Экс-тэлевядучы выклаў рэбус з падручніка для пачатковай школы. Паспрабуйце разгадаць
11 мая 2024 в 1715413260
«Зеркало»
Былы тэлевізійны вядучы Антон Мартыненка выклаў у сацыяльнай сетцы Х фота задачы з падручніка па беларускай мове для другога класа сярэдняй школы і прапанаваў сваім падпісчыкам даць слушныя адказы, але рады далі не ўсе. Паспрабуйце і вы.
«Колькі рэбусаў разгадалі? Я адзін», - напісаў былы тэлевядучы на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х. У каментарах ён паведаміў, што гэта заданне з падручніка па беларускай мове для другога класа.
Вучням прапануецца разгадаць рэбусы, выкарыстоўваючы прыназоўнікі. У каментарах да допісу Мартыненкі рады задачы далі не ўсе карыстальнікі. Паспрабуйце і вы! Слушныя (і памылковыя) адказы можна пашукаць на старонцы Антона Мартыненкі.