Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. «Киберпартизаны» получили доступ к базам с официальными причинами смерти беларусов. В ней есть данные о Макее, Зельцере и Ашурке
  2. Интервью, в котором сооснователь ассоциации родных и бывших политзаключенных благодарит Лукашенко, разносит Тихановскую и критикует западных политиков
  3. Россия обстреляла центральные районы Киева баллистическими ракетами, есть погибший и раненые
  4. Эксперты: Украина впервые провела «атаку роботов», а Путин пытается «подкупить» бывших участников войны
  5. По госТВ сообщили о задержании «курьеров BYSOL». Его глава сказал «Зеркалу», что не знает такие фамилии (и это не все странное в сюжете)
  6. Настоящую зиму можно пока не ждать. Прогноз погоды на 23−29 декабря
  7. Что означает загадочный код R99 в причинах смерти Владимира Макея и Витольда Ашурка? Узнали у судмедэкспертки (спойлер: все прозаично)
  8. Завод Zeekr обещал превращать все машины, ввезенные в Беларусь серым импортом, в «‎кирпичи». Это были не пустые слова
  9. В российской Казани беспилотники попали в несколько домов. В городе закрыли аэропорт, эвакуируют школы и техникумы
  10. Стало известно, кто был за рулем автомобиля, въехавшего в толпу на рождественской ярмарке Магдебурга. Число погибших выросло
  11. Эксперты проанализировали высказывания Путина о войне на прямой линии по итогам 2024 года — вот их выводы
  12. Кто та женщина, что постоянно носит шпица Умку во время визитов Лукашенко? Рассказываем


Апошнім часам у беларускім інфаполі ўсё часцей сталі з’яўляцца навіны пра выпадкі педафіліі: адных дзяцей прымушаюць высылаць свае аголеныя фатаграфіі ў інтэрнэце, іншых схіляюць да сексуальных дзеянняў у жыцці. Што наогул адбываецца? І як зрабіць бяспечным жыццё свайго дзіцяці? Расказвае CityDog.io.

Выява носіць ілюстратыўны характар. Фота: pexels.com / Juan Pablo Serrano Arenas
Выява носіць ілюстратыўны характар. Фота: pexels.com / Juan Pablo Serrano Arenas

У Беларусі сапраўды стала больш педафілаў?

Цяжка адназначна адказаць.

Як расказаў нядаўна намеснік старшыні Следчага камітэта Сяргей Аземша, апошнія сем гадоў у Беларусі штогод расце колькасць злачынстваў супраць палавой свабоды дзяцей. Пры гэтым толькі ў 4% злачынцаў дыягназ «педафілія» быў пацверджаны медыцынскім шляхам. Астатнія проста палічылі дзяцей даступнымі ахвярамі.

Калі казаць пра канкрэтныя лічбы, то за апошнія шэсць гадоў, паводле слоў Аземшы, налічваецца 2200 абвінавачаных. Дыягназ «педафілія» пацверджаны толькі ў 75 з іх.

Крыху раней свае даныя агучваў і кіраўнік МУС Іван Кубракоў. Ён казаў, што цяпер у месцах пазбаўлення волі адбываюць пакаранне каля 1000 асуджаных за злачынствы супраць палавой свабоды непаўналетніх, яшчэ 700 знаходзяцца на ўліку — і толькі 60 асобам пастаўлены адпаведны дыягназ.

На нядаўняй прэс-канферэнцыі старэйшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генпракуратуры Раман Сідарэнка сказаў, што сёлета колькасць пацярпелых дзяцей ужо вырасла на 56% (і гэта яшчэ не канец года). То бок калі за ўвесь 2022 год у Беларусі пацярпелі 922 дзіцяці, то за 7 месяцаў 2023-га — ужо 849.

Але, паводле слоў Сідарэнкі, гэты рост звязаны яшчэ і з тым, што такім злачынствам стала надавацца больш увагі. І цяпер раскрываюцца не толькі «свежыя» выпадкі, але і здзейсненыя ў 2013−2014 гадах. «Дзеці сталеюць, усведамляюць, што адбылося, і звяртаюцца ў праваахоўныя органы».

Звяртаюцца, вядома, далёка не ўсе, таму афіцыйная статыстыка не можа адлюстроўваць рэальную сітуацыю.

Што збіраюцца рабіць з педафіламі?

Каб знізіць колькасць выпадкаў гвалту над дзецьмі, у Беларусі вырашылі прыняць новы «антыпедафільны» законапраект, які прадугледжвае ўнясенне паправак у Крымінальны, Крымінальна-выканаўчы і Крымінальна-працэсуальны кодэксы. Усе змяненні будуць тычыцца паўналетніх, «судзімых за злачынствы ў дачыненні да малалетняга (малалетняй)». Згодна з Крымінальным кодэксам, малалетнімі лічацца дзеці да 14 гадоў.

Новы законапраект будзе прадугледжваць абавязковае прымусовае лячэнне (хімічную кастрацыю) педафілаў і прэвентыўны нагляд над імі з боку міліцыі.

