Католики, униаты и протестанты отмечают Рождество Христово
25 декабря 2021 в 1640379660
«Зеркало»
25 декабря Рождество Христово отмечают католики, униаты, протестанты. Во всех костелах страны с раннего утра пройдут праздничные службы.
Сегодня Рождество отмечают католики, униаты, протестанты, а также Константинопольская, Антиохийская, Александрийская, Кипрская, Болгарская, Румынская, Элладская и некоторые другие православные церкви, которые живут по новоюлианскому календарю. 25 декабря государственный праздник более чем в 100 странах мира.
Председатель Конференции католических епископов, бискуп Витебский Олег Буткевич обратился с рождественским посланием к белорусским католикам:
- У вігілійны вечар, апраменены святлом Бэтлеемскай зоркі, віншую вас з вялікай і радаснай падзеяй Нараджэннем Хрыстовым! Сын Божы, якога дзве тысячы гадоў таму чалавецтва сустрэла яслямі ў хляве, няхай цяпер знойдзе ў сэрцы кожнага з вас утульнае месца сваёй прысутнасці ў гэтым свеце. Няхай Ён апраменьвае сваім святлом кожны закуток вашага жыцця, напаўняе сваім спакоем і адорвае радасцю. Толькі тады мы зможам жыць у згодзе і паразуменні, знаходзячы выйсце са складаных сітуацый, якімі так шчодра апошнім часам надзяляе нас лёс.
«Не бойцеся, абвяшчаю вам вялікую радасць <…>, нарадзіўся вам сёння Збаўца!»(Лк 2, 10).
Няхай гэтыя словы Анёла, скіраваныя калісьці да бэтлеемскімскіх пастушкоў, знойдуць водгук і ў нашых сэрцах, напаўняючы іх надзеяй і даверам да бязмежнай і міласэрнай Божай Любові, якая асаблівым чынам атуляе сёння ўвесь свет. Няхай яна учыніць сёння нашыя сэрцы здольнымі да прабачэння, каб белая аплатка, якой мы будзем дзяліцца з бліжнімі пры вігілійным стале, стала дзейсным знакам паяднання. Легенда сцвярджае, што ў гэтую ноч нават жывёла размаўляе чалавечым голасам. Няхай і нам сёння хопіць пакоры працягнуць руку да прымірэння і ад усяго сэрца дараваць крыўды.
Няхай Божае Нараджэнне напоўніць вашае жыццё шматлікімі ласкамі, няхай стане крыніцай сапраўднай радасці і надзеі, а нашую краіну атуліць апекай Беззаганнай Маці і Яе святога Абранніка Юзафа!
Божае баслаўленне няхай спадарожнічае вам падчас гэтых святаў і на працягу ўсяго надыходзячага Новага, 2022 года! Радаснага Свята і шчаслівага Новага года!
Расписание богослужений в костелах, которые будут идти с 8 утра до 9 часов вечера 25 декабря, можно найти на сайте imsha.by.
Трансляцию из костела Святого Симеона и Святой Елены на YouTube можно посмотреть по ссылке.
Трансляцию из Архикатедрального костела Наисвятейшей Панны Марии можно посмотреть здесь.