Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Падаткі на карысць Люстэрка
  1. Командование армии РФ перебрасывает части двух дивизий ВДВ на восток. В ISW рассказали, на какие направления и чем это грозит
  2. Еще один претендент на место в Координационном совете засветился в слитой базе с доносом в КГБ
  3. У гісторыі з «адцісканнем» нерухомасці ў сям'і Цапкалаў — новыя падрабязнасці
  4. «Бдительность просто притупилась». В суде Казахстана рассказали о «фатальной ошибке» экс-министра, обвиняемого в убийстве жены
  5. Ядвізе Паплаўскай — 75 гадоў. Успамінаем незвычайную біяграфію зоркі савецкай і беларускай эстрады
  6. Изучили самые важные изменения в Военной доктрине. Похоже, новый документ признает главной угрозой Лукашенко беларусов
  7. Супруги заключили брачный договор и развелись, поделив жилье. Но нотариус забыл один нюанс — для жены все закончилось плохо
  8. «Вясна»: працягваюцца апытанні і затрыманні беларусаў, якія прыязджаюць на радзіму з Еўрасаюза
  9. Беларусским студентам польских вузов отказывают в новых визах. Известно минимум о шести случаях за последний месяц
  10. «Ва ўсяго ёсць вушы». Беларуска пабывала ў краіне, дзе адна з самых жорсткіх дыктатур у свеце і ўлада не мянялася даўжэй, чым у нас
Читать по-русски


Гомельскі актывіст Ілля Міронаў, які напісаў некалькі тысяч лістоў палітзняволеным, у мінулую восень сам быў затрыманы за каментар пра «справе Зельцэра». 24 кастрычніка яго прысудзілі да штрафа, зняволення на 1,5 гады і вызвалілі ў залі суда, бо ён цалкам адбыў тэрмін. «Гомель штодзень» паразмаўляў с валанцёрам пра тое, як змянілася краіна за год, пра лісты падтрымкі і актывістаў, якіх ён бачыў за кратамі.

Илья Миронов. Фото: "Штодзень"
Ілля Міронаў пасля вызвалення. Фота: "Штодзень"

— Ты выйшаў на волю праз год знаходжання за кратамі. Як змянілася рэальнасць? Што кідаецца ў вочы?

— Я толькі другі дзень дома. Калі глядзіш, то, падаецца, нічога не змянілася. Людзі як пісалі, так і пішуць. Той жа гумар. Змянілася толькі тое, што многія людзі вымушаныя былі выехаць з Беларусі. А частка маіх знаёмых апынуліся за кратамі. А так, нібыта і не было гэтага года і таго верасня, калі я быў арыштаваны. Тое ж жоўтае лісце, якое падала. Восень тады была. І цяпер таксама восень. Я гэтую першую ноч дома не мог спаць. Для мяне нібыта гэта нейкі сон быў. Нібыта мне прысніўся нейкі жах, я расплюшчыў вочы і зноў 2021 год. Не магу паверыць, што час проста ішоў.

— Ці атрымліваў ты лісты?

— Я атрымліваў пошту, тэлеграмы. Літаральна з першых дзён, як мяне затрымалі, я стаў атрымліваць лісты са словамі падтрымкі тых людзей, з якімі я стасаваўся ўжывую. Яны пісалі і не верылі, што мяне затрымалі. І з кожным днём лістоў і людзей, якія пішуць, станавілася ўсё болей. Пачыналася з аднаго-двух, а праз месяц было больш за дзесяць. Мае суседзі ў камеры здзіўляліся, што так многа лістоў. Я сам быў здзіўлены, што людзі дасылалі такія шчырыя, душэўныя лісты, з паштоўкамі, стыкерамі, хтосьці фота дасылаў, усе хваляваліся, перажывалі. Усе проста гаварылі, як так атрымалася, што чалавек апынуўся за кратамі.

— Ці быў момант, што перасталі аддаваць лісты?

— Так, чамусьці з 1 лютага рэзка перасталі прыходзіць лісты. Толькі ад маёй любімай мамы. І больш ні ад каго. Праўда, пару разоў на месяц нейкія лісты ўсё-такі праходзілі. Але мая мама гаварыла, што піша болей людзей, але па нейкіх прычынах гэтыя лісты не даходзілі да мяне ці мне іх не аддавалі. Я пастаянна пытаў у супрацоўнікаў, адміністарцыі. Тыя адказвалі, што гэтыя лісты альбо канфіскаваныя, альбо мне ніхто не піша. Была надзея, што мне аддадуць па вызваленні, як гэта было ў ІЧУ, калі мне пакунак ў лістамі аддалі. Не ведаю, сёння-заўтра паеду ў СІЗА, магчыма будзе нейкі цуд і мне гэтыя лісты аддадуць.

