Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. Доўгажыхар сярод класікаў, адной фразай апісаў менталітэт беларусаў, не прымаў савецкую сістэму. Пяць пунктаў пра веліч Янкі Брыля
  2. У СК прыдумалі новыя падыходы для пераследу беларусаў-іншадумцаў — акцэнт робіцца на дзвюх сацсетках
  3. Для кіроўцаў анансавалі новаўвядзенне і прыгразілі ім «адміністратыўкай»
  4. Бацькі спыталі ў Мінадукацыі, навошта дзецям летам палоць пустазелле і падмятаць у калгасе. У ведамстве адказалі
  5. Лукашэнка памяняў аднаго міністра, дырэктараў заводаў і кіраўніка найбуйнейшага дзяржмедыяхолдынга
  6. У Полацку праверылі аповед маці пра збіццё сына на трэніроўцы па дзюдо. Якія вынікі
  7. «Спасибо за помощь ВСУ». Украинцы массово шутят над Максом Коржом в соцсетях
  8. Уводзяць пенсійныя змяненні
  9. «Лукашэнка хоча стаць Такаевым». Што будзе з перамовамі Лукашэнкі і ЗША з нагоды палітвязняў? Меркаванне
  10. «Пашешь, пашешь, и все мало и мало». Беларусы, работающие врачами в Польше и Нидерландах, рассказали, как трудятся и сколько получают
  11. Пенсіянеры і інваліды могуць купляць прадукты са зніжкай 10% — МАРГ і гандлёвыя сеткі падоўжылі пагадненне
  12. Для насельніцтва хочуць увесці новыя штрафы — каго і за што збіраюцца караць
Читать по-русски


/

Упраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі зладзіла масавыя праверкі супрацоўнікаў Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Прадметам цікавасці гэтай міліцэйскай структуры сталі камандзіроўкі работнікаў, паведамляе «Флагшток» са спасылкай на крыніцу, звязаную з прадпрыемствам.

Профилактическая беседа следователя РОСК с работниками завода. Фото: Мозырский НПЗ
Прафілактычная гутарка следчага РАСК з работнікамі завода. Фота: Мазырскі НПЗ

Паводле інфармацыі выдання, пад падазрэнне сілавікоў трапіла каля 400 супрацоўнікаў Мазырскага НПЗ, якія здзяйснялі рабочыя паездкі за мяжу ў апошнія гады. Пры гэтым работнікам пагражаюць крымінальнымі справамі за неапраўданую растрату сродкаў завода.

«Хтосьці ездзіў абсталяванне „глядзець“, іншыя — заключаць кантракты, па розных выставах і іншых НПЗ, шышкі — у далёкае замежжа. Многія па фірмах ездзілі, якія займаюцца рамонтам. Едзе прадстаўнік завода, і не адзін, нібы для кантролю рамонту, а насамрэч — невялікі адпачынак за грошы завода», — патлумачыла крыніца.

Паводле яе, камусьці пагражае толькі штраф і кампенсацыя растрат, іншым — тэрмін і канфіскацыя маёмасці.

Афіцыйных звестак пра завядзенне крымінальных справаў і праверкі яшчэ не было, таму дакладнай інфармацыі пра сутнасць прэтэнзій АБЭЗ пакуль няма.

Нагадаем, у красавіку 2025 года на Мазырскім НПЗ затрымалі некалькіх топ-менеджараў у карупцыйнай справе, уключаючы галоўнага інжынера Сяргея Грамовіча. Пазней частку фігурантаў адпусцілі. У прыватнасці, начальнік юрыдычнай службы Ігар Драгель быў пераведзены ў статус сведкі і працягнуў працу на заводзе.

Сярод іншых фігурантаў называліся кіраўнік дырэкцыі па рэканструкцыі і развіцці Аляксандр Гуд, яго жонка Наталля Мішкова, намеснік гендырэктара па матэрыяльна-тэхнічным забяспечанні Сяргей Трунін і яшчэ некалькі супрацоўнікаў.