрымаў назву «Зачапіцца». Ён выйшаў 29 ліпеня на ўсіх музычных пляцоўках.
Гэты альбом стаў дэбютным для маладой indie-pop артысткі. Да яго яна выпусціла дзесяць сінглаў. Першае з'яўленне з трэкам «Кранае» было ў канцы 2019 года, але слухачам хутчэй запомніліся беларускі кавер на тэму з серыяла «Вядзьмар» і трэк «На стомленых крылах».
У зборку «Зачапіцца» ўвайшло пяць песень, напісаных самой Валерыяй. Альбом, як тлумачыцца ў прэс-рэлізе, прысвечаны тэме душэўнай раўнавагі і ментальнага здароўя, і кожны твор - гэта гісторыя пра асобны стан: панічныя атакі, сацыяльная трывожнасць, сіндром самазванца, сіндром ахвяры і сузалежныя стасункі. Хтосьці са слухачоў можа пазнаць у гэтых гісторыях сябе - магчыма, гэта падштурхне яго задумацца пра тое, як выратавацца самому ці што трэба папрасіць дапамогі.
«Калі б Эд Шыран або Тэйлар Свіфт спявалі па-беларуску, у іх бы атрымаўся рэліз, падобны да LEAR», - адзначылі ў апісанні альбома.