У меркаванай рэзідэнцыі Лукашэнкі на Чырвонаармейскай зарэгістравалі «Фонд Первого»

1 кастрычнiка 2023 у 1696177200
«Зеркало»

Мінюст Беларусі зарэгістраваў Фонд першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Фонд Первого». На запіс у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і ІП звярнуў увагу юрыст Юрый Чавусаў, піша Reform.

Візуалізацыя памяшкання з душамі уражанняў у імавернай новай рэзідэнцыі. Скрыншот відэа youtube.com/@osbbelpol

Фонд зарэгістраваны 25 кастрычніка 2022 года рашэннем № 54 па адрасе: Мінск, вул. Чырвонаармейская, д. 15. Менавіта там знаходзіцца загадкавая новая рэзідэнцыя са спа-цэнтрам, басейнам, канферэнц-залай, рабочым кабінетам і спальняй.

Reform.by атрымаў падрабязную выпіску з рэгістра, але яснасці, што гэта за фонд, больш не стала. У выпісцы няма ніякіх кантактных звестак або інфармацыі пра заснавальнікаў фонду. Ёсць толькі інфармацыя пра ведамасную падпарадкаванасць - «Іншыя юрыдычныя асобы без ведамаснай падпарадкаванасці». У якасці формы ўласнасці пазначаная «маёмасць недзяржаўных юрыдычных асоб без дзяржаўнага і замежнага ўдзелу».

Нагадаем, аб'яднанне былых беларускіх сілавікоў BELPOL раней апублікавала фільм «Душ уражанняў» пра рэканструяваны чатырохпавярховы будынак у цэнтры Мінска. Паводле іх інфармацыі, гэта новая рэзідэнцыя Аляксандра Лукашэнкі. Ініцыятыва паказала дэталёвыя планы памяшканняў і візуалізацыі.

21 верасня на паведамленні СМІ адрэагаваў сам Аляксандр Лукашэнка. Палітык назваў укідам інфармацыю, што ў будынку размесціцца яго новая рэзідэнцыя.

- На нас пачаўся ўжо ідэалагічны і інфармацыйны ціск. Нядаўна з'явілася інфармацыя: «Лукашэнка пабудаваў сабе новую рэзідэнцыю, там, напэўна, будзе УНС». Я думаю: дзе пабудаваў, хто пабудаваў? Без мяне гэта не маглі пабудаваць. Аказваецца, вялікую чыноўніцкую бальніцу аддалі Кухараву (у падпарадкаванне гарадскіх уладаў Мінска. - Заўв. рэд.) - пабудавалі маленькую за горадам - і там было старое аддзяленне рэабілітацыі. Яго Кіраўніцтва справамі адрамантавала. Зрабілі рэабілітацыю на першым паверсе. На верхнім паверсе даручыў усе дабрачынныя фонды, якія мы закрылі (сабачак лячылі, катоў і гэтак далей), сабраць пад адным дахам, - расказаў Лукашэнка.

Адзначым, што на апублікаваных BELPOL планах будынка мы не заўважылі памяшканняў, у якіх маглі б размясціцца дабрачынныя фонды. Затое там знайшліся басейн, віп-зона, снегагенератар, душ уражанняў і шмат чаго іншага.

Чытайце таксама

В Минске нашлась возможная новая резиденция Лукашенко. Перевели потраченную на «дворец» сумму в пенсии, ремонт поликлиник и лечение СМА
Зачем Лукашенко рассказал о резиденции и чем опасна идея о распределении платников? Шрайбман отвечает на вопросы читателей «Зеркала»

Навiны па тэме:

«Вот-вот, Александр Григорьевич Лукашенко, разрухнется стенка». Девушка из Чаусов рассказала о плохих условиях в общежитии

Для Лукашенко строят новую резиденцию — вспомнили для вас остальные. Где он жил и бывал раньше

«Душы ўражанняў» і альтанка па цане кватэры. У Мінску знайшлі магчымую новую рэзідэнцыю Лукашэнкі

Полная версия