Белоруска, которая в Стэнфорде общалась с Владимиром Зеленским: «Муж жартуе: адразу ведаў з кім ажаніўся»
12 сентября 2021 в 1631445060
«Зеркало»
Надзея Нортон родом из Минска, но уже более десяти лет живет в США. Она никогда не училась в Стэнфорде, но на прошлой неделе немало СМИ написали о ней как о студентке этого университета. Все дело в том, что во время недавнего визита Владимира Зеленского в одно из самых престижных учебных заведений мира Надзея стала первой, кто после выступления президента Украины обратился к нему с вопросом. «Што вы параіце беларусам, [каб не падаць духам] у складанай [палітычнай] сітуацыі», - на мове спросила она. И получила очень искренний ответ.
Надзея с мужем Тимом живет в городе Санта-Круз. Это недалеко от Сан-Франциско. Ей 43. Белоруска окончила истфак БГУ, магистратуру, аспирантуру. Училась в Польской академии наук, но диплома Стэнфорда у нее нет. Это, шутит, фантазии журналистов. На выступление Владимира Зеленского она попала не по студенческому билету, а по приглашению знакомых из украинской диаспоры. Их, уточняет, на встрече было большинство.
Мероприятие начиналось в 11 утра, но всех гостей организаторы попросили быть к 10.00. В 10.30, предупредили, двери на вход закроют. Никаких металлических рамок и проверки сумок никому проходить не пришлось, а вот про прививку от COVID-19 спросили. Наличие вакцинации - обязательное условие для визита. Даже подтверждение принести с собой попросили.
- Я загадзя не думала, што буду гаварыць з прэзідэнтам. Але, калі арганізатары сказалі: «Зараз час для пытанняў», пайшла да мікрафона. Гэта быў душэўны покліч, - описывает собеседница. - Я прадставілася: «Надзея Нортан, лідар суполкі «Беларусаў Сан-Францыска», і прэзідэнтка Асацыяцыі беларусаў Амерыкі (это из видео почему-то вырезали. - Прим. Ред.). Зяленскі выступаў па-ўкраінску, таму я вырашыла звярнуцца да яго па-беларуску. Адразу, канеше, хацела пацікавіцца, ці ён не супраць, але расхвалявалася і забыла.
Это оказалось не страшно. Президент Украины Надзею понял и отметил: украинцы видят, что сейчас происходит в Беларуси.
Вопрос Надзеи в самом начале
- Мне, як і многім беларусам, было цікава, якую параду нам дасць прэзідэнт краіны, што [за кароткі час] перажыла дзве рэвалюцыі (оранжевая революция в 2004-м и революция в результате Евромайдана в 2014-м. - Прим. ред.), - говорит Надзея. - Прызнаюся, я не чакала такой шчырай рэакцыі. Думаю, Зяленскі адказаў мне не афіцыйна, а ад сэрца.
«Цім спытаў: «Скажы, калі я прыеду, а цябе арыштуюць, дзе мне цябе шукаць?»»
Надзея, кажется, тоже из тех людей, кто принимает решения сердцем. А в сердце у нее, признается, навсегда любовь к Беларуси.
- Я заўсёды адчувала сувязь с Беларуссю. Кожны раз, калі прыязждаю сюды, плачу, бо вось я тут, на сваёй зямлі, - не скрывает эмоций собеседница и говорит, что до COVID-19 раз в два года обязательно бывала на родине, участвовала в исторических и культурных проектах. - Я лічу, што лепшы горад на свеце - Мінск. Гэта месца, дзе я хачу жыць, але лёс склаўся інакш.
За словом «інакш» белоруска рассказывает свою историю, и начинается она с поездки в США. В жизни Надзеи, продолжает минчанка, «было два ўваходы ў Амерыку». Первый раз, вспоминает, она перелетела Атлантический океан в 2008 году. В тот момент собеседница училась в Польской академии наук и работала над диссертацией о развитии белорусского национального движения. Девушка выиграла стипендию, и ее пригласили «вучыцца і выкладаць» в город Уичито (штат Канзас) - в Центр белорусских исследований.
- Мая праграма сканчвалася ў 2010-м. Гэта якраз год чарговых прэзідэнцкіх выбараў, - возвращается к тем событиям собеседница. - Са студэнцкіх гадоў я была вельмі заангажавана ў палітычнае жыццё Беларусі. Яшчэ ў штатах запісалася ў штаб Раманчука (Ярослав Романчук - политик и экономист. Прим. Ред.) і не магла дачакацца, калі ж паеду дадому.
Билет в Беларусь был куплен на декабрь 2010-го. До возвращения, пока на календаре был еще сентябрь, Надзея решила прокатиться на поезде в штат Орегон. «Железка», говорит, здесь проходит вдоль Тихого океана, вокруг невероятные виды. Очень хотелось посмотреть на всю эту красоту.
- На адваротным шляху я вышывала рушнік ад нацыянальнага строю. Амерыканец, што сядзеў побач пацікавіўся, што гэта. Мы разгаварыліся і ўжо тады адчулі адзін да аднаго сімпатыю, - с улыбкой вспоминает собеседница. - Але я ўсё роўна вярнулася ў Беларусь - і адразу ж нырнула ў вір палітычных падзеяў. З Цімам мы перапісваліся. Ён запрашаў мяне ў госці, я ж адказвала, што з мяне досыць жыць далёка ад Бацькаўшчыны, не хачу.