Па словах таго ж Кубракова, тым, хто парушыць меры нагляду і лячэння, будзе пагражаць крымінальная адказнасць. Больш за тое, закон увядзе нормы аб абмежаванні на наведванне педафіламі пэўных месцаў і пры прыёме на працу.

Псіхалагіня: вылечыць педафіла немагчыма. Але вось што трэба рабіць, каб ваш дзіцёнак не трапіў да педафіла

— Якія наступствы могуць быць у дзяцей, якія перажылі гвалт? Самыя розныя: посттраўматычнае стрэсавае расстройства, дэпрэсіўнае ці трывожнае расстройствы, праблемы ў сексуальнай сферы любога характару — ад страху перад палавым актам да заціснутасці і балявых адчуванняў, якія не маюць пад сабой фізіялагічных праблем, — расказвае дзіцячая і сямейная псіхалагіня Вольга Гома. — Таксама могуць развівацца фобіі: напрыклад, калі гвалтаўнік быў у капелюшы, то ахвяра можа адчуваць жудасны страх перад любымі мужчынамі ў капелюшах; або калі гэта адбылося ў ліфце, то дзіцяці можа пачаць баяцца ліфтаў, і г. д.

Выява носіць ілюстратыўны характар. Фота: pexels.com / Kelly
Выява носіць ілюстратыўны характар. Фота: pexels.com / Kelly

Чым раней пасля здарэння бацькі і дзіцё звернуцца да псіхолага, тым больш шанцаў выйсці з гэтага з найменшымі наступствамі. А чым даўжэй з гэтым жывеш, тым цяжэй.

— На ваш погляд, ці дапаможа вылечыць педафілію хімічная кастрацыя?

— Хімічная кастрацыя — гэта ўвядзенне медпрэпаратаў, якія блакуюць дзеянне тэстастэрону і тым самым зніжаюць лібіда і сексуальную актыўнасць. Але тут ёсць дзве праблемы.

Па-першае, дзеянне гэтых прэпаратаў часовае, і на кожнага чалавека яны будуць дзейнічаць па-рознаму. Гэта значыць, што разавай хімічнай кастрацыі недастаткова, яе трэба будзе праводзіць на рэгулярнай аснове. Хто будзе ўсё гэта кантраляваць — незразумела.

Па-другое, хімічная кастрацыя можа знізіць магчымасць толькі пенетратыўнага гвалту (гэта значыць, непасрэднага палавога кантакту). Але ў педафілаў і без таго дастаткова часта назіраецца эрэктыльная дысфункцыя, і яны не заўсёды гвалцяць членам. Гэта могуць быць пальцы, нейкія прадметы, проста ласкі ў тым ліку. Гэта можа быць прымус глядзець на пэўныя дзеянні сексуальнага характару або рабіць аральныя ласкі — што заўгодна.

Таму, на маю думку, хімічная кастрацыя можа не тое што не дапамагчы, але і нашкодзіць. Яна можа справакаваць моцную агрэсію з-за немагчымасці рэалізаваць жаданае. І тады гвалтаўнікі пачнуць гвалтаваць дзяцей рознымі прадметамі, якія трапяцца ім пад руку.

Педафілія не лечыцца. Таму людзей, якія гвалтуюць дзяцей, лепей проста ізаляваць ад грамадства.

Другая справа, калі чалавек — педафіл, але не насільнік, то бок ён, можа, і фантазіруе пра нешта, але гэтыя фантазіі не пераходзяць у дзеянні. Многія людзі могуць кантраляваць свае парывы — і з гэтым можна існаваць, калі назірацца ў псіхіатара, рэгулярна праходзіць тэрапію, піць нейкія лекі, якія прапісвае спецыяліст. Такім чынам педафілія не вылечыцца, але чалавек зможа кантраляваць сябе і не рабіць шкоды іншым.

А каб мінімізаваць выпадкі трапляння дзяцей у такія сітуацыі, лепш нарэшце ўвесці ў школах секс-адукацыю: каб дзеці разумелі свае межы, усведамлялі, што можна, а што нельга, і маглі свабодна казаць пра гэта.

З чаго варта пачынаць палавое выхаванне дзяцей: называйце ўсё сваімі імёнамі

— Дзеці вывучаюць уласнае цела амаль з нараджэння. А гадоў з паўтара, калі бацькі пачынаюць высаджваць іх на гаршчок, заўважаюць, што і пад памперсамі ці трусікамі таксама нешта хаваецца, — і так пачынаюць цікавіцца палавымі органамі, — расказвае Вольга Гома. — І тут многія бацькі робяць памылку: забараняюць малым глядзець на сябе, прыбіраюць рукі, лаюць і г. д. І для дзяцей гэта тэма становіцца забароненай — а ад таго і вельмі цікавай.

Таму трэба абавязкова дазваляць дзіцяці вывучаць сябе і дапамагаць: маўляў, вось у цябе ёсць ручка, ножка, грудзі, вушка і пеніс. І тады дзіця будзе ўсё ўспрымаць як звычайныя рэчы, без сарамлівасці і няёмкасці.

