Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Падаткі на карысць Люстэрка
  1. «Ніколі не быў у Мінску. Але я заўсёды хацеў!» Інтэрв'ю з былым прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Борысам Джонсанам
  2. Поставил лайк — пришли силовики. Рассказываем о главных ошибках в интернете, за которые беларусы платят свободой
  3. В слитой базе доносов в КГБ оказалось немало сообщений беларусов о своих родственниках. Выбрали самые примечательные
  4. В России отменяют парады к 9 Мая — боятся ударов украинских беспилотников
  5. Эксперты ўбачылі праблему з заробкамі ў галіне, якая цяпер цягне на сабе эканоміку і ў якой Лукашэнка ўзяўся наводзіць парадак
  6. Бывшая жена и дочь мужчины, убившего официантку в Пружанах, столкнулись с травлей — пришлось переезжать и менять фамилию
  7. В 2000-х пел о «цепях тирании», а сейчас сопровождает Лукашенко. Рассказываем об одном из популярных метал-музыкантов Беларуси
  8. В аэропорту Внуково удерживаются в антисанитарных условиях почти тысяча таджикистанцев
  9. Российский сенатор предложил объединить Беларусь и Калининградскую область. Но потом передумал
  10. Успехи россиян под Авдеевкой вынудили украинцев оставить позиции. Смогут ли ВСУ замедлить наступление армии РФ — мнение экспертов
  11. Беларускаму КДБ напісалі 40 тысяч даносаў за дзевяць гадоў. «Кіберпартызаны» выклалі іх у сеціва
  12. Затрымалі некалькі студэнтаў БНТУ. Дзяржтэлеканал сцвярджае, што яны былі «завербаваныя СБУ» і планавалі «ўзарваць Беларусь»
  13. Помните письмо «фрау А.», с которого началось дело «Белого легиона»? В базе доносов КГБ, кажется, нашелся оригинал
  14. Пасля выходных чэргі на мяжы Літвы і Беларусі зменшыліся. Але чакаць уезду давядзецца чацвёра сутак
Читать по-русски


Журналістка «Белсата» Дар’я Чульцова, якую разам з Кацярынай Андрэевай затрымалі 15 лістапада 2020 года на плошчы Перамен у Мінску, пасля выхаду на волю дала інтэрв'ю YouTube-каналу Максіма Паршуты «Максимально», дзе падзялілася ўспамінамі пра тое, як адзначала дзень нараджэння ў калоніі, не трапіла на працу на мясцовую кінастудыю і не паддалася патрабаванням напісаць прашэнне аб памілаванні.

Дарья Чульцова. Скриншот интервью
Дар'я Чульцова. Скрыншот інтэрв'ю

Пра першы допыт

— Мне здаецца, я зразумела, што адсяджу, яшчэ 9 жніўня, калі выйшла з кватэры, каб пайсці на ўчастак і паздымаць што-небудзь, — расказала Дар’я.

Каля дзвярэй кватэры журналістку чакалі два чалавекі ў цывільным, якія адвезлі яе ў РУУС:

— І 12 гадзін запар тры следчыя, якія змянялі адзін аднаго, спрабавалі залезці да мяне ў галаву і прамыць мне мазгі.

Адпусцілі дзяўчыну толькі ў дзве гадзіны ночы:

— Дома я закрыла ўсе замкі, пабегла ў душ і спрабавала змыць з сябе гэта ўсё. У мяне было адчуванне, што мяне проста згвалтавалі… а праз два дні я зноў пайшла на працу.

Пра тое самае фота з суда

Чульцова расказала, як атрымалася тое самае «кананічнае» фота з суда, дзе яна і Кацярына Андрэева ўсміхаюцца ў камеры, нібы падбадзёрваючы тых, хто застаўся на волі. Паводле яе словаў, гэта была не ўсмешка, а смех, прычым шчыры:

— Мы ведалі, што так і будзе, і смяяліся з пракуроркі і з суддзі, быццам мы іх раскусілі: «Мы ведалі, што вы так зробіце, але нам пляваць».

Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова на судзе

Пра прашэнне аб памілаванні і тэрміны палітвязняў

У калонію на Дар’ю ціснулі, каб яна падпісала прашэнне аб памілаванні. У нейкі момант у яе ледзь не здалі нервы, але ўрэшце гэта прайшло, і патрабаванням сілавікоў дзяўчына не падпарадкавалася.

— Я казала кожны дзень усім, хто мяне выклікаў: «Я не магу прызнацца ў тым, чаго я не рабіла. Я не магу прасіць чалавека, які мяне пасадзіў, мяне адпусціць». Проста рука б не паднялася, а калі б паднялася, левая б яе схапіла.

Пры гэтым журналістка патлумачыла, што не асуджае людзей, якія ўсё ж падпісалі прашэнне:

— Гэта выбар кожнага. У кожнага свае прычыны напісаць [прашэнне] на памілаванне.

На думку Дар'і, асуджаныя, якія атрымалі вялікія тэрміны, такія як Віктар Бабарыка (асуджаны на 14 гадоў узмоцненага рэжыму) і зняволеныя па «справе Аўтуховіча», не адбудуць іх цалкам, «таму што і за год усё можа памяняцца, а за 10 гадоў і пагатоў».

Звязана гэта, лічыць яна, з ходам вайны ва Украіне:

— Калі Украіна выйграе, гэта ўсё пераверне.

Пра святы ў зняволенні

Першы свой дзень народзінаў за кратамі Чульцова правяла ў СІЗА на Валадарцы. У камеры на шэсць чалавек яна жыла яшчэ з трыма «палітычнымі» сукамерніцамі: яны змайстравалі ёй у падарунак самаробную газету з выразкай фота яе і Андрэевай з «Новага часу» (незадоўга да гэтага якраз прайшлі суды) і зрабілі торт:

— А ў наступны дзень народзінаў у калоніі я працавала, хоць была нядзеля.

