Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць

7 мая 2025 у 1746607440
«Наша Ніва»

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч распавёў «Нашай Ніве», што перад вызваленнем правёў 4 месяцы ў СІЗА КДБ у адной камеры з экс-каліноўцам Васілём Верамейчыкам.

Юрась Зянковіч. Скрыншот АНТ

Зянковіч кажа, што вельмі паважае Васіля Верамейчыка як сумленнага, адкрытага і смелага чалавека. Па яго словах, Васіль не зламаўся і трымаецца мужна.

«Тое, што ён гаварыў у "інтэрв'ю" - гэта вымушана. Каб прымусіць яго сказаць тое, што хочуць пачуць бэтэшнікі, да яго ўжывалі фізічны гвалт. Паколькі супраціўляцца асабліва сэнсу не было, ён пад гвалтам сказаў тое, што сказаў», - кажа Зянковіч.

«Не верце таму, што паказвае прапаганда: гэтыя ўсе інтэрв'ю робяцца пад пагрозай гвалту. І самае галоўнае. Вязням - не толькі палітычным, але і іншым хто сядзіць без віны (напрыклад, бізнэсоўцы, у якіх патрабуюць грошы ў абмен на вызваленне) вельмі важная грамадская салідарнасць. Нават калі не даходзяць лісты, мы ўсё адно адчуваем падтрымку людзей. Галоўная задача грамадства - гэта дабіцца вызвалення несправядліва асуджаных», - адзначае былы палітвязень

Навiны па тэме:

«Вынашивали планы физического устранения руководства страны». После протестов 2020 года в Беларуси осудили более 6000 человек — СК

Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа

Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»

Полная версия