У вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна ў суботу, 6 мая, правялі традыцыйны беларускі абрад - Юраўскі карагод. Ён з 2019 года ўнесены ў Спіс сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Фотаздымкі са свята апублікавала ў нядзелю Міністэрства культуры.
Юраўскі карагод - гэта вясновы абрад ураджаю. Юр'еў дзень - адно з цэнтральных святаў беларускага народнага календара. «Дзе корогод ходзіць, там Бог жыто родзіць…» - з такой прымаўкай на Жыткавіччыне адзначаюць Юр'я.
«Захавальніца абрада - Кацярына Аляксееўна Панчэня, баба Каця, чалавек неверагоднай мудрасці і сілы», - паведамляе Мінкульт.