Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Бывший офицер обещал ребятам в колонии, что освободит их. Но новая реальность Беларуси его шокировала
  2. ЕС ввел санкции против 26 человек и двух компаний из Беларуси. Кто попал в список?
  3. Выходец из беларусской шляхты 28 лет руководил советской внешней политикой и три года — номинально целым СССР. Рассказываем о нем
  4. «Ваш министр обороны сидел не очень веселый». Интервью с бывшим главой МИД Литвы Линасом Линкявичюсом
  5. Пьяный беларус, устроивший дебош в Таиланде, оказался состоятельным брестчанином. Что о нем известно
  6. «По сути, стал персоной нон грата». У знаменитого тренера Анатолия Буяльского юбилей, но он не нужен нашему баскетболу — рассказываем
  7. Среди северокорейских солдат в Курской области — большие потери. Эксперты рассказали, в чем причины
  8. У Лидии Ермошиной спросили, сколько голосов наберет Лукашенко на грядущих выборах. Какую цифру она назвала
  9. Доллар носит из стороны в сторону: какими будут курсы
  10. Силовики задержали первых подозреваемых по делу о пожаре в ТЦ «Беларусь»
  11. Крупное подразделение КНДР впервые атаковало ВСУ в Курской области. Чего удалось добиться северокорейским союзникам России
  12. В России сразу два танкера развалились на части прямо в море (видео)


Кінафестываль «Паўночнае ззянне» ў самым разгары: наперадзе беларускіх гледачоў чакаюць яшчэ шмат цудоўных кінастужак з Балтыі, Скандынавіі, Беларусі і Украіны. Да 21 лістапада можна глядзець фільмы анлайн і цалкам бясплатна, дастаткова толькі зарэгістравацца на сайце northernlightsff.com. Тым часам праграмеры і праграмеркі «Паўночнага ззяння» выбралі пяць стужак з пяці праграм кінафестывалю, якія трэба абавязкова паглядзець, — расказваем пра іх у гэтым матэрыяле.

Гэта рэкламны матэрыял. Рэклама дапамагае нам працаваць і расказваць беларусам сапраўдныя навіны. Тэкст напісаны нашым партнёрам. Калі вы хочаце падтрымліваць незалежную беларускую журналістыку і прарэкламаваць свой прадукт — абавязкова напішыце нам.

— Мяне ўражваюць поўныя залі ў кінатэатрах на нашых паказах у Варшаве і Вільнюсе, вельмі шмат людзей застаецца пасля праглядаў на сустрэчы з аўтарамі і аўтаркамі фільмаў, — дзеліцца ўражаннямі заснавальніца «Паўночнага ззяння», прадзюсарка і рэжысёрка Воля Чайкоўская. — Па анлайн-праглядах мы пакуль маем толькі прамежкавыя лічбы, але таксама ўжо бачым, што стужкі на кінафестывалі беларусы глядзяць вельмі актыўна. І заўважылі асаблівасць гэтага года — шмат каментароў на платформе пад фільмамі. Гэта значыць, што ў гледачоў ёсць патрэба абмяркоўваць убачанае, дзяліцца сваімі ўражаннямі і думкамі наконт фільмаў. І гэта класна, такая ўцягнутасць у кіно вельмі цешыць.

Арганізатары «Паўночнага ззяння» спадзяюцца, што беларусы не стаміліся ад такога цудоўнага кінамарафону і што да праглядаў будуць далучацца і новыя гледачы.

— Таксама да мяне шмат падыходзіла людзей у Варшаве, многія пішуць у прыватныя паведамленні: людзей вельмі зачапіў наш сёлетні маніфест і трэйлер «Вярнуцца да каранёў». Бачна, што канцэпцыя патрапіла ў нерв шматлікіх беларусаў з розных краін, — дадае заснавальніца кінафестывалю.

Нагадваем, што кожны дзень на платформе адкрываецца доступ да прагляду фільмаў згодна з раскладам — глядзець гэтыя стужкі анлайн можна на працягу 24 гадзін (па мінскім часе). Што яшчэ можна будзе ўбачыць на фестывалі?

Міжнародная праграма: «Мой дзіўны незнаёмец» (Нарвегія, Францыя, Швецыя, 2024)

Постэр да фільма «Мой дзіўны незнаёмец». Фота: «Паўночнае ззянне»
Постэр да фільма «Мой дзіўны незнаёмец». Фота: «Паўночнае ззянне»

Гэта прыкладна тое кіно, якое ўсе сабе звычайна ўяўляюць пры словах «скандынаўская драма»: усё павольна, меланхалічна, у халодных танах і з доляй сюррэалізму.

Галоўная гераіня — прыбіральшчыца, якая знаходзіць у порце Осла сімпатычнага хлопца з амнезіяй і хлусіць яму, што яны каханкі. З гэтага вырастае ці то хічкокаўскі трылер на мінімалках, ці то абсурдная камедыя, ці то сумная трагедыя — вызначыць жанр складана, але фільм усё роўна застаецца займальна-засмоктваючым.

Гэта дэбютны поўны метр Ёханы Пююккё, пратэжэ Ёакіма Трыера (не Ларс, але круты нарвежскі рэжысёр), якая з ім працавала над хорарам «Тэльма». У стужцы рэжысёрка паспявае пагаварыць з гледачом пра многае: перакручанае даследаванне класавых канфліктаў (бедная галоўная гераіня марыць прысмактацца да багатых і жыць як яны, як у «Паразітах»), а таксама пра прыроду хлусні і чалавечых амбіцый. Увогуле, фільм шматгранны, дзіўны і загадкавы — кожны тут знойдзе для сябе шмат інтэрпрэтацый.

