«Ніякія захопніцкія памкненні Расіі не змогуць перамагчы ўкраінскі народ». Светлана Тихановская поздравила украинцев с Днем независимости
24 августа 2024 в 1724484660
«Зеркало»
В День независимости Украины лидерка демсил Светлана Тихановская обратилась к украинцам. Рассказала, как ее вдохновляет их борьба, напомнила о продвижении в Курской области и выразила надежду на победу Украины в войне.
- Кожны дзень, ужо больш за два з паловай гады, свет становіцца сведкам вашай непахіснасці, сілы духу і адданасці барацьбе за свабоду і незалежнасць, - говорится в поздравлении. - Бясстрашна баронячы сваю краіну ад агрэсара, вы натхняеце на барацьбу многія народы, у тым ліку і беларусаў. А вашыя поспехі на полі бою і ў дыпламатыі, вашае адзінства, самаарганізацыя - ужо ўвайшлі ў падручнікі гісторыі.
Тихановская вспоминает наступление Украины в Курской области, которое продолжается последние несколько недель. И ратификацию Римского статута, которую она называет важным шагом для восстановления справедливости.
- Нават у самых цяжкіх умовах вайны вы дзейнічаеце згодна з правам і міжнароднымі абавязацельствамі. І самае важнае - вы не губляеце чалавечнасці. Нават калі Расія скідвае бомбы на дзіцячыя шпіталі. Нават калі намагаецца пакінуць украінскія гарады без святла і цяпла, а праз прапаганду - пазбавіць веры і надзеі. Нават у гэтых умовах вы праяўляеце салідарнасць, узаемавыручку, захоўваеце аптымізм. Вашая барацьба - гэта барацьба за права быць самімі сабой, за права жыць у міры на сваёй зямлі. Жыць вольна, - уверена политик. - І ніякія захопніцкія памкненні Расіі не змогуць перамагчы ўкраінскі народ. Вашая адвага натхняе ўсіх нас. І я ганаруся тым, што беларускія добраахвотнікі змагаюцца поплеч з украінцамі, за нашу і вашу свабоду. Бо лёсы нашых краін узаемазвязаныя. Не будзе свабоднай Беларусі без свабоднай Украіны, а без свабоднай Беларусі не будзе бяспечнай Еўропы.
Политик напомнила об общих страницах в истории наших стран, а также об общих ценностях.
- Нават такія важныя словы ў нашых родных мовах - каханне, бацькаўшчына, змаганне, годнасць, незалежнасць - гучаць падобна, - отмечает она. - Як паказвае гісторыя, незалежнасць ніколі не даецца лёгка. Яе трэба адстойваць, і вы робіце гэта з вялікай годнасцю. Вашая перамога стане перамогай над цемрай і страхам. І галоўнае - над тымі, хто спрабуе скрасці вашую незалежнасць. З Днём незалежнасці і Слава Україні!