Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
Налоги в пользу Зеркала


У дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча Аршанскай школе №3 прысвоілі яго імя. Менавіта ў гэтую школу пісьменнік пайшоў у першы клас у 1938 годзе. Пра гэта паведамляе выданне «Витебские вести».

Фото: vitvesti.by
Фото: Ольга Хаецкая/vitvesti.by

У сувязі з прысваеннем школе імя вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, на будынку адкрылі мемарыяльную дошку. Але яна цалкам на рускай мове, акрамя цытаты пісьменніка.

Ураджэнец Оршы Караткевіч правёў у гэтым горадзе сваё дзяцінства, за выключэннем эвакуацыі ў перыяд Другой сусветнай вайны.

У цырымоніі адкрыцця мемарыяльнай дошкі прынялі ўдзел супрацоўнікі і вучні школы, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, пляменніца Караткевіча Алена Сінькевіч. Яна падарыла школе кнігі Уладзіміра Сямёнавіча.

26 лістапада спаўняецца 92 гады з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка.