Сяргей Башлыкевіч прадставіў апошню песню 2023, якой ён развітаўся з амаль скончыўшымся годам. Твор называецца Fanø — і вось чаму.
«Песня, кавалак якой я напісаў ў траўні на востраве Fanø. Песня, якой я развітаюся з 2023», — падпісаў новае відэа Башлыкевіч.
Музыка спявае пра «лясы і кіламетры», якія зараз ляжаць паміж шмат кім. І ў такой сітуацыі не дамагае нават «запах мандарынавай цэдры», бо «ніводны транспарт ужо не ідзе, у тое месца і час, дзе я чакаю цябе». Але заклікае не губляць надзею, і дзяліцца цяплом, пакуль яно ёсць у вас.