Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Кремль не пойдет на уступки администрации Трампа и будет настаивать на своих условиях для мирных переговоров — эксперты рассказали каких
  2. В Беларуси продукты вырвались в лидеры по росту цен. Удержать их не получается даже госрегулированием
  3. «Видит он, что его не заметили, и он начал пиариться». Лукашенко задел поступок польского президента
  4. Лукашенко объяснил, почему снялись с выборов Чемоданова и Бобриков
  5. У КГБ есть специальная памятка по рейдам у политических. Документ оказался в распоряжении «Зеркала»
  6. Один из богатейших людей Беларуси рискнул всем ради нашей страны. Современники не оценили — вот трагическая история этого политика
  7. Минскую детскую поликлинику закрыли на капремонт, а теперь там КГБ допрашивает беларусов. Рассказываем, что выяснили расследователи
  8. «Наша Ніва»: Первая вице-мэр Минска Надежда Лазаревич прошла через задержание, муж остался в СИЗО
  9. По транспортному налогу собираются ввести новшество. Министр финансов говорит, что об этом просят люди
  10. Таксисты, не включенные в реестр, пошли на хитрость. Довольны все — и пассажиры, и водители
  11. Трамп придумал, какую должность в его администрации займет Илон Маск. Специально для него создали новое министерство
  12. На продукты подскочили цены. Лидер по подорожанию, скорее всего, вызовет у вас удивление (как и некоторые другие «призеры»)
  13. Правозащитники: В Гродненской области проходят массовые задержания с участием КГБ
  14. Отец Колесниковой сообщил, что Мария раздумывает написать прошение о помиловании
  15. Первым результаты Лукашенко на выборах обычно озвучивает неприметный аналитический центр. Вот как он лжет и кто за ним стоит
  16. Друга Лукашенко заподозрили в госизмене. В вину ему ставят и то, что благодаря протекции беларусской власти он заработал 1,5 млн евро


Акцёра і вядучага Аляксандра Ждановіча большасць беларусаў ведае як Маляваныча з «Калыханкі». Але ягоная творчасць значна глыбей: ён працаваў у тэатры, на радыё, здымаўся ў кіно, рабіў уласныя праэкты. У верасні 2020 года Ждановіча затрымлівалі на маршы, а напачатку 2022-га запрашалі на допыты ў ДФР. У лютым гэтага года акцёр з’ехаў з Беларусі. Пагутарылі з Аляксандрам Ждановічам пра эміграцыю і жыццё ў Тбілісі, надзею, вайну ва Украіне і год без тэатру.

Аляксандр Ждановіч. Здымак: TUT.BY

«Тбілісі прыгожы, я жывы, не ў турме»

— З якімі пачуццямі вы з’язджалі? Ці было складана прыняць такое рашэнне?

— Мне лягчэй, калі цяжэй (смяецца). Самае цяжкае — гэта выбар, сумняешся, ці правільна ты зрабіў. А калі ўжо зразумеў, што ты альбо з’язджаеш, альбо хутчэй за ўсё садзішся… Сядзець гады ў маім узросце (24 чэрвеня Аляксандру Ждановічу споўніцца 58 гадоў. — Заўв. рэд.) не вельмі хочацца. Памятаю, як раней казаў: а чаму я павінен з’язджаць, тут мае бацькі пахаваныя! Але калі прыцісне — нічога планаваць немагчыма.

Абставіны ад’езду былі даволі напружаныя. Я даволі эмацыйны, магу панікаваць, а тут нават здзівіўся сабе — стан быў даволі спакойны. У мяне было каля тыдня, каб сабрацца. Я з’ездзіў на могілкі бацькоў і жонкі — разумеў, што з’язджаю надоўга.

— То бок вы думалі, што можаце не вярнуцца?

— Зразумела, што не думаць пра гэта немагчыма. Але, з іншага боку, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець. У гэтым сэнсе я такі вожык у тумане, якога рака сама нясе. Зараз яна прынесла мяне ў Тбілісі. Паглядзім, што будзе далей.

Дакладных тэрмінаў у мяне няма. Нават калі ў 2020 годзе ўсе пыталіся: «Праз колькі перамога?», я здзіўляўся наіўнасці адказаў: праз месяц, да новага года. Не хачу нікога пазбаўляць надзеі сваімі адчуваннямі, бо яна павінна быць на першым месцы. Але, як казалі стоікі, рыхтуйся да горшага, спадзявайся на лепшае.

