Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Состоялся матч-реванш между Усиком и Фьюри. Кто победил
  2. По госТВ сообщили о задержании «курьеров BYSOL». Его глава сказал «Зеркалу», что не знает такие фамилии (и это не все странное в сюжете)
  3. Погибли сотни тысяч людей. Рассказываем о самом смертоносном урагане в истории, который привел к падению диктатуры и развалу государства
  4. Стало известно, кто был за рулем автомобиля, въехавшего в толпу на рождественской ярмарке Магдебурга. Число погибших выросло
  5. Численность беларусов, официально проживающих в Польше, выросла в пять раз. Сколько их?
  6. Настоящую зиму можно пока не ждать. Прогноз погоды на 23−29 декабря
  7. «Киберпартизаны» получили доступ к базам с официальными причинами смерти беларусов. В ней есть данные о Макее, Зельцере и Ашурке
  8. Кто та женщина, что постоянно носит шпица Умку во время визитов Лукашенко? Рассказываем
  9. В российской Казани беспилотники попали в несколько домов. В городе закрыли аэропорт, эвакуируют школы и техникумы
  10. Экс-дипломат Павел Слюнькин поступил в один из лучших вузов мира. «Зеркало» узнало, как ему это удалось и кто платит за образование
  11. Что означает загадочный код R99 в причинах смерти Владимира Макея и Витольда Ашурка? Узнали у судмедэкспертки (спойлер: все прозаично)
  12. Эксперты: Украина впервые провела «атаку роботов», а Путин пытается «подкупить» бывших участников войны
  13. Эксперты проанализировали высказывания Путина о войне на прямой линии по итогам 2024 года — вот их выводы


Ці можна быць вернікам і займацца сэксам з задавальненнем? Аборты і кантрацэпцыя — гэта грэх? Царква сапраўды не ўхваляе геяў і лесбіянак? Гэтыя і не толькі пытанні вядучыя падкаста пра сэкс і адносіны «Полчаса кардио» задалі ксёндзу Вячаславу Барку, які з’ехаў з Беларусі ў 2021 годзе з-за пераследу. Некаторыя выказванні ксёндза былі такімі адкрытымі і сучаснымі, што вядучыя нават не чакалі такога ад прадстаўніка царквы. Поўную версію глядзіце на YouTube-канале падкаста — мы прыводзім некалькі момантаў з размовы.

Ксёндз Вячаслаў Барок

«Сэкс — гэта дар божы, але яму трэба вучыцца»

— Папа Рымскі Францыск два гады таму расказаў, што задавальненне ад ежы і сэкса ідзе ад Бога, а раней нібыта каталіцкая царква асуджала гэта, таму што [тады] усе няправільна разумелі хрысціянскае пасланне. Што вы пра гэта думаеце?

— З гэтым выказваннем Папы Рымскага Францыска я згодзен. Таму што калі чалавек мае задавальненне і гэтае задавальненне ўпісваецца ў натуру чалавека і ягонае прадназначэнне, то гэта адпавядае таму, што такое задавальненне мае сваю крыніцу ў Богу.

Але насамрэч нельга казаць, што раней касцёл не казаў такога, гэтага не было — і тут вось Папа Францыск зрабіў рэвалюцыю нейкую. Абсалютна не. Ведаеце, тое, што сказаў Папа Францыск, калі мы цытуем гэтыя словы, вельмі моцна абапіраецца на хрысціянскую традыцыю і на біблейскае навучанне. Яшчэ апостал Павел заахвочваў тых, хто жыве ў сям'і, да таго, каб карысталіся гэтым дарам божым — сэксуальным жыццём.

— Ёсць удакладненне да слоў Папы Францыска. Ён казаў, што касцёл асуджае задавальненне грубае і вульгарнае, але заўсёды [выступае] за простыя маральныя задавальненні, і сэкс у тым ліку. Вось як адрозніць грубае задавальненне з тым, што прымаецца царквой?

— Калі задавальненне, якое чалавек атрымоўвае, не робіць чалавека нявольнікам, а вызваляе чалавека, вядзе да большай свабоды, то гэта задавальнне служыць на хвалу божыю.

Ведаеце, гэта як любы дар — напрыклад, віно возьмем. Выпіў адзін келіх віна — чалавек вызваліў свае думкі, пачуцці, эмоцыі, чалавеку добра. Выпіў два келіхі віна — яшчэ лепш. Тры келіхі віна — наогул эйфарыя, вызваленне, радасць. Але ёсць пэўная мяжа, калі ты выпіваеш чарговы келіх і становішся нявольнікам, рабом. Ты ўжо не тое, што свабодны чалавек, а ўжо не можаш варочаць сваім языком.

