«Вяртаюся на свабоду з чыстым сумленнем». Экс-политзаключенный Егор Мартинович опубликовал первый пост после выхода на свободу
30 августа 2023 в 1693383780
«Зеркало»
Бывший главный редактор «Нашай Нiвы» Егор Мартинович, который вышел на свободу после двух лет и полутора месяцев заключения, опубликовал свой первый после освобождения пост в Facebook. Приводим его полностью.
«У мяне было 2 гады і яшчэ 1,5 месяца, каб прыдумаць арыгінальны допіс на гэтае месца. Але неяк не склалася, пацягнула на філасофію.
Я хачу сказаць ВЕ-ЛІ-ЗАР-НЫ дзякуй тысячам беларусаў, якія падтрымлівалі мяне, дапамагалі мне ці іншым палітвязням альбо хаця б у душы перажывалі за нас. Гуртом шмат што лягчэй. Пастараюся адпісаць ці адзваніцца кожнаму, ад каго атрымліваў вестачкі. Я толькі пераканаўся, што прыстойных, сумленных беларусаў, сапраўдных патрыётаў нашай краіны ў разы больш, чым я мог сабе ўявіць у самых смелых фантазіях.
Балюча ад разумення, колькі дадатковых клопатаў і праблемаў звалілася на нашых родных і блізкіх. Асноўны цяжар выцягнулі на сваіх плячах менавіта яны. Нам што? - сядзі на месцы і падлічвай дні. Але ж родныя не падпісваліся на тое, каб бачыць людзей у балаквалах у сваёй кватэры, стаяць у чэргах пад СІЗА, а пасля яшчэ і губляць нервы ў чаканні, выпусцяць ці не выпусцяць. Карацей, занадта шмат розных "але", каб дакладна сказаць, як усім нам варта было рабіць правільна - каб мінімізаваць магчымыя страты і павялічыць шанцы на перамогу Беларусі і здаровага сэнсу. Па-ранейшаму веру, што гэта адбудзецца.
А персанальна для мяне важна, што я вяртаюся на свабоду з чыстым сумленнем. Мне не сорамна глядзець у вочы людзям, і гэта ўжо нямала», - написал Мартинович.
Напомним, бывший главред «Нашай Нівы» Егор Мартинович и экс-начальник отдела рекламы издания Андрей Скурко были осуждены на два с половиной года по ст. 216 УК (Причинение имущественного ущерба без признаков кражи). Правозащитники их признали политзаключенными.
Скурко освободили 18 августа. Информация о выходе на свободу Егора Мартиновича публично не оглашалась.