Фота з асабістага архіву
«Грузінскае паветра вельмі класнае», — кажа акцёр. Фота з асабістага архіву героя

— А як вам жывецца ў Грузіі? Ці складана было адаптавацца?

— Першыя некалькі дзён тут былі пад знакам свабоды: Тбілісі прыгожы, я жывы, не ў турме. Увогуле я планаваў пераехаць у Польшчу, але пакуль рабіў гуманітарную візу, з’явіліся сувязі, праэкты. А потым адно, другое, розныя перспектывы. Губляць гэта я палічыў няправільным. Да таго ж грузіны — ментальна вельмі блізкі народ: мне падабаецца іхняя адкрытасць, шчырасць. Яны жывыя.

Дарэчы, гэтага мне не хапае ў родным Мінску. Можа, праз уладу, а можа, і праз нашую ментальнасць горад быў халаднавата-дыстыліравана чыстым. Тбілісі не назавеш чыстым горадам (смяецца), але пры гэтым ёсць адчуванне прыгажосці і жыцця.

— У Беларусі ў вас была кватэра, уласны дом, трывалае жыццё. А цяпер трэба будаваць побыт наноў, здымаць кватэру…

— Канешне, моладзі лягчэй змяняць штосьці і планаваць, чым мне. Але я не тыповы чалавек свайго ўзросту. Мне здаецца, я захаваў у сабе асаблівае ўспрыманне сусвету, унутры мяне жыве дзіцёнак. Мне цікава, нават у такім узросце, нешта памяняць. Мы зараз жывем удвох са знаемым беларусам — так, трэба прыцірацца адзін да аднаго, але ўсё нармальна.

— Пакуль вы застанецеся ў Грузіі?

— Так, бо тут ёсць ужо нейкія абавязкі: пачалі рабіць тэатральную дзіцячую школу, агучваем фільмы для Warner Brothers, батлейка, тыдзень беларускай культуры. Хачу з’ездзіць у Польшчу, пабачыцца з сябрамі, але жыць пакуль буду тут.

«Менталітэт, які мы назіралі ў сярэдзіне 90-х, змяніўся»

— Вы часта ходзіце на акцыі дыяспары ў Грузіі. Якая там атмасфера? І ці пазнаюць вас беларусы?

— Пазнаюць, яшчэ як! Асабліва ў Батумі, там увогуле на кожным кроку віталіся, дзякавалі. І ў Тбілісі таксама. У акцыях удзельчаю. Мяне толькі трохі засмучвае, калі ўзнікаюць нейкія цёркі праз мову, хто на якой размаўляе. Але гэта не асноўнае — зразумела, ёсць падтрымка, ёсць салідарнасць. Хацелася б, каб больш людзей выходзіла на акцыі, бо ў Тбілісі беларусаў шмат.

Аляксандр Ждановіч на акцыі дыяспары ў Тбілісі. Фота: сацыяльныя сеткі
Аляксандр Ждановіч на акцыі дыяспары ў Тбілісі. Фота: сацыяльныя сеткі

— А чаму вам важна прыходзіць на гэтыя акцыі?

— Ну як чаму? А чаму выходзілі на акцыі ў 2020 годзе? Вось як скажу: днямі прайшоў фестываль інтэлектуальнай літаратуры, прыязджаў Уладзімір Някляеў. І адна з нашых актывістак запытала ў яго: «Які сэнс праводзіць такія акцыі за мяжой?». Ён адказаў вельмі добра: «А як інакш?».

Мы павінны падтрымліваць беларусаў у краіне, сустракацца не толькі на паэтычных вечарынах — безумоўна, культурная сувязь важная, але праз акцыі можна звярнуць на нас увагу мясцовых. Ды нават пакрычаць «Жыве Беларусь». Калі я прыйшоў на першую акцыю, увогуле дзіўна было: людзі проста так на вуліцы крычаць лозунгі, якія зрабілі цябе тым, хто ты ёсць.

— Вы раней казалі, што да 2020 года не вельмі цікавіліся палітыкай. Ці не шкадуеце, што не выказваліся да гэтага часу?

