«Ён як жыў па-простаму, так і быў пахаваны». Интервью супруги Станислава Шушкевича о жизни с ним и первом месяце без него
12 июня 2022 в 1655008200
«Зеркало»
В ночь на 4 мая не стало первого независимого руководителя Беларуси Станислава Шушкевича. Его супруга, Ирина Шушкевич, рассказала журналистам «Народнай волі», как прожила свою жизнь с известным мужем, и как уже больше месяца живет без него. В интервью - знакомство пары, молодые годы и последние дни Станислава Шушкевича.
«Кафедра ядзернай фізікі і мірнага выкарыстання энергіі Шушкевіча»
В кабинете Шушкевича - все на тех же местах, как и при его жизни. Ирина Кузьминична рассказывает: что-либо менять тут ей тяжело, все останется, как и было.
Она вспоминает, что с будущим мужем познакомилась в университете: она была студенткой, а Станислав Станиславович преподавал.
- Ён быў вельмі добрым выкладчыкам і надзвычай цікавым чалавекам. Лекцыі былі заўсёды захапляльнымі, студэнты хадзілі да яго з задавальненнем. І ён заўсёды быў на першых ролях у кампаніі. Аднакурснікі ўспаміналі, што «калі недзе нешта адбывалася, то наперадзе быў Стасік». Як жартаваў акадэмік Салавухін, кафедру ядзернай фізікі і мірнага выкарыстання атамнай энергіі трэба была назваць інакш - «Кафедрай ядзернай фізікі і мірнага выкарыстання энергіі Шушкевіча».
Однажды Шушкевич поставил будущей жене, круглой отличнице, четверку. Ирина Кузьминична признается: прекрасно предмет знала и расценила это как попытку привлечь внимание. Но, говорит, больше ухаживаний за время ее студенчества «особо не наблюдалось».
На выпускной группа позвала нескольких преподавателей, пришли двое, в том числе и Шушкевич. После ресторана он позвал всех к себе домой:
- І ўсе адправіліся ў яго кватэру ва ўніверсітэцкім доме на Адоеўскага. У яго кватэры было чыста, акуратна, ён мог усё сам прыгатаваць. Мы тады папілі кавы і гарбаты і разышліся. Вось пасля гэтага вечара Станіслаў Шушкевіч і пачаў да мяне заляцацца. Заляцаўся прыгожа! Мы з ім шмат гулялі ў выхадныя, заходзілі ў сталовыя, кафэ, рэстараны. І, што самае цікавае, і мне, і Станіславу больш за ўся спадабалася сталовая ў Лагойску, куды неяк заехалі. Там было ўсё так смачна, чыста, прыгожа, лепш, чым у рэстаране. Кветкі таксама дарыў, хаця, шчыра кажучы, не зусім разумеў, навошта яны жанчыне. А праз паўгода пасля той навагодняй вечарыны мы ажаніліся. Гэта адбылося 31 ліпеня 1976 года.
На тот момент молодой супруге было 23 года, муж был на 18 лет ее старше. Ирина Кузьминична рассказывает, что не обращала внимание на внешность - ей были важны честность, справедливость; чтобы с человеком было интересно. Родители приняли выбор дочери, Станислав Станиславович позже понравился им и их друзьям.
«Яго хапала на ўсё - і на працу, і на дзіця»
У самого Шушкевича к тому моменту уже был ребенок от первого брака. В браке со второй супругой сын появился только на восьмом году.
- Я разумела, што, каб нараджаць дзіця, трэба, каб у цябе быў час на яго дагляд і выхаванне. Не разумела тых, хто нараджаў, а затым кідаў малога на бацькоў. І калі зразумела, што гатова займацца дзіцем, то нарадзіла. А гаспадыняй я, дарэчы, была нядрэннай - мама мяне ў свой час навучыла і гатаваць, і шыць, і вязаць. Для дамашняга жыцця я была гатова. Хаця часу на ўсё не хапала. Але і муж дапамагаў. Прынамсі, ён таксама добра гатаваў. Ён вельмі добра квасіў капусту і любіў рабіць бігас - тушаную квашаную капусту з мясам. Таксама Станіслаў любіў смажыць яечню з салам, хаця асабіста я сала не люблю.