На родине в это время шла предвыборная кампания - 2010. Для Надзеи она была третьей. В 2001-м, например, минчанка собирала подписи за альтернативного кандидата, в 2006-м была среди несогласных, кто, узнав итоги голосования, находился в палаточном лагере на Октябрьской площади. В ночь с 23 на 24 марта девушка, как и другие демонстранты, попала под зачистку и оказалась на Окрестина. Позже ее осудили на семь суток и отправили в жодинский ИВС.
- У 2010-м у меня не было ўнутраннага адчування, што патрэбна ісці на Плошчу. Плюс Цімаці мусіў прыляцець у Беларусь. Ён ведаў пра мае прыгоды ў 2006-м і неяк пацікавіўся: «Скажы, калі я прыеду, а цябе арыштуюць, дзе мне цябе шукаць?». Ад гэтага пытання нада мной быццам развергліся нябёсы, і я думаю: «Надзя, што ты робіш?». У выніку 19 снежня 2010-га я засталася дома, - эмоционально возвращается к этим событиям собеседница. - Напярэдадні Новага года мы з Цімам сустрэліся ў Амстэрдаме. Павандравалі па Еўропе, а потым прыехалі ў Беларусь, дзе на той момант панавала атмасфера расчаравання. Цім быў уражаны, а, калі вярнуўся ў Амерыку, зрабіў мне прапаву. Сказаў, пераляцеў акіян і зразумеў: не можа без мяне. Я адказала: «Так».
Это означало нужно снова прощаться с Беларусью и собираться в США.
- Але я адчувала, што кахаю Ціма, - говорит собеседница, что стало для нее определяющим в принятии решения. - І ў сакавіку 2011-га паляцела да яго.
«Хачу мець магчымасць ездзіць у вольную Беларусь»
Первое время в эмиграции, вспоминает Надзея, давалось ей очень сложно: новая страна, новый статус, новое окружение. Нужно было начинать все с чистого листа.
- Цім мяне вельмі падтрымліваў. Мне не трэба было тэрмінова шукаць працу, думаць, дзе жыць і на што. Я пераключылася на пошук сябе і старалася крыху адысці ад Беларусі: на два гады нават перастала чытаць навіны з Бацькаўшчыны. У той час мяне прывабіла японскае духоўнае вучэнне рэйкі. Я стала майстрам-настаўнікам і пачала дапамагаць людзям выходзіць з цяжкіх абставінаў.
В 2016-м, продолжает Надзея, она узнала о существовании сообщества «Белорусы Сан-Франциско». Руководитель организации предложила присоединиться к ним - и вместе они взялись организовывать различные культурные мероприятия - Дзень Волі, Гуканне вясны.
- А потым здарыўся 2020-ты - і ён перавярнуў усё. У той год я якраз збіралася ў Мінск і яшчэ ў лютым набыла квіткі. Вясной пачула зварот Віктара Бабарыкі. Ён закрануў нейкую струну маёй душы, і я запісалася ў яго ініцыятыўную групу. Вельмі спадзявалася паляцець у Беларусь, але з-за COVID-19 рэйсы былі скасаваныя. Калі стала зразумела, што трапіць на Радзіму не атрымаецца, мы з беларусамі ў Амерыцы пачалі рабіць сваю Беларусь у Сан-Францыска. 21 чэрвеня 2020 года ў нас прайшла першая акцыя салідарнасці. На дадзены момант мы іх правялі ўжо пяцьдзесят.
В момент их первой акции в Сан-Франциско, вспоминает Надзея, волна солидарности к Беларуси пошла по всей Америке. В знак поддержки с теми, кто на родине, представители диаспор выходили на улицы в разных штатах США.
- У пэўны момант нам стала зразумела: нас шмат, і каб ведаць, хто мы, каардынаваць працу, абменьвацца інфармацыяй, нам патрэбна аб'яднацца, - вводит в курс дела собеседница. - І тры жанчыны - Ганна Шарко з Н'ю Джэрсі, Жанна Чарняўска - з Чыкага і я з Сан-Францыска сабралі групу, куды запрасілі актывістаў з кожнай суполкі беларусаў у ЗША. Праз дзесяць месяцаў мы вырашылі арганізаваць агульнаамерыканскую арганізацыю. Так нарадзілася Асацыяцыя беларусаў Амерыкі.
Надзея - президент ассоциации.
- Цім з разуменнем адносіцца да таго, што з траўня я нон-стоп займаюся актывізмам. Жартуе, што з самага пачатку ведаў, з кім ажаніўся, - улыбается Надзея. - Ён кампутарны тэхнік, у яго свой невялікі бізнес. Па натуры ён больш інтраверт, таму на акцыі не ходзіць, але падтрымлівае мяне і маральна, і фінансава. Гэта мне вельмі дапамагае.
- Надзея, зачем вам как человеку, который так давно не живет в Беларуси, все это?
- Бо хачу мець магчымасць ездзіць у вольную Беларусь.