«Беларусь жыла ў кожным з беларусаў і будзе жыць вечна». Ціханоўская расказала, калі беларусы сустрэнуць «сапраўдны Дзень Волі»
24 марта 2022 в 1648140060
«Зеркало»
Зварот да беларусаў з нагоды святкавання Дня Волі апублікавала на сваім YouTube-канале былы кандыдат на выбарах 2020 года Святлана Ціханоўская.
У сваім выступе палітык адзначыла, што для яе незалежнасць - гэта быць заўсёды гатовым бараніць сваю краіну.
- І для цябе гэта нават не подзвіг. А проста здаровая рэакцыя на злачынства. Бо іншага выбара няма і не можа быць, калі знішчаюць твой родны дом. Карыстаюцца тваёй краінай, каб весці чужую вайну, карыстаюцца тваёй зямлёй, аэрадромамі, войскамі. Выбар для народа незалежнай краіны толькі адзін: прагнаць чужынцаў са сваіх гарадоў. Бо кожны ў краіне адчувае: гэта мая зямля, - адзначыла Ціханоўская і падкрэсліла, што гэтае адчуванне з беларусаў выбівалі "дубінкамі, турмамі, знішчэннем нашай мовы і нашых героеў".
- Але ведаеце, што для мяне значыць наш лозунг: "Жыве Беларусь! Жыве вечна"? Ён значыць, што Беларусь жыла нават калі розныя ўлады ў розныя стагоддзі намагаліся яе знішчыць і зрабіць часткай іншых краін і саюзаў. Беларусь увесь гэты час жыла ў кожным з беларусаў і будзе жыць вечна.
Яна нагадала, что 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка - першая нацыянальная дзяржава, у якой быў бела-чырвона-белы сцяг, герб «Пагоня» і вокліч «Жыве Беларусь». Але перад тым, як святкаваць гэты дзень, на яе думку, треба прайсці «няпросты, пакручасты шлях»: дабіцца вываду расійскіх войскаў з Беларусі, пазбавіцца ад дыктатуры, вызваліць палітзняволенных, абраць новую демакратычную уладу і пераканацца, што яна будзе пераабраная ў законныя тэрміны.
- І вось тады мы сустрэнем сапраўдны Дзень Волі і зробім яго нацыянальным святам сваёй незалежнасці, - сказала Ціханоўская.