Праграма «Нязломнасць»: «Фарук» (Германія, Турцыя, Францыя, 2024)

Постэр да фільма «Фарук». Фота: «Паўночнае ззянне»
Постэр да фільма «Фарук». Фота: «Паўночнае ззянне»

«Фарук» — гэта круты і крэатыўны прыклад папулярнага сёння гібрыднага фільма (сумесі жанраў ігравога і дакументальнага кіно). Рэжысёрка турэцкага паходжання Аслы Озге на працягу сямі гадоў здымала гісторыю пра тое, як яе 90-гадовы бацька паўстае супраць знішчэння іх дома з-за джэнтрыфікацыі (спроб трансфармаваць старую гарадскую прастору ў больш сучасную). І гэтая тэма вельмі сугучная ўсёй канцэпцыі вяртання да каранёў сёлетняга «Паўночнага ззяння».

Наогул, усе фільмы з катэгорыі «Нязломнасць» паказваюць здольнасць чалавечага духу трываць, адаптавацца і супрацьстаяць. Стужкі з праграмы расказваюць гісторыі, у якіх героі сутыкаюцца з надзвычайнымі абставінамі — палітычнымі, сацыяльнымі або экзістэнцыяльнымі — і знаходзяць у сабе сілы выстаяць. Простых адказаў не чакайце, але фільмы паказваюць, як мы супрацьстаім адчаю, пераадольваем цяжкасці і, дзякуючы настойлівасці, змяняем сябе і свет вакол нас.

Беларускі конкурс: «Працэсы» (Польшча, 2023)

Постэр да фільма «Працэсы». Фота: «Паўночнае ззянне»
Постэр да фільма «Працэсы». Фота: «Паўночнае ззянне»

Вельмі арыгінальнае выказванне на тэму сучаснай Беларусі — пачынаючы ад пратэстаў у жніўні 2020 года і да гіпатэтычнай будучыні нашай краіны — зняў Андрэй Кашперскі.

У фільма выдатная драматургічная база, прысутнічае цень знакамітага пісьменніка Джорджа Оруэла, ёсць змястоўная глыбіня сабраных навэл — усё гэта не ператварае фільм у сцёб, а выводзіць на ўзровень трагіфарса. Бачна, што стужка зроблена не проста, каб паказаць абсурд сённяшняй рэчаіснасці, але і каб паспрабаваць растлумачыць вытокі вялікай катастрофы, якая здарылася з беларусамі.

Было шмат спрэчак наконт удзелу ў праекце расійскай зоркі кіно Яны Траянавай — маўляў, чаму рэжысёр не запрасіў беларускую актрысу. Але тут рэжысёру ўдалося якраз патрапіць у яблычак, бо гісторыю жанчыны, чый сын знаходзіцца на вайне ва Украіне, магла натуральна сыграць толькі актрыса з краіны, для якой вайна — гэта ўжо рэчаіснасць.

Праграма Ukraine mon amour: Nice Ladies (Нідэрланды, Украіна, 2024)

Постэр да фільма Nice Ladies. Фота: «Паўночнае ззянне»
Постэр да фільма Nice Ladies. Фота: «Паўночнае ззянне»

У сваім дэбютным дакументальным фільме ўкраінская рэжысёрка Марыя Панамарова кранальна апавядае пра групу чырлідарак сталага ўзросту, якіх падзяліла вайна: хтосьці з’ехаў, хтосьці застаўся. Камандны дух стаў знікаць, магія чырлідарства — распыляцца. І гледача чакае пошук адказа, ці змогуць гэтыя жанчыны зноў сабрацца разам і захаваць сувязі паміж сабой неразарванымі.

Стужка кранальная, сумленная, часам смешная. І вельмі асабістая, бо аўтарка таксама прысутнічае ў кадры як гераіня — такі прыём у сучасных дакументальных фільмах называецца participative documentary, калі гісторыя расказваецца ад імя рэжысёркі ў кадры. Фільм будзе даступны для прагляду анлайн толькі для гледачоў з Літвы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы.

Конкурс кароткага метра SHORTCUT: «Лазневы дзень» (Эстонія, 2024)

Постэр да фільма «Лазневы дзень». Фота: «Паўночнае ззянне»
Постэр да фільма «Лазневы дзень». Фота: «Паўночнае ззянне»

Летась адным з хітоў «Паўночнага ззяння» (і не толькі) быў «Сястрынства лазні па-чорнаму» — дакуфікшн-перформанс, дзе гераіні паўтары гадзіны паўтаралі традыцыйныя лазневыя рытуалы эстонскага народа выру і паралельна расказвалі пацешныя і страшныя гісторыі пра тое, як быць жанчынай.

«Лазневы дзень» — гэта, можна сказаць, сіквел ад тых жа аўтараў: мантажор першага фільма індыец Тушар Пракаш тут стаў паўнавартасным сарыжэсёрам Ганны Хінтс. І цяпер можна паглядзець ужо на голых потных мужчын, якія ўвесь фільм проста мыюцца ў лазні. Фактычна можна сказаць, што ў эстонскай саўны з’явіўся самы сапраўдны кінасусвет — як табе такое, «Марвел»?

Як глядзець фільмы на «Паўночным ззянні»?

Стужкі кінафестывалю з анлайн-паказаў даступны як з Беларусі, так з любых іншых краін. Трэба зайсці на сайт northernlightsff.com, зарэгістравацца і цалкам бясплатна глядзець фільмы згодна з раскладам паказаў.

А калі вы жывяце ў Таліне, то яшчэ можаце дакрануцца да свету фестывальнага кіно і афлайн у кінатэатры.

Сачыць за навінамі фэсту можна ў FB, Instagram, Telegram, а таксама ёсць магчымасць заданаціць камандзе фестывалю для працягу працы праекта.