Когда сын родился, Станиславу Станиславовичу было 50 лет. Ребенку, вспоминает Ирина Кузьминична, он очень радовался:
- Сустракаў на машыне, з кветкамі. А я яму адразу сказала: «Цудоўна, што прыехаў. Бяры малога на рукі, а я саджуся за руль». < … > Як ужо казала, ён быў вельмі энергічны чалавек, таму яго хапала на ўсё - і на працу, і на дзіця. Кафедра Станіслава Шушкевіча была на другім паверсе, а адна з лабараторый знаходзілася на восьмым. Дык ён бегаў туды-сюды па некалькі разоў на дзень. Што ж датычыцца сына, то, трэба сказаць, ён нас шкадаваў - спаў па раскладзе і асабліва не турбаваў. Ён быў вельмі спакойны хлопчык.
Шушкевичи вместе ходили на прием в театр оперы и балета с Билом Клинтоном и его женой во время их визита в Беларусь. Для встреч с высокими гостями Ирина Кузьминична порой брала платья напрокат.
- Хаця я ніколі не рабіла культ з адзення. Гэтак жа як і Станіслаў. Здаралася, прыходзіў дадому і казаў: «О, ды ў цябе новая сукенка!» А я яму: «Гэтай сукенцы ўжо тры гады, а ты толькі зараз заўважыў». Памятаю таксама: Клінтан прылятаў у суботу, а ў пятніцу вечарам мне тэлефануе Станіслаў Станіслававіч і кажа: «Слухай, мне ж, напэўна, для сустрэчы з Клінтанам трэба нейкае новае паліто купіць». Адказваю: «А чаму ты мне пра гэта толькі ў сем вечара ў пятніцу кажаш? Чаму не ў дванаццаць ночы?» У рэшце рэшт махнуў ён рукой на новае паліто і апрануў тое, у якім хадзіў увесь час.
Она добавила, что, после того, как муж занял должность главы Верховного Совета, работал еще больше, чем в университете, и приходил домой поздно, уже не хватало времени ездить на дачу. Ее, по словам Ирины Кузьминичны, супруг строил сам. Потом якобы за украденный для этой дачи килограмм гвоздей его сняли с должности.
- У мяне нават слоў не было, каб выказаць эмоцыі, калі даведалася пра гэта. Настолькі абсурдная была сітуацыя. Станіслаў Станіслававіч адчуваў, што ў яго застаецца мала часу на пасадзе старшыні Вярхоўнага Савета, а хацелася зрабіць больш, па меншай меры каб не сарваўся візіт Клінтана ў Беларусь. Усё гэта каштавала шмат нерваў. Муж вельмі перажываў, і я бачыла, што гэта адбіваецца на яго здароўі. А яго здароўе было для мяне на першым месцы. І таму, калі яго адхілілі ад пасады, стала менш адказнасці, Станіслаў зрабіўся больш спакойны. І я супакоілася, бо бачыла, што палітыка яго да дабра не давядзе, і ўжо пачала хвалявацца.
После отставки с должности времени стало больше, Станислав Станиславович поехал на дачу, его часто приглашали читать лекции в других странах - в Америку, Корею, Мексику. Супруга ездила с ним. Однажды Шушкевич сказал: «Я здзіўлены, што жонка Ірына мяне так доўга цярпіць». Ирина Кузьминична отмечает, что он был эмоциональным человеком, но в паре было доверие.
- Муж разумеў, што я ніколі не здраджу яму і не кіну. Я ведала, што ён таксама ніколі мяне не падмане. А сястра Станіслава неяк сказала: «У жыцці столькі ўсялякіх рэальна складаных праблем, дык няўжо варта псаваць адзін аднаму нервы па дробязях?» Так, Станіслаў Станіслававіч быў эмацыйным чалавекам, нецярплівым. Я думаю, што ён і памёр так хутка, таму што ў жыцці быў такім энергічным. Хаця столькі хвароб, колькі апошнім часам было ў яго, і ворагу не пажадаеш.
«У апошнія дні ён зразумеў, што сілы яго пакідаюць, таму казаў мне вельмі шмат прыгожых слоў»
Серьезные проблемы со здоровьем у него появились в 2012-м году после смерти сестры. Он долго не понимал, что у него больное сердце.
