«А мне наср*ць!» Нехта напісаў у дзяржаўных дакументах вось такое — і нават не пасаромеўся, уяўляеце? І фота вам у доказ
10 апреля 2023 в 1681132020
«Зеркало»
Незвычайны гістарычны артэфакт знайшлі беларускія архівісты. Мінула больш за 500 гадоў, а ён дагэтуль актуальны, піша CityDog.
«А мне насрат!» Беларускія архівісты знайшлі цікавы допіс
Як расказвае гісторык Дзяніс Лісейчыкаў, гэты допіс адшукалі супрацоўніцы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі В. Бабкова, Н. Барсукова і І. Бобер у пачатку 2000-х гг. Яны распрацоўвалі актавыя кнігі Гарадзенскага земскага суда другой паловы XVI ст. На аркушы кнігі за 1571 год на пустым месцы пісар занатаваў: «Не потреба тут нічого пісат».
«Каб ніхто з ягоных наступнікаў не ўпісаў на гэтым месцы што-небудзь ад сябе, - тлумачыць Дзяніс Лісейчыкаў. - А нейкі пазнейшы чытач кнігі ў канцы 16-га ст. (ці нават пазней) вырашыў патроліць пісара і дапісаў ад сябе, імітуючы лексіку і манеру пісьма пісара 1571 г.: "Але мне што пісал - насрат"».
Оў, дык нават нашы продкі таксама не саромеліся ўжываць моцнае слоўца?
Анягож! Вось што, напрыклад, у тым жа гістарычным архіве знайшлі спецыялісты. Гэта фрагмент дакумента з Магілёўскай духоўнай кансісторыі: «Люся дура!»
А гэта - метрычная кніга царквы ў вёсцы Бортнікі Бабруйскага павета: «Лёля, я тебя люблю», - напісаў нейкі ананім.
Заўважым, і адзін, і другі надпісы з'явіліся на дакументах духоўных устаноў, што надае ім (надпісам, вядома) своеасаблівую пікантнасць. І вельмі верагодна, што аўтары надпісаў цалкам маглі разумець, што гэтыя дакументы будуць важныя ў вывучэнні гісторыі краіны і ў складанні генеалагічных дрэў.
Хто гэта напісаў і навошта, запыталіся мы ў Дзяніса Лісейчыкава.
- Паводле почыркаў можна меркаваць, што гэта надпісы пачатку ХХ ст. Дзе канкрэтна і хто канкрэтна зрабіў іх, невядома. На метрычнай кнізе запіс маглі зрабіць і ў архіве Мінскай духоўнай кансісторыі, куды кнігі здаваліся.
Читайте также на CityDog:
«На этот дом тихо злятся продавцы». В Минске в качестве квартир продают бывшие гостиничные номера
Может, вы узнаете известный дом Минска по его двору? А попробуйте!