Таксама і з сэксам. Калі ты гэты дар выкарыстоўваеш згодна з замыслам божым, то ён прыносіць табе радасць, вызваленне. Ты дасягаеш пэўных вяршыняў — гэта ўсё цудоўна. Але [можа прыйсці] нейкі момант, што ты становішся, напрыклад, залежным ад парнаграфіі, становішся эратаманам, тым, хто ўжо не можа ўявіць жыцця без сэксу.

 — Якое ў касцёла стаўленне да сучасных формаў адносін? Напрыклад, да поліаморыі ці адкрытага шлюбу, як зараз некаторыя эксперыментуюць.

— Не трэба думаць, што сучасны чалавек такі прагрэсіўны, што адкрыў Амерыку сваімі дзіўнымі паводзінамі, калі ён шукае ўвесь час. Заўважце, чым больш шукае, тым больш ён не можа знайсці таго, чаго шукае.

Тое, што чалавек не даваў сабе рады з сэксуальным дарам, гэта таксама было даўно, спакон вякоў. Можна згадаць Клімента Александрыйскага, які прыгадваў у сваіх пасланнях, што ёсць хрысціяне з ягоных часоў, якія жылі ў камунах, дзе ўсё было супольнае. Ну і даходзіла да таго, што жонкі супольныя былі. Даходзіла да таго, што оргіі [былі]. <…> Канешне, гэта не быў той вобраз хрысціянства, які прыжыўся ў касцёле божым.

Сэксуальнае жыццё, між іншым, павінна даваць цялеснае задавальнне, сэкс служыць таксама, каб утварыць духоўную сувязь. Але пра якую духоўную сувязь можна казаць, калі адбываецца оргія? Сэкс даецца, каб утварыць эмацыйную блізкасць і, безумоўна, каб людскі род працягваўся.

Мне б хацелася пагаварыць [з поліаморамі], насамрэч наколькі яны шчаслівыя. У мяне, можа быць, небагаты вопыт жыццёвы, але я не веру ў тое, што кажуць такія людзі. Я ведаю, чым такое шчасце заканчваецца.

— Чым?

— Трагедыяй. Дэпрэсіямі, растаннямі, спрэчкамі, сваркамі.

— Займацца сэксам да шлюбу — гэта тое, што царква не вельмі… любіць. Але могуць быць такія сітуацыі — не вельмі частыя, — калі ў такім выпадку ўжо пасля шлюбу вы разумееце, што не падыходзіце адзін аднаму фізічна. І што тады, усё жыцце быць нешчаслівым у гэтым боку майго жыцця?

— Сэкс — гэта дар божы, але з іншага боку сэксу вучыцца трэба. І не праз тое, што будзеш гартаць Камасутру. Сэксу вучыцца трэба інакш — гэта не толькі тэхнічны акт. Гэта ўсё значна глыбей, у сэксе павінны быць пачуцці, эмоцыі, падрыхтоўка. Усё жыццё павінна напаўняцца сэксам. Сэкс — гэта не тады, калі ўжо ў ложак пайшлі і заняліся гэтым актам.

У сямейным жыцці сэкс павінен пачынацца з раніцы, як прачынаешся. З тых дотыкаў пяшчотных, рухаў, якія падкрэсліваюць увагу. З той ранішняй кавы, снядання. З тых хоць бы і нязначных, але сюрпрызаў адзін аднаму — калі ты паказваеш прыналежнаць да іншага чалавека, наколькі важны той, хто побач з табой. Гэта ўсё сэкс.

Ілюстрацыйны здымак. Фото: TUT.BY

«Кантрацэпцыя — гэта меншае зло, чым аборт»

— Адна з тэм, якая звязана з каталіцкай царквой, — гэта аборты. Можна іх рабіць ці не? У Беларусі яны не забароненыя дзяржавай.

Адзначым, што ёсць сайт Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў ЗША, дзе разбураюць папулярныя міфы аб каталіцтве. Там напісана, што сэкс дзеля задавальнення — гэта норма, з мужам ён павінен быць самы лепшы наогул. І што насамрэч Бог хоча, каб мы проста адказна падыходзілі да сваіх магчымасцяў. Гэта значыць, што мы павінны выкарыстоўваць кантрацэпцыю ці што мы павінны разумець, што кожны сэкс можа прывесці да дзіцяці?