— Безумоўна, пачуццё віны было адным з рухавікоў. Бо трэба было раней заўважаць нейкія рэчы. Як было напісана на адным плакаце на маршы: «Трусость отцов — рабство детей». І я разумею, што нейкая баязлівасць была. Але сам сябе апраўдваў: не было такой магутнай падтрымкі знізу, попыту на перамены, на праўду, законнасць. Большасць была задаволеная тым, што адбывалася.

Але 2020 год расплюшчыў вочы. Не адразу, гэта было балючае асэнсаванне. І калі паглядзець на мяне, можна сказаць: «О, ён маўчаў 25 гадоў, а зараз!». Але гэта няпраўда — мне ніколі не падабалася гэтая ўлада, я проста лічыў, што выхады на вуліцу не прывядуць да выніку. А ў 2020 годзе так не хацелася і думаць: як жыць далей пасля Акрэсціна, пасля такой жудаснай хлусні?

Цяпер грамадства іншае. Беларускі менталітэт, які мы назіралі ў сярэдзіне 90-х, калі выбралі постсавецкія сімвалы і пайшлі за чалавекам з вусамі, змяніўся. Сышло з жыцця пакаленне, якое ішло каранямі ў Савецкі Саюз. Вырасла новае, якое мае адукацыю і магчымасць падарожнічаць, з’явіўся сярэдні клас. З тых 16 людзей, якія сядзелі са мной у Жодзіна, большасць мела сваю справу. І вось гэтыя людзі патрабуюць павагі да сабе. А калі іх не паважаюць — яны рэагуюць такім чынам.

Фота з асабістага архіву
Аляксандр Ждановіч падчас паэтычнай вечарыны ў Грузіі. Фота з асабістага архіву героя

— Вы часта казалі, што, нягледзячы на працу ў «Калыханцы» і іншых беларускамоўных праграмах, самі размаўлялі па-руску. Але цяпер перайшлі на беларускую. Чаму?

— Жаданне размаўляць па-беларуску было яшчэ напачатку 90-х, але не надта вялікае. Я тады лічыў, што размаўляю «коряво» — дык лепей удакладняць сваю рускую, каб не быць белай варонай. Хаця на радыё і на тэлебачанні шмат працаваў на беларускай мове, але звычкі размаўляць на ёй у паўсядзёнасці не было. І толькі ў 2021-м я пачаў.

Дзіўны парадокс: знаходзячыся фізічна ў Беларусі, я ніколі не меў беларускамоўнага асяроддзя. І калі ў краме казаў па-беларуску, мне амаль заўсёды адказвалі па-руску. А тут, за тысячы кіламетраў ад Беларусі, вялікая колькасць тых, хто размаўляе па-беларуску.

«Мяне трэсла потым некалькі дзён»

— Калі пачалася вайна, вы ўжо былі ў Тбілісі. Як вы ўспрынялі гэтую навіну, калі паглядзелі ў тэлефон — а там пра тое, што бамбяць Украіну?

— Гэта быў чацвёрты ці пяты дзень тут. Я прачнуўся рана, як заўжды рука пацягнулася да навінаў — і з першай секунды зразумеў, што адбылося. Бо трэба быць наіўным чалавекам, каб не зразумець, што да гэтага рыхтавалі шмат гадоў.

Першая асацыяцыя: «Киев бомбили, нам объявили, что началась война». Паралелі проста жахлівыя. Мяне трэсла потым некалькі дзён. Зараз стала спакайней, бо чалавек так створаны: каб захаваць сваю псіхіку, павінны быць нейкія буферы. Але 24 лютага падзяліла гісторыю, і маю таксама, на «да» і «пасля». Бо гэта не проста вайна паміж пуцінскай Расіяй і Украінай. Я бачу, што нас рыхтуюць і далей, да нечага больш маштабнага.

— А вось ракеты з Беларусі — як вы гэта ўспрымаеце?

— Ну як?.. Я адчуваю боль за сваю краіну. Бо пачуццё віны — я гэтага не адчуваю. Можа, гэта дрэнна… Але я не ведаю, у чым мая віна?! Калі гэтая ўлада, якая вымусіла мяне з’ехаць, гэта творыць. Што магу — раблю. Я выказваюся ў сацсетках — і мне прылятае шмат каментароў з абразамі, нават ад людзей, ад якіх я гэтага не чакаў.

