Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
Налоги в пользу Зеркала
  1. На пенсию, похоже, отправили чиновника, который у власти дольше Лукашенко. Какой недвижимостью и авто он завладел за это время
  2. «Ход гроссмейстерский». Как политики (и не только) отреагировали на отставку Шойгу с поста главы Минобороны России?
  3. После требования о скромных выпускных родители волнуются, можно ли позвать на праздник диджея. Вот что говорят чиновники
  4. Аналитики ISW назвали возможную цель российского наступления под Харьковом
  5. «Рэжым намагаецца адняць у нас нават магчымасць трымацца за карані». Тихановская поздравила беларусов с Радуницей
  6. В России за взятку задержали еще одного генерала Минобороны
  7. Власти запускают очередной проверенный способ «мгновенно» получать деньги беларусов
  8. Экс-министра экономики Казахстана Куандыка Бишимбаева приговорили к 24 годам лишения свободы по обвинению в убийстве жены
  9. Мигранты устроили массовый штурм польской границы через реку со стороны Беларуси. Их останавливали с армией


25 сакавіка, у гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, беларусы па ўсім свеце адзначаюць Дзень Волі. Са святам ужо павіншавала лідар дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская. Сваё віншаванне беларусам апублікаваў і полк Кастуся Каліноўскага. Ад імя байцоў падраздзялення з прамовай выступіў камандзір палка — Кіт.

Камандзір палка Каліноўскага "Кіт" выступіў з прамовай да Дня Волі 25 сакавіка 2023 года. Скрыншот відэа
Камандзір палка Каліноўскага Кіт выступіў з прамовай да Дня Волі 25 сакавіка 2023 года. Скрыншот відэа

— Сто пяць гадоў таму нашы смелыя продкі змаглі сказаць сваё слова. Змаглі заявіць аб тым, што беларусы маюць права на незалежную ва ўсіх сэнсах дзяржаву. І вось ужо 105 гадоў барацьба за гэтую дзяржаву працягваецца. Полк Каліноўскага са зброяй у руках працягвае гэтае змаганне.

Мы кажам у нашым зароку на вернасць Беларусі: «Хай рукі мае сціскаюць зброю, пакуль шыбеніцы не скончаць сціскаць шыі сыноў тваіх». Мы сціскаем у руках зброю — вы надаяце набоі.

У гэты святочны дзень мы ўдзячныя вам за тое, што можам працягваць барацьбу за вызваленне. З такім надзейным тылам мы як стаялі, так і будзем стаяць.

Наша агульная мэта — Беларусь. Беларусь свабодная, незалежная і дэмакратычная. Наша агульная мэта — Беларусь шчаслівая. І мы дойдзем да Беларусі і скажам разам: «Жыве Беларусь!»

Яшчэ адно агульнае віншаванне апублікавалі ў тэлеграм-канале палка Каліноўскага. Да святочнага дня байцы разам з Вольным хорам заспявалі гімн «Пагоня».

«Гэта вялікае свята для ўсіх беларусаў па ўсім свеце, а для нас яшчэ і знакавае. Менавіта 25 сакавіка ў Кіеве, пад кананаду расейскіх войскаў, тады яшчэ батальён Каліноўскага прыняў свой першы зарок на вернасць Беларусі і беларускаму народу. А праз год мы ўжо атрымалі ўзнагароды з рук Рады БНР — першыя баявыя ўзнагароды за стагоддзі! Мы з гонарам лічым сябе спадкаемцамі тых, хто больш за сто гадоў таму, пад акупацыяй, заявіў пра незалежную Беларусь. Заявіў аб тым, што беларусы могуць і павінны мець сваю дзяржаву…

Аднак не ўсе з гэтым згодны. Нас спрабавалі і спрабуюць сцерці з зямлі. Спрабуюць сцерці нашу беларускасць, спрабуюць сцерці нацыю, спрабуюць сцерці волю, спрабуюць сцерці гонар нашага народа. Спрабуюць гэта зараз. За стагоддзі мы праходзілі войны, катаванні, выгнанні, расстрэлы і голад. Але мы заўсёды працягваемся. Мы працягваемся ў песнях і творах нашых пісьменнікаў, у адкрыццях нашых навукоўцаў, у перамогах нашых спартсменаў, у працавітасці нашых людзей і ў мужнасці нашых ваяроў.

І што б ні было, мы ідзём да нашай свабоды! Так, часам кошт нашай свабоды — гэта жыццё… Але мы гатовыя плаціць гэты кошт!

Пакуль мы жывём — Жыве Беларусь!»