— Тут падразумеваецца, што калі сэксуальнае жыццё адбываецца ў атмасферы любові, любоўю кіруецца, яна ёсць першая прычына ўсяго, то чалавек бярэ адказнаць за тое, што робіць. І разумее, што калі займаецца любоўю, сэксам, то наступствам могуць быць дзеці.

Канешне, ніякім чынам касцёл не можа сказаць, што забіць жыццё, якое з’яўляецца падчас сэксуальнага акту, ёсць дапушчальная справа. Кожнае забойства жыцця, якое пачалося пад сэрцам маці, ёсць адназначнае зло.

— У чым праблема кантрацэпцыі? Гэта ж, здаецца, наадварот значыць узяць на сябе адказнаць і не рабіць забойства, то-бок чалавек думае пра гэта да сэкса.

— Кантрацэпцыя — гэта меншае зло, чым аборт, але разам з тым, гэта не тое, што можна назваць добрымі паводзінамі і «давайце ўсе так жыць». Чаму? Калі мы гаворым пра стварэнне новага жыцця, то бяром пад увагу, што яно ствараецца пры ўдзеле мужчыны, жанчыны, а таксама Госпада. Мужчына і жанчына падчас акту любові ўваходзяць, так бы мовіць, на яе вяршыню, і ў той жа час там з’яўляецца Гасподзь. Так, цела новаму жыццю дае мужчына і жанчына, а душу дае Бог.

Калі чалавек дазваляе сабе перашкаджае Госпаду ствараць новага чалавека, то ён дазваляе тое, на што не мае права.

— Ці гэта ёсць тая прычына, па якой касцёл негатыўна ставіцца да геяў і лесбіянак — яны не могуць даць новае жыццё?

— Касцёл не можа негатыўна ставіцца да нікога. Касцёл кожнага чалавека паважае, няважна, якую сэксуальнасць ён мае. Касцёл паважае і геяў, і лесбіянак. Іншая рэч, што касцёл не можа прапагандаваць той спосаб паводзінаў, якім карыстаюцца яны.

Мы павінны думаць не толькі пра сябе, але пра працяг роду чалавечага.

— Цікава, а як царква ставіцца да сэкс-цацак?

— Я не чуў, каб каталіцкі касцёл выдаў нейкія дакументы наконт сэкс-цацак. Хіба ў гэтым і ёсць мудрасць касцёла. Святое Пісанне таксама пра сэкс-цацкі не кажа.

Але калі адказваць, то я скажу так. Калі гэтыя цацкі служаць для цялеснага задавальнення, калі яны служаць для духоўнай сувязі, а не перашкаджаюць ёй, і калі гэтыя цацкі дапамагаюць таму, каб зачалося новае жыццё (без цацак людзі ўжо не даюць сабе рады), то нават гэтыя цацкі будуць служыць ва славу божыю.

Вход в магазин для взрослых, Париж, ноябрь 2020 года. Фото: Reuters
Уваход у краму для дарослых, Парыж, лістапад 2020 года. Фота: Reuters

Увогуле, сэкс — гэта настолькі інтымная сфера, что чым менш у гэтыя справы ўваходзіць касцёл, тым яно лепш. Не трэба, каб святары стаялі са свечкамі і кантралявалі, правільна гэтыя людзі займаюцца сэксам, ці не. Касцёлу трэба звяртаць увагу, каб людзі займаліся сэксам. А вось калі яны не займаюцца, гэта ўжо велізарная праблема. Тут ужо касцёл павінен задаваць сабе пытанні: што сталася з чалавекам?

«Калі пераапранацца ў святара дзеля сэкса — гэта самы вялікі грэх у чалавека, то ён, можа, святы»

— Які галоўны міф пра каталіцкую царкву і сэкс вы ведаеце і які вам заўсёды даводзіцца абвяргаць?

— Што сэкс — гэта зло і што сэксам займацца нельга. Зло — не займацца сэксам.

— Як касцёл ставіцца да порна?

— Парнаграфія — гэта зло.

— Пераапранацца ў святара ці манашку дзеля сэкс-гульняў — гэта нармальна ці грэх?

— Хутчэй гэта нейкая хвароба ў чалавека. Але калі гэта самы вялікі грэх у чалавека, то гэта яшчэ святы, можа, будзе.

— Ці часта беларусы ўздымаюць тэму сэкса са святарамі?

— Часта.

— Узбуджэнне ў будынку касцёла — гэта грэх?

— Не, таму што чалавек не можа кантраляваць свайго узбуджэння і сваю пажадлівасць. Таму гэта не грэх, гэта той акт чалавека, за які ён не можа несці адказнасць. Але што ён зробіць з гэтым узбуджэнням, гэта іншае пытанне.