Мне толькі вельмі непрыемна, што ўлада робіць такое, а пра яе кажуць «Беларусь». Гэта не Беларусь, гэта Белоруссія, якую яны будуюць ужо 25 гадоў. Гэта не тая краіна, якую я хачу бачыць.

Александр Жданович. Фото: TUT.BY
Аляксандр Ждановіч. Здымак: TUT.BY

— Ці вы ўяўляеце, калі зможаце вярнуцца дадому, чакаеце той момант?

— Вельмі часта мы не атрымліваем таго, чаго чакаем, і праз гэта адчуваем расчараванне. Вяртаючыся да стоікаў, і нават да праваслаўнай філасофіі жыцця: мы не ведаем, што будзе. І ніхто не ведае. Кажуць: калі хочаш насмяшыць бога, распавядзі яму пра свае планы. Таму трэба рабіць, што можаш — і нешта будзе.

— То бок планаў у вас няма, але надзея і спадзяванне на тое, што Беларусь мы яшчэ пабачым, ёсць?

— Канешне! (пасміхаецца) Гэта дакладна. Асабліва маладыя, вам яшчэ будаваць ўсё гэта. Можа, яшчэ нават расчаруецеся, калі гэтая ўлада сыйдзе, а прыйдзе не тое, чаго мы ўсе чакалі. Гэта ж жыццё, заўсёды пошук, шлях, працэс. Не можа быць такога, каб ты намаляваў, і ўсё менавіта так павінна быць.

«Пасля жніўня 2020 года я не магу маляваць»

— Калі казаць пра жыццёвы шлях, хацелася б згадаць ваш сыход з Драматычнага тэатра імя Горкага. Наколькі вам зараз не хапае гэтай працы?

— Я 36 гадоў прапрацаваў у тэатры, і гэта вялікая частка майго жыцця, маёй творчасці. Але мая дзейнасць ніколі не замыкалася толькі на гэтым. Напэўна, я не адношуся да той катэгорыі акцёраў, для якіх альбо тэатр, альбо смерць.

Вось ужо прайшоў год, як я не выходзіў на класічную сцэну. Канешне, шкадую. Але тут ёсць рускі тэатр імя Грыбаедава — і вось я пахадзіў вакол, але нешта мяне стрымлівае ад працы там.

— А вы зараз малюеце?

— Гэты працэс заўсёды даваў мне штосьці, што не даваў ні тэатр, ні іншая дзейнасць. Ён натхняў, засяроджваў на чымсьці сваім, індывідуальным. Але пасля жніўня 2020 года я не магу маляваць.

Аднойчы толькі ўзяў пэндзлік — я замовіў батлейку і лялек для чарговага праэкту, і сам рабіў экскізы. І зноў адчуў, што маляванне — нават проста ўзоры, а не пейзажы, як раней — выклікае асаблівыя пачуцці.

Фота з асабістага архіву
У Грузіі акцёр вядзе «Дзіцячую тэатральную майстэрню». Фота з асабістага архіву аўтара

Дарэчы, мы будзем працягваць развіццё дзіцячага Youtube-канала «Бэйбус». І адзін з магчымых накірункаў — праект, у якім Маляваныч прыязджае ў цікавае месца, малюе і расказвае пра яго. Гэтая ідэя мне спадабалася, бо гэта магчымасць вярнуцца да карцін.

— Вы сказалі пра вобраз Маляваныча. То бок і праз столькі год ён застаецца з вамі?

— На паэтычных вечарынах у Грузіі я жартую: вось я тут дзве гадзіны чытаю сур’езныя вершы, а насамрэч людзі прыйшлі паглядзець на Маляваныча. І гэта цікавая гісторыя. Я каля 19 гадоў вёў гэтую праграму, і вельмі часта хацеў сысці — мне падавалася, што Маляваныч не вельмі спрыяе майму прафесійнаму развіццю. Хутчэй за ўсё, яно так і было. Але хто б ведаў таго Аляксандра Ждановіча, калі б не гэты Маляваныч? Гэты вобраз мацней за мяне, і няхай ён жыве. Таму, канешне, я Маляваныч.