Сегодня, 15 декабря, исполняется 90 лет со дня рождения первого руководителя независимой Беларуси Станислав Шушкевича. Лидерка демократических сил Светлана Тихановская почтила память политика.
— Сёння я хачу ўшанаваць памяць чалавека, які пакінуў глыбокі след у нашай гісторыі, — написала Тихановская в своем телеграм-канале. — Першы кіраўнік незалежнай Беларусі, навуковец, палітык — ён стварыў падмурак незалежнасці нашай Радзімы і ўсе жыццё працаваў, каб ператварыць Беларусь у свабодную і дэмакратычную краіну.
Станіслаў Шушкевіч актыўна ўдзельнічаў у ключавых падзеях, што вызначылі будучыню нашай краіны. Менавіта дзякуючы яго працы і прынцыповасці Беларусь у 1991 годзе зрабіла выбар на карысць незалежнасці. Ён заўсёды ставіў інтарэсы краіны і народа вышэй за ўласныя — і да апошніх дзён жыцця змагаўся, каб Беларусь рухалася дэмакратычным шляхам. Для Шушкевіча было крытычна важна захаваць для рэспублікі яе непаўторную культуру, гісторыю і спыніць бясконцы ціск русіфікацыі. Яго дзейнасць на карысць вольнай будучыні беларускага народа была двойчы адзначаная намінацыяй на Нобелеўскую прэмію міру.
Бачанне Шушкевічам Беларусі як еўрапейскай краіны, якая жыве паводле дэмакратычных каштоўнасцяў, натхняе нас і сёння. У часы, калі беларусы сутыкаюцца з рэпрэсіямі і супрацьстаяць знішчэнню нашай нацыянальнай самасвядомасці, дзейнасць Станіслава Шушкевіча служыць напамінам: барацьба за свабоду і незалежнасць ніколі не бывае марнай. Ён паказаў, што нават у самых цяжкіх умовах можна дзейнічаць на карысць краіны.
Спадчына Станіслава Шушкевіча — гэта шлях, якім мы рушым да свабоднай і незалежнай Беларусі. Мы шануем яго памяць і працягваем крочыць да вольнай краіны, пра якую ён заўсёды марыў.
Напомним, Станислав Шушкевич умер в ночь на 4 мая 2022 года. Ему было 87 лет. В 1991—1994 годах Станислав Шушкевич возглавлял Верховный Совет Беларуси 12-го созыва. Как глава республики подписывал вместе с премьер-министром Вячеславом Кебичем Беловежские соглашения, которые положили конец существованию СССР. Участвовал в первых президентских выборах, занял четвертое место после Александра Лукашенко, Вячеслава Кебича и лидера БНФ Зенона Позняка. В первом туре за него проголосовали около 10% избирателей.
Сейчас в Офисе Светланы Тихановской работает внучка Станислава Шушкевича — Станислава. Она личная помощница политика.