- Не разумела гэтага і я. Калі муж пачаў пацець, то я падумала, што гэта нейкія праблемы з лёгкімі. Станіслаў наогул знаходзіў адгаворку: «Гэта таму, што ў мяне рубашкі не «хэбэшныя». І мы амаль год нічога не разумелі. А калі нарэшце зразумелі, што маюцца сур'ёзныя праблемы з сэрцам, было ўжо позна. Калі б звярнуліся да ўрачоў адразу, то можна было б вылечыцца метадам электрашоку. З часам давялося прымаць прэпараты, якія развадкоўваюць кроў, каб не было тромбаў, затым - паставіць стэнт і карыстацца кардыястымулятарам. У мужа было сардэчнае захворванне - брадыкардыя - замаруджанае сэрцабіцце. Даходзіла нават да 40 удараў за хвіліну. Калі паставілі стэнт і кардыястымулятар, давялося прымаць шмат таблетак, якія адбіваліся на нырках, печані і іншых органах. Урач-кардыёлаг Станіслава Станіслававіча неяк сказала: «У вас такія ўзаемавыключальныя хваробы, што калі лячыць адно, то тым самым наносіш шкоду другому».
Были и проблемы с ногами - неврологи диагностировали у политика полиневропатию. Это его расстраивало.
- Вось ён пройдзе дзесяць крокаў, і яму абавязкова трэба адпачыць, бо нервы слаба перадавалі сігналы мышцам. А калі чалавек дрэнна рухаецца, то гэта таксама не вельмі добра для здароўя. Станіслаў апошнім часам моцна перажываў, бо ён жа заўсёды быў чалавекам, якому кожную хвіліну нешта трэба рабіць - кніжку пісаць, палічку прыбіваць… А калі сілы сталі пакідаць яго і ён зразумеў, што ўжо не зможа рабіць тое, што раней, пачаліся праблемы яшчэ і псіхалагічнага плана. І ён вельмі перажываў праз гэта. Падыдзе да акна, паглядзіць на вуліцу і кажа: «Ты б ведала, як хочацца за руль!»
При этом он старался проходить в день по три километра просто в квартире - посчитал расстояние от балкона в одной комнате до балкона в другой и ходил туда-сюда. После перенесенного в конце февраля коронавируса это давалось тяжело.
- А затым, калі наогул стала дрэнна, патрапіў першы раз у рэанімацыю. Пасля першай рэанімацыі яшчэ мог хадзіць з хадункамі, а пасля другой быў ужо ляжачы. Кавід Станіслаў перажыў, але абвастрыліся ўсе хваробы, якія былі, і вось гэтага ён не перанёс. У апошнія дні ён зразумеў, што сілы яго пакідаюць, таму казаў мне вельмі шмат прыгожых слоў. Затым у яго рэзка стаў падаць ціск, некалькі разоў я вызывала «хуткую». Першы раз урачы зрабілі ўкол, параілі паіць мужа салодкай гарбатай і з'ехалі. Не дапамагло, я зноў патэлефанавала па «103». Прыехалі з кіслародам, нейкімі чамаданамі, мяне папрасілі выйсці. Паспрабавалі мужа рэаніміраваць, але ў іх ужо нічога не атрымалася. 3 мая бліжэй да 12 ночы Станіслава Станіслававіча не стала.
Раньше Ирина Шушкевич рассказывала, что первого руководителя независимой Беларуси не позволили похоронить на Восточном кладбище Минска, где находятся могилы известных деятелей науки, культура, а также чиновников и даже их жен. По ее словам, решение «видимо, принималось в высоких кабинетах». Станислав Шушкевич похоронен на Северном кладбище, там, где и его мать, другие родные семьи.
- Пасля пахавання я бачыла на магіле мора кветак ад звычайных людзей і разумела, што Станіславу Станіслававічу знаходзіцца тут, сярод простых людзей, больш утульна. Ён як жыў па-простаму, так і быў пахаваны. Як кажуць, не месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек - месца, - ответила Ирина Кузьминична.
Ирина Кузьминична говорит, что месяц после похорон мужа каждый день ездила на кладбище, решала организационные вопросы, отвечала на письма, звонки и привыкала к тому, что его в доме уже нет.
- Натуральна, складана прызвычаіцца, калі ты заходзіш у пакой, дзе звычайна быў Станіслаў Станіслававіч, а яго там няма. І ўжо не пачуеш яго голас…