Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. С сайта МВД пропала функция онлайн-проверки запрета на выезд из страны
  2. Пайшоў у бізнес, застаўся без працы, памёр у загадкавых абставінах. Як склаліся лёсы экс-кіраўнікоў МЗС Беларусі
  3. У Беларусі актыўна ствараецца новая дэсантна-штурмавая брыгада
  4. Этой ночью Беларусь посетил смерч. Посмотрите на фото последствий
  5. Куды найскладаней паступіць на платнае ў Беларусі? З'явіліся звесткі пра конкурс і прахадныя балы
  6. «Откуда вас столько?» Что происходит с преследованием за протесты 2020 года, в «деле Гаюна» и в других громких историях
  7. Следчыя расказалі падрабязнасці справы маньяка-ліфцёра
  8. «Цырк і паказуха». Польскае выданне напісала пра штогадовую «бітву за ўраджай» у Беларусі
  9. З Беларусі эвакуявалі сям'ю бубнача, які граў на пратэстах і атрымаў шэсць гадоў калоніі
  10. К беларусским чиновникам обратились из-за атак дронов по складам Wildberries в России — на что им жалуются и о чем просят
  11. Даляр рыхтуецца да росту: якіх узроўняў чакаць у пачатку жніўня? Прагноз курсаў валют
  12. Украина ударила по новому Wildberries
  13. Африканская жара наступает на Беларусь — скоро будет плюс 40
  14. Жена «кошелька» Лукашенко написала бестселлер — его перевели на беларусский язык
Читать по-русски


/

Аляксандр Лукашэнка 1 красавіка сабраў нараду для падвядзення вынікаў комплекснай праверкі Узброеных сіл і расказаў пра вынікі мерапрыемства.

Беларусские военнослужащие в 72-м гвардейском Объединенном учебном центре. Фото: пресс-служба Минобороны
Беларускія вайскоўцы ў 72-м гвардзейскім Аб’яднаным навучальным цэнтры. Фота: прэс-служба Мінабароны

Удзельнікамі нарады сталі каля 300 чалавек, у ліку якіх — камандзіры злучэнняў, што прыцягваліся да праверкі. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што праверка арміі праводзілася «як ніколі маштабна і жорстка»:

«Мы ставілі ўдзельнікаў ва ўмовы, максімальна набліжаныя да рэальных выклікаў, без зніжак на надвор’е, час сутак і іншыя фактары», — паведаміў ён.

У праверцы ўдзельнічалі вайсковыя часткі і падраздзяленні пастаяннай гатоўнасці Заходняга і Паўночна-заходняга аператыўных камандаванняў, сіл спецыяльных аперацый, ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны. Паводле Лукашэнкі, узровень задач, тэмп іх пастаноўкі і выканання былі абумоўленыя «сур'ёзнасцю геапалітычнай абстаноўкі, падзеямі і пагрозамі ў непасрэднай блізкасці да беларускіх межаў».

Акрамя таго, дадаў палітык, «гэта была хоць і планавая праверка, але ўпершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі такая маштабная». Пры гэтым, з ягоных словаў, «задача была пастаўленая адна: паглядзець, як будуць дзейнічаць часткі, прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць, ва ўмовах ваеннага часу».

«Мне гэтыя праверкі ва ўмовах мірнага часу — марнаванне грошай. Лішніх грошай у нас няма», — растлумачыў Лукашэнка.

Аднак тут жа падкрэсліў, што «ніякага мірнага часу быць не можа»:

«Мы рыхтуемся да вайны. На тое мы і ўзброеныя сілы стварылі, на тое мы іх утрымліваем, на тое народ адшпільвае грошы для таго, каб нас з вамі ўтрымліваць. І ў гэтай аўдыторыі (і не толькі ў гэтай) людзі павінныя разумець: мы абсалютна супраць вайны. Асабліва нашыя афіцэры, нашыя салдаты, узброеныя сілы. Бо мы ведаем, што такое вайна. Мы не хочам вайны, але армія для таго і прызначаная. Калі раптам хтосьці вырашыць з намі размаўляць і глядзець на нас праз прыцэлы зброі, мы адкажам. Да гэтага і рыхтуемся», — заявіў ён.

Нагадаем маштабная праверка Узброеных сіл Беларусі праходзіла з 16 студзеня на даручэнне Лукашэнкі і мела раптоўны характар. Яе асаблівасцю стала тое, што палітык прыводзіў часткі ў баявую гатоўнасць наўпрост, абыходзячы Міністэрства абароны і Генштаб.

Як раней пісала «Люстэрка», вайсковаабавязаных пачалі масава прызываць у часткі з 16 лютага. Позвы мужчынам прыносілі за лічаныя гадзіны да прапісанага ў іх часу, потым доўга трымалі ў ваенкаматах. Таксама многія абураліся тым, што няма выключэнняў для маладых бацькоў і празрыстасці ў адборы.

На гэта адрэагавала Міністэрства абароны. «Названы від збораў мае шэраг асаблівасцяў. Тэрміны прыбыцця вайсковаабавязаных на папярэднія пункты збору з моманту атрымання позвы мінімальныя і могуць складаць менш за суткі. Тэрмін працягласці гэтага віду збораў можа складаць да 60 сутак», — казаў намеснік начальніка ўпраўлення галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генштаба Юрый Ганціеўскі.

20 сакавіка палітык заявіў, што ўзброеныя сілы ў цэлым «паказалі дастатковую боегатоўнасць». Аднак, як днямі расказаў «Люстэрку» адзін са сваякоў вайсковаабавязанага, адпраўленыя на зборы дагэтуль знаходзяцца на палігонах.

Чытайце таксама