Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. МВД пригрозило уголовкой блогеру, который обратился к Лукашенко с жалобами на милиционеров
  2. «Если он считает, что они не политзаключенные, пусть считает». Коул — о заявлении Лукашенко, что в Беларуси нет политузников
  3. «Думала, что наконец-то начну жить». Тихановская написала колонку для «Зеркала» — о болезни сына и невидимом труде женщин
  4. «Прошел в чащу, где вырыл неглубокую яму». В МВД рассказали подробности убийства 43-летней беременной
  5. Помните могилевского депутата, которого объявили в розыск? Похоже, с ним уехала ведущая госканала
  6. Лукашенко снова заявил, что не держится за власть. Угадайте, в который раз? А мы подсчитали
  7. «Кто это вообще придумал?» Родители который год не понимают, зачем от детей требуют считать клеточки в тетрадках, — специалисты ответили
  8. 10 из 25 освобожденных политзаключенных приехали в Варшаву
  9. Посмотрели новое кино «Беларусьфильма», которое снял сотрудник невестки Лукашенко. Как ни странно, вышло вполне неплохо — рассказываем


Грамадзяне Беларусі маюць унікальную магчымасць узяць удзел у трох вядомых міжнародных праграмах, што фінансуюцца ўрадам ЗША: Hubert H. Humphrey Fellowship, Fulbright Foreign Student Program і Fulbright Faculty Development Program. Усе праграмы забяспечваюць поўнае фінансаванне выдаткаў і спрыяюць развіццю прафесійнага патэнцыялу, акадэмічных ведаў і міжнародных сувязяў. Тэрмін падачы заявак на праграму Hubert H. Humphrey Fellowship — 9 жніўня 2026 года, 23.59 (UTC+3), на праграмы Fulbright Foreign Student Program і Fulbright Faculty Development Program — 2 жніўня 2026 года, 23.59 (UTC+3).

Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: American Councils for International Education; ACTR/ACCELS
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: American Councils for International Education; ACTR/ACCELS

Праграма стыпендый Х’юберта Хамфры (Hubert H. Humphrey Fellowship)

Гадавая праграма для дасведчаных спецыялістаў і спецыялістак з лідэрскім патэнцыялам і імкненнем працаваць на карысць грамадства. Удзельнікі і ўдзельніцы распрацоўваюць уласную праграму прафесійнага росту без атрымання ступені ў адным з найбуйнейшых універсітэтаў ЗША.

Падыходзіць для спецыялістаў у галінах дзяржаўнай палітыкі, эканомікі, правоў чалавека, журналістыкі, аховы здароўя, экалогіі, адукацыі і інш.

Асноўныя патрабаванні:

  • грамадзянства Беларусі;
  • скончаная вышэйшая адукацыя (бакалаўр ці эквівалент);
  • мінімум пяць гадоў прафесійнага досведу;
  • добры ўзровень англійскай;
  • лідэрскі патэнцыял.

Падрабязней: Hubert H. Humphrey Fellowship Program — AC Belarus.

Праграма Fulbright Faculty Development Program для выкладчыкаў і выкладчыц ВНУ (FFDP)

Семестравая прафесійная стажыроўка для выкладчыкаў і выкладчыц ВНУ без атрымання ступені. Праграма дае магчымасць распрацаваць новыя курсы, палепшыць методыкі выкладання, правесці даследаванні і наладзіць акадэмічныя сувязі.

Асноўныя патрабаванні:

  • грамадзянства Беларусі;
  • скончаная вышэйшая адукацыя (бакалаўр ці эквівалент);
  • быць выкладчыкам ці выкладчыцай установы вышэйшай адукацыі ў Беларусі ці іншай краіне на момант падачы заяўкі;
  • досвед выкладання ва ўстанове вышэйшай адукацыі не менш за два гады на момант падачы заяўкі;
  • добры ўзровень англійскай.

Падрабязней: Fulbright Faculty Development Program (FFDP) — AC Belarus.

Праграма Fulbright Foreign Student для замежных студэнтаў і студэнтак (FFSP)

FFSP дазваляе атрымаць ступень магістра ў ЗША ў галінах міжнародных адносін, адукацыі, права, экалагічнай палітыкі, дзяржаўнага кіравання, журналістыкі, аховы здароўя ды інш.

Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: American Councils for International Education; ACTR/ACCELS
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: American Councils for International Education; ACTR/ACCELS

Асноўныя патрабаванні:

  • грамадзянства Беларусі;
  • скончаная вышэйшая адукацыя (бакалаўр ці эквівалент);
  • добры ўзровень англійскай.

Падрабязней: Fulbright Foreign Student Program (FFSP) — AC Belarus.

Умовы ўдзелу і фінансаванне

Усе праграмы цалкам фінансуюцца і ўключаюць:

  • навучанне або стажыроўку;
  • аплату авіяпералётаў;
  • штомесячную стыпендыю;
  • медыцынскую страхоўку;
  • падтрымку ў візавых працэдурах;
  • візавую падтрымку для сям'і цягам праграмы.

Роўны доступ

Удзел у праграмах магчымы для ўсіх грамадзян і грамадзянак Беларусі, незалежна ад месца жыхарства. Усе канкурсанты і канкурсанткі маюць роўныя правы, незалежна ад расы, полу, мовы, рэлігіі ці іншых прыкмет.

Па ўсіх пытаннях пішыце на [email protected].