«Нобеля?! Што, сур'ёзна?!» Пагаварылі з калегамі Алеся Бяляцкага пра яго Нобелеўскую прэмію
7 октября 2022 в 1665148320
«Зеркало»
У пятніцу, 7 кастрычніка, у Осла агучылі лаурэатаў Нобелеўскай прэміі міру. Сярод іх - старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» і палітвязень Алесь Бяляцкі. Яго калегі-вясноўцы жартуюць, што сёння працоўны дзень у іх, можна сказаць, сарваны, бо «ааа, гэта ж супер!».
«Я ўжо гадзіну абмяркоўваю з калегамі, як Алесь мог бы пра гэта даведацца»
Праваабаронца Алена Маслюкова ў камандзе «Вясны» з 1998 года. Пра тое, што яе калега атрымаў такую высокую ўзнагароду, яна даведалася на працы.
- Сяджу ўся ў працы, што пішуць, не чытаю. І тут мой калега, які працуе побач, ціхенька-ціхенька кажа: «Алесю далі нобеля». Я не зразумела, працягула займацца справамі, а тады да мяне дайшло. Кажу: «Нобеля?! Што, сур'ёзна?!» - не хавае эмоцый Алена. - Заглядваю ў агульны чат, і тут першы радок пра ўзнагароду. А-а-а-а! Гэта ж супер! Сёння, па шчырасці, праца ў нас узрушаная, бо мы ўсе такія натхнёныя. Спадзяемся, гэтая ўзнагарода палепшыць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
- Для сябе думалі, як так супала, што ўжо ў трэці раз, калі спадара Алеся намініравалі, ён быў не на свабодзе?
- Гэта як адна з прыкмет беларускіх рэаліяў. Калі ты змагаешся за правы чалавека, можаш апынуцца за кратамі. Многія калегі і я павінны былі з'ехаць з Беларусі не таму, што мы баімся, а таму што мы ўсе маглі апынуцца не на свабодзе. Бо сёняшні рэжым Лукашэнкі знішчае ўсё - правы, заканадаўства, людзей за іх асаблівую думку. А карысць ад арганізацыі ў тым, калі яна можа дапамагаць людзям і іх падтрымліваць. Менавіта таму Алесь прыняў рашэнне, каб каманда выехала. Так мы змаглі захаваць арганізацыю. Пры гэтым адказнасць за работу ўсіх ён прыняў на сябе.
- Як думаеце, спадар Алесь ведае, што ён быў намініраваны?
- Я ўжо гадзіну абмяркоўваю з калегамі, як Алесь мог бы пра гэта даведацца. Мне здаецца, што ён ведае, і яго гэта моцна падтрымлівае.
- На вашу думку, якой будзе яго рэакцыя, калі ён пачуе, што стаў адным з пераможцаў?
- Ведаючы Алеся доўгія гады, я яго візуалізірую. Я ўяўляю, што ён зараз не за кратамі, а разам з намі. Вось ён усміхаецца ў свае вусы і кажа: «Сябры, мне, канечне, вельмі прыемна, але гэта нашая агульная перамога». Ён ніколі на сябе не цягнуў. Усе ўзнагароды заўсёды раскладаў на кожнага сябра арганізацыі. І заўсёды адзначаў - гэта супольная праца, значыць, і супольная перамога. У гэтым ён увесь. Такі адкрыты, шчыры чалавек.
«Упэўнены, ён гатовы прамяняць любыя прэміі на тое, каб сітуацыя ў нашай краіне змянілася ў лепшы бок»
Праваабаронца «Вясны» Андрэй Палуда вось ужо больш за 10 гадоў каардынуе кампанію «Не смяротнаму пакаранню». Ён таксама даведаўся пра прэмію Алесю Бяляцкаму ад калег.
- У мяне, шчыра кажучы, эмоцыі змяшаныя, - прызнаецца Палуда. - Натуральна, гэта звязана ў першую чаргу з тым, што Алесь і нашыя калегі-праваабаронцы знаходзяцца ў турме. І да таго ж, акрамя праваабаронцаў, ячшэ і журналісты, і актывісты. Мы ведаем, наколькі шмат сёння палітзняволеных у нашай краіне, якая сітуацыя з правамі чалавека. Таму пачуцці змяшаныя. Але, канечне, у мяне ёсць і адчуванне (не тое каб радасці, а можа, гэта такая радасць) у тым ліку нейкага такога «свята справядлівасці». Таму што Алесь сапраўды годны чалавек. І вельмі годны праваабаронца. Ён паклаў на гэта сваё жыццё. Ён лідар думкі. Лідар як праваабаронца, і лідар як чалавек. У гэтым сэнсе ніякіх сумневаў не можа быць ні ў кога, ён такі чалавек сумлення ў гэтым сэнсе.
- Вы чакалі, што Нобелеўская прэмія міру будзе ў тым ліку і ў Беларусі?
- Шчыра кажучы, не чакаў. Я не адсочваў гэтую сітуацыю. Але тое, што прэмія патрапіла ў годныя рукі - гэта сапраўды так.
