«Яны бароняць гонар і годнасць нашай нацыі». Ціханоўская ўручыла медалі родным беларускіх ваяроў, якія загінулі ва Украіне
10 июня 2023 в 1686423060
«Зеркало»
Лідар дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская ўручыла медалі «Гонар і годнасць» родным беларускіх ваяроў, якія загінулі ва Украіне. Гэта адбылося на выставе ў Сейме Літвы.
Ад імя Аб'яднанага пераходнага кабінета ўзнагароды атрымалі родныя Міраслава Лазоўскага (Мыш), Васіля Парфянкова (Сябро), Івана Марчука (Брэст), Змітра Рубашэўскага (Ганс) і Паўла Суслава (Волат).
«За права народа вырашаць свой лёс змагаецца Украіна. І за гэтае права для Украіны і Беларусі змагаюцца беларусы, якія ваююць у складзе палка Каліноўскага, Беларускага добраахвотніцкага корпуса і іншых падраздзяленняў украінскай арміі. Гэтыя мужныя людзі бароняць не толькі Украіну, не толькі Беларусь, яны бароняць гонар і годнасць нашай нацыі», - сказала Ціханоўская.