— Ці бачыў кагосьці з актывістаў за кратамі?

— Першага, каго сустрэў, быў Жэня Маркавец (быў затрыманы 28 траўня 2021 года. Асуджаны на 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі за «абразу прадстаўніка ўлады» і «арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Цалкам адбыў тэрмін. Выйшаў на волю 18 ліпеня 2022 г.). Да Жэні я збіраўся ехаць на суд у той дзень, калі мяне затрымалі праваахоўнікі. Раз мы з ім перасякліліся. Ён змяняў камеру: я прыйшоў, а ён выходзіў. Бачыў Стася Мачалава (затрыманы 28 траўня 2021, асуджаны на тры гады пазбаўлення волі паводле арт. 342 і арт. 364 «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»), калі ў адвакатаў былі. Сустракаў многа людзей. У кожнай камеры сустракаў па адным ці па двое людзей, з якімі дзесьці мы перасякаліся ці чулі адзін пра аднаго.

— Ці бачыў Леаніда Судаленку ці Яўгена Меркіса?

— Асабіста не бачыў. Але калі ставіў подпісы пад лістамі з паведамленнямі, то бачыў іхнія прозвішчы, што ім пішуць шмат. Я распісваўся за свае лісты. А ў сшытку былі прозвішчы «Судаленка», «Ціханоўскі». На маім паверсе сядзеў Яўген Меркіс. Калі перадаюць нейкія перадачы, напрыклад, заўжды гавораць прозвішча. Вось праз дзень было чутае прозвішча «Меркіс».

— Ці быў здзіўлены пачуць прозвішча «Меркіс»?

— Быў здзіўлены. Але мне падавалася, што ён выехаў у бяспечнае месца. А чалавек усё-такі вырашыў застацца ў Беларусі да канца.

Илья Миронов. Фото: "Штодзень"
Ілля Міронаў з мамай. Фота: "Штодзень"

— Як здароўе?

— Са зрокам ёсць праблемы. Гэта ці тое з асвятленнем звязанае, ці тое з нервамі. Канешне, гэта стрэс. Асабліва стрэс, калі хапаюць і прад’яўляюць абвінавачванне, якое прадугледжвае да 12 год зняволення. Стрэс 10 месяцаў быць у няведанні без экспертызаў, а што там будзе праз некалькі месяцаў… Гэтае няведанне вельмі моцна прыгнятае. І не толькі мяне, думаю. Больш-менш стала, калі ў канцы жніўня злачынства перакваліфікавалі ў менш цяжкае дзеянне, якое прадугледжвае да 4 год. Гэта здарылася пасля праведзенай экспертызы, якая паказала што ў маім дзеянні няма цяжкага злачынаства, няма абразы ці распавальвання варажнечы.

— Як настрой цяпер?

— Настрой добры. Праўда, стомленасць ёсць. Але радасна апынуцца сярод знаёмых і блізкіх. Асабліва каля мамы. Толькі дзень прайшоў пасля выхаду на волю. Нават не верыцца. Планую адпачыць. Бо гэтыя месяцы былі стрэсовымі. Спадзяюся, што многія палітвязні (хацелася б, каб усе) выйдуць як мага хутчэй на волю.

Ілля Міронаў — валанцёр з Гомеля, стваральнік ініцыятывы «Пішыце лісты», што накіравана на падтрымку палітзняволеных.

Маладога чалавека затрымалі 30 верасня 2021 года ў Гомелі па крымінальнай справе, заведзенай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя і Андрэя Зельцэра: на сваёй старонцы ў Facebook ён напісаў: «Спачуваю сям'і загінулага Андрэя Зельцэра».

Спачатку Іллі інкрымінавалі арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варажнечы), потым абвінавачванне змянілі на арт. 369-1 УК (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

24 кастрычніка яго прысудзілі да 1,5 гады зняволення і 6400 рублёў штрафу. Актывіста вызвалілі ў залі суда, бо ён цалкам адбыў тэрмін.