«Ваяры павінны рабіць сваю справу, палітыкі — сваю». Валерый Сахашчык пракаментаваў палітычныя амбіцыі беларускіх добраахвотнікаў
30 октября 2022 в 1667156820
«Зеркало»
Прадстаўнік Кабінета па пытаннях абароны і нацбяспекі Валерый Сахашчык заявіў, што ў яго ніколі не было палітычных амбіцый і што справа ваенных не ў тым, каб займацца палітыкай. Пра гэта ён распавёў падчас размовы з Зянонам Пазняком на тэлеканале «Белсат».
- На маю думку, ваяры павінны рабіць сваю справу, а палітыкі - сваю. Як аб'яднаць гэта, я пакуль не да канца разумею… Я ніколі не рабіў для сябе мэты займацца палітыкай, не маю амбіцый палітычных, бо па сваёй натуры я ваяр. Не ведаю, ці зменіцца штосьці з працягам часу, але мне здаецца, што гэта трошкі розныя рэчы, - паведаміў Сахашчык.
У сваю чаргу Зянон Пазняк дадаў, што ён цалкам падтрымлівае ідэю беларускіх фармаванняў і асабліва - полк Каліноўскага.
- Мы лічым, што найлепей будзе, калі з'явіцца адна вялікая ўзброеная структура, якая будзе зробленая на адпаведным узроўні. Акрамя таго, у нас ёсць кантакты з кіраўніцтвам палка Каліноўскага, - распавёў ён. - Мы бачым, што ўзрастае давер, легітымнасць да палка - іх легітымнасць падмацаваная крывёй. Мы спадзяёмся, што, калі атрымаецца стварыць моцную адзінку, якая будзе палітычна матываваная <…>, у нас будзе рэальная магчымасць змяніць становішча ў Беларусі.
Між тым Валерый Сахашчык таксама звярнуўся да дзеючых беларускіх вайскоўцаў, дадаўшы, што зробіць гэта па-руску, бо «для іх так будзе больш зразумела».
- За годы увольнения из армии я побывал в пятидесяти странах и прочитал много книг. Мне многое стало понятно из вещей, о которых я раньше не задумывался. И самое главное - я понимаю, что для того чтобы страна нормально функционировала, в ней должны работать законы. Это то, чему вас не учат вообще. То, что тотально было нарушено в 2020 году и продолжает нарушаться сейчас… <…> По нормам и правилам международного права Беларусь считается агрессором наравне с Россией. И Украина удерживается до сих пор от того, чтобы нанести удары на летящие ракеты, дроны, самолеты с территории Беларуси. Только потому что мудрый украинский народ думает о том, что, когда война закончится, нужно будет нормально жить с соседом. <…> Перестаньте предоставлять россиянам свою территорию, свои ресурсы, вести разведку в их интересах и поддерживать агрессию, - скончыў свой выступ Сахашчык.