Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. Для некаторых пенсіянераў прадугледжаная важкая прыбаўка да пенсіі — яна перавышае 660 рублёў на месяц
  2. Расія абмежавала вываз наяўных рублёў у Беларусь — пра якую суму ідзе гаворка
  3. «Жывая». Вялікае інтэрв'ю з Інай Кулей — пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну
  4. Гэтыя сілавікі ўзначальвалі Службу бяспекі Лукашэнкі і мелі катэджы ў Драздах. Як высветлілася, яны пазбыліся жылля
  5. «Ужо шараговыя леснікі заязджаюць у СІЗА КДБ». Затрыманы за хабар экс-кіраўнік Мінпрыроды дае паказанні на супрацоўнікаў
  6. Археолагі падчас раскопак на Міншчыне знайшлі «абсалютна ўнікальны артэфакт»
  7. Памёр былы старшыня КДК Аляксандр Якабсон
  8. Вышла замуж за владельца «Экомедсервиса», живет во Франции, родила троих детей. Как сложились судьбы солисток группы «Топлесс»
  9. У беларусаў неўзабаве мае з'явіцца яшчэ адзін варыянт абмену валюты — у гэтым кірунку зроблены чарговы крок
  10. Лукашэнка адправіў у адстаўку дыпламата, які зрабіў хамскія рэмаркі на адрас Зяленскага ў сваім выступе ў АБСЕ
  11. Беларуска адкусіла марожанае і трапіла ў рэанімацыю
  12. З'явіўся спосаб даведацца, якія звесткі пра вашыя даходы ёсць у падатковай
  13. Паведамляецца, што дроны ўдарылі па памежным пераходзе «Чырвоны Камень» на мяжы РФ і Беларусі. Што там цяпер
  14. Лукашэнка паскардзіўся, што беларусы не купляюць за бесцань тое, што, на яго думку, «будзе каштаваць шалёныя грошы»
  15. Тралейбус адзін, а плаціць за праезд трэба двойчы? У «Мінсктрансе» растлумачылі незвычайнае правіла
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.