Памерла актрыса тэатра лялек Валянціна Пражэева. Яна была адным з лялькаводаў Дзеда-Барадзеда
9 апреля 2023 в 1681070640
«Зеркало»
Пайшла з жыцця актрыса Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Валянціна Пражэева, паведамляецца ў фэйсбуку ўстановы. Яна была адным з лялькаводаў Дзеда-Баразеда - персанажа «Калыханкі», які з'явіўся ў эфіры напрыканцы 1980-х.
«Літаральна тыдзень таму мы віншавалі Валянціну Васільеўну з 80-годдзем, а ўжо сёння вымушаны ўзгадваць яе асобу ў такой трагічнай для нас навіне», - гаворыцца ў паведамленні тэатра, дзе яна праслужыла больш за 50 гадоў.
Валянціна Пражэева - ураджэнка расійскага Свярдлоўска (цяпер - Екацерынбург), заслужаная артыстка Аўтаномнай Рэспублікі Крым (2001), лаўрэат шматлікіх фестываляў.
«Памяць пра Валянціну Васільеўну Пражэеву назаўсёды застанецца ў сэрцах яе калег і любімых гледачоў», - сказана ў паведамленні тэатра лялек.
Развітанне з артысткай адбудзецца ў панядзелак у 11.00 па адрасе: Даўгінаўскі тракт, 160А, к.1.