Андрэй Палуда пазнаёміўся з Алесем Бяляцкім у 2006 годзе, калі валанцёрыў у камандзе «Беларускага хельсінскага камітэта».
- Я сканчваў курсы Вышэйшай школы па правах чалавека. Пасля гэтага мы займаліся і займаемся сумеснай дзейнасцю - адукацыяй у галіне правоў чалавека, канкрэтна я - кампаніяй супраць смяротнага пакарання. Алесь - гэта чалавек, да якога можна заўжды падысці і параіцца. Гэты чалавек, на якога мы арыентуемся ў сваёй дзейнасці.
Сёння я ўзгадаў, што ў 2015 годзе разам з Алесем рабілі прэзентацыю кнігі «Смяротнае пакаранне ў Беларусі». Алесь да гэтай кнігі напісаў прадмову. Сказаў, што яна дакументальная, і дадаў такія словы: «Я вельмі ўчора быў усцешаны тым, што Святлана Алексіевіч стала лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры». У нас прэзентацыя была на наступны дзень, так атрымалася.
Ён гаварыў, што вельмі важна, каб быў пачуты голас беларускага грамадства, голас праваабаронцаў, актывістаў, журналістаў, якія кажуць, што смяротнае пакаранне Беларусі не патрэбна. І як цікава адбываецца, што Алесь таксама з'яўляецца лаўрэатам Нобелеўскай прэміі.
- Ці даходзяць нейкія навіны ад яго?
- Мінімальна даходзіць. Мы бачым, што цэнзура датычна да шмат якіх палітвязняў, у тым ліку і да Алеся. Гэта ў прынцыпе зараз, на жаль, такая тэндэнцыя.
- Як думаеце, вызваляць Алеся Бяляцкага з турмы як нобелеўскага лаўрэата?
- Мне б хацелася, каб улады вызвалілі ўсіх палітзняволеных. І я гэта кажу не з пункту гледжання нейкай паліткарэктнасці, я кажу гэта шчыра, як яно ёсць па маіх адчуваннях. Палітвязні - гэта людзі, якія знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах. Але можа быць, я б сказаў нават і ў больш шырокім сэнсе: каб вызвалілі ўсіх, хто зараз несправядліва знаходзіцца за кратамі. Гэта было б вельмі важна. І было б найлепшым падарункам у тым ліку і для Алеся.
Я ўпэўнены, што ён гатовы прамяняць любыя прэміі, званні на тое, каб сітуацыя ў нашай краіне змянілася ў лепшы бок. І з правамі чалавека, і ў каштоўнасным і культурным сэнсе, ведаючы Алеся. Я ў гэтым больш чым упэўнены.
«Сам случайно прочел о номинации всего неделю-две назад»
Павел Сапелко - юрист правозащитного центра «Весна». В организации он 11 лет. О том, что Алесь Беляцкий стал лауреатом Нобелевской премии мира, правозащитник узнал во время рабочего совещания.
- Мы обсуждали вопросы, связанные с привлечением к ответственности виновных в преступлениях против человечности, и тут в одном из рабочих чатов появилась новость о награде, - очень спокойно описывает происходящее Павел. - Затем эти новости пошли как снежный ком. Первая реакция была очень простая, потому что восемь-девять лет назад мы выдвигали Алеся на Нобелевскую премию мира. У него были неплохие позиции. Тогда для [победы] мы предпринимали адвокационные усилия. Распространяли повсюду идею, что белорусы и белорусские правозащитники борются за права человека, что они находятся под постоянным давлением, что Алесь в тюрьме. Тогда он тоже находился не на свободе.
А сейчас эта новость… Знаете, есть понятие отложенного правосудия, так и здесь - отложенное признание. Признание его заслуг - это, безусловно, признание в его лице заслуг всего правозащитного сообщества «Вясны» как организации.
- С 1996-го Алесь сделал очень много для развития правозащиты в Беларуси, но что, по вашему мнению, стало самым важным в его работе за эти годы?
- Сам по себе факт создания «Вясны», ведь она стала организацией, которая на протяжении двух десятков лет работает, продвигая права человека. Сейчас сама по себе правозащита в Беларуси ассоциируется с именем «Вясны». При этом я, конечно же, не хочу сказать, что другие организации делают для правозащиты в Беларуси меньше.
Хочется сказать, что мы поздравляем наших коллег из России и Украины, потому что «Мемориал» и «Центр гражданских свобод» - это организации, с которыми у нас есть много общего и контакты на уровне сотрудников. Для меня в результатах этой Нобелевской премии мира есть определенный символизм. Он заключается не только в том, что наградили правозащитников трех стран, которые сейчас испытывают большие проблемы с состоянием прав человека, но и по сути находятся в состоянии войны.
- Знал ли Алесь, что его номинировали? Ждал ли победы?
- Я не хочу придумывать, но, думаю, что не знал. Я сам случайно прочел о номинации всего неделю-две назад. Даже не знаю, кто выдвинул его кандидатуру.
- Вы не в курсе, как Алесю сообщат о награде?
- Мы иногда недооцениваем возможности передачи информации за тюремные стены. Я думаю, что он вскоре обо всем узнает.