На Новы год у калоніі можна было класціся пазней — у гадзіну ці ў дзве ночы, расказвае Чульцова: зняволеныя нават гатавалі, накрывалі сабе сталы, рабілі напоі з гарбаты каркадэ і ладзілі танцы з музыкай:

— Гэта нейкі рытуал: калі ты сядзіш у калоніі, гэта не значыць, што жыццё спынілася.

Пра тэлестудыю і фабрыку

У калоніі ёсць свая тэлестудыя пад назвай «Вектар», дзе асуджаныя самі здымаюць сюжэты. Дар’ю, аднак, адміністрацыя туды не пускала, таму што яна стаяла на прафуліку як схільная да экстрэмізму:

— Яны баяліся, напэўна, што калі я атрымаю доступ да гэтага, то рэвалюцыю зладжу!

Пасада на тэлестудыі, па словах журналісткі, лічылася прэстыжнай, таму што пазбаўляла ад працы на фабрыцы, якой імкнуліся пазбегнуць усе зняволеныя:

— Ты ходзіш туды і шыеш, не разумеючы, што ты шыеш. Пастаянны крык, шум, хтосьці нечага пастаянна ад цябе патрабуе… на гэтай вытворчасці цяжка эмацыйна і фізічна, — прызнаецца Дар’я, дадаўшы, што «яны не ўспрымаюць цябе як чалавека — проста бачаць у табе раба, які павінен працаваць».

Пра побыт у калоніі

Цяжка даводзілася без звыклых сродкаў догляду: даводзілася купляць тое, што было ў краме ў калоніі — у асноўным беларускую касметыку.

Па словах Дар'і, «людзям, у якіх ёсць перадачы, з гэтым прасцей», аднак па факце ў калонію прапускаюць толькі шампунь, бальзам для валасоў і крэм, які даводзіцца расходаваць на ўсе часткі цела. Пры гэтым у СІЗА і ў калоніі можна было напісаць заяву на гуманітарку, куды ўваходзяць паста, шчоткі, пракладкі і мыла.

У калоніі нават ёсць цырульня — там працуе асуджаная, да якой можна запісацца бясплатна, а вось манікюр даводзілася рабіць самастойна.

Абутак і адзенне ў калонію «з волі» можна перадаваць толькі чорнага колеру. Раней, успамінае Дар’я, зняволеным дазвалялася насіць, напрыклад, рознакаляровыя шкарпэткі і дажджавікі, але потым забаранілі і іх:

— А калі бачыш кожны дзень чорнае, дэпрэсія табе забяспечаная.

Пра пачатак вайны ва Украіне

Дар’я расказала, як для яе пачалася вайна ва Украіне 24 лютага:

— Спачатку ты ў гэта не верыш, не разумееш, што адбываецца, — і вось вы ўсе пачынаеце ў гэтым варыцца.

Паводле ўспамінаў Дар'і, пасля пачатку вайны над калоніяй нізка і вельмі часта лёталі грузавыя ваенныя верталёты — іншых самалётаў пасля перакрыцця неба відаць не было.

Калонія знаходзіцца на ўскраіне Гомеля, недалёка ад мяжы з Украінай, і падчас гулу самалётаў зняволеныя разумелі, «што туды дастаўляюць і хто дастаўляе»:

— Першы раз, калі я прачнулася ноччу [ад шуму], я падумала, што ляціць ракета [проста ў калонію], і ўжо развіталася з жыццём. Гэта было страшна.

Пра даносы на асабістае жыццё

Любоўныя сувязі ў зняволенні здараюцца, расказвае Дар’я, таму што «ў калоніі вялікая колькасць дзяўчат, і не ўсе з гэтых дзяўчат гетэрасэксуальныя».

Аднак любыя праявы пачуццяў тут жа становяцца вядомымі і маментальна спыняюцца:

— Даносы, — тлумачыць журналістка, дадаўшы, што «нехта адразу пабяжыць да опера і ўсё раскажа».

Пра вулічныя маршы ў 2020 годзе

— Столькі людзей на вуліцы, калі ты выходзіш на праспект і не бачыш канца і краю гэтай плыні, — такія пачуцці перапаўнялі! Я памятаю: стаіш з камерай і забываеш здымаць, таму што глядзіш на гэтых людзей, усе гэтыя цудоўныя твары, і ўсе яны ідуць, усміхаюцца і адчуваюць нейкае яднанне паміж сабой. І ў гэты момант ты адчуваеш: ты адзін народ, адна краіна — і гэта было выдатна.

Дар’я Чульцова выйшла на волю з жаночай калоніі ў Гомелі 3 верасня. Яна адбыла ўвесь тэрмін пакарання па крымінальнай справе, заведзенай на яе і Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву) за стрым з маршу 15 лістапада 2020 года. Журналісткі вялі жывы эфір падчас разгону ўдзельнікаў акцыі, прысвечанай памяці Рамана Бандарэнкі. Спачатку іх асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, аднак па заканчэнні гэтага тэрміну дзяўчаты не выйшлі на волю.

18 лютага 2021 года іх абвінавацілі па артыкуле 342 КК РБ у арганізацыі масавых беспарадкаў. Суддзя Наталля Бугук асудзіла журналістак на два гады калоніі.

Пазней Кацярыну Андрэеву судзілі па новым абвінавачанні — дзяржаўная здрада. Суд прызнаў яе вінаватай і прызначыў 8 гадоў і 3 месяцы калоніі агульнага рэжыму.