Вельмі важна пры гэтым называць палавыя органы сваімі назвамі: вульва, машонка, пеніс (у крайнім выпадку «пісюн» і «піся») — без усялякіх там агурочкаў і сасісачак. Бо з-за гэтага можа з’яўляцца блытаніна.

Называнне рэчаў сваімі імёнамі — гэта таксама своеасаблівая прафілактыка прадухілення выпадкаў педафіліі. Калі нешта здарыцца, дзіця зможа расказаць, што менавіта з ім адбылося, — і зрабіць гэта без сарамлівасці.

З ранняга ўзросту трэба ўводзіць «правіла трусікаў». Гэта значыць, і бацькі, і дзеці прыкрываюць свае палавыя органы і не ходзяць голымі. Калі дзіцяці яшчэ не ходзіць на ўнітаз, а гаршчок знаходзіцца ў пакоі, лепш паставіць яго дзесьці ў куточку, за фіранкай, каб не было такога, што дзіцяці здымае штаны перад гасцямі і пасярод пакоя робіць свае справы. Сарамаціць дзіця пры гэтым не трэба, а толькі растлумачыць, што нейкія працэсы больш інтымныя і мы іх робім сам-насам.

Плюс «правіла трусікаў» азначае, што ўсё, што ў нас у трусіках, — гэта інтымныя зоны, якія мы нікому не паказваем і ніхто не мае права на іх глядзець або дакранацца. Вядома, калі гэта не бацькі, якія дапамагаюць табе пераапрануцца, ці не доктар (у прысутнасці бацькоў!), якому трэба правесці агляд. Пры гэтым важна і пры доктары пытацца ў дзіцяці, ці не супраць яно, каб яго агледзелі. Нярэдка бываюць выпадкі, калі гвалтаўнікі прадстаўляюцца доктарам, дзеці губляюцца і ці ледзь не ў пад’ездзе здымаюць трусы — ну, доктар жа сказаў.

З ранняга дзяцінства мы мусім даваць дзіцяці разуменне, што яго нельга чапаць без яго дазволу. Таксама вельмі важна пытацца, ці не супраць яно абдымкаў і пацалункаў нават з бацькамі. Таму што часта нам, псіхолагам, даводзіцца працаваць з дарослымі людзьмі, якія лічаць, што яны перажылі сексуалізаваны гвалт, хоць у дарослага, які гэты гвалт нібыта здзейсніў, насамрэч не было такога намеру. Гэта можа быць умоўна тата, які перад дзяўчынкай 8−10 гадоў выйшаў голым з ваннага пакою і пайшоў у спальню. Або дзядуля, які гушкаў унучку на каленях і пацалаваў у шыю. То бок гэта не было наўмысным гвалтам, але менавіта гэта дзіця ўспрыняло гэты канкрэтны вопыт як траўматычны.

Важна, каб дзіця разумела, што ў яго ёсць права на адмову, што яно можа абараніцца. А калі ўсе запар яго абдымаюць, ціскаюць і цалуюць, яно ўспрымае гэта як норму. І калі незнаёмец пачне цмокаць яго ў пад’ездзе, то дзіця таксама можа ўспрыняць гэта як норму — бо ўсе дарослыя так робяць.

Выява носіць ілюстратыўны характар. Фота: unsplash.com / Kelly Sikkema
Выява носіць ілюстратыўны характар. Фота: unsplash.com / Kelly Sikkema

Пра тое, што такое секс, лепш расказаць дзіцяці да школы. Вядома, не ў яркіх падрабязнасцях, але як мінімум пра тое, што гэта нейкае сутыкненне палавымі органамі, што гэтым займаюцца дарослыя і толькі са згоды адзін аднаго. Важна таксама адзначыць, што сексам людзі займаюцца не толькі для зачацця дзіцяці, але і дзеля задавальнення. Інакш, калі дзіця раптам нешта ўбачыць ці пачуе, можа спалохацца, што бацькі робяць яму замену.

Па статыстыцы, кожны другі другакласнік ужо глядзеў порна. І калі дзіця сутыкаецца з такімі відэа, не ведаючы, што такое секс, вышэйшай становіцца рызыка траўматызацыі і нармалізацыі таго, што там адбываецца.

Ужо бліжэй да пубертатнага перыяду (прыкладна да 10 гадоў) важна расказаць дзіцяці пра менструацыі, кантрацэпцыю, палавыя інфекцыі і іншае. Бо палавыя кантакты ў некаторых дзяцей пачынаюцца ўжо ў 12−13 гадоў.

Пра менструацыі, дарэчы, трэба расказваць не толькі дзяўчынкам, але і хлопчыкам, каб яны не думалі, што гэта нешта ненармальнае, бруднае і г. д. Я неяк праводзіла лекцыю па секс-асвеце ў летніку, і аказалася, што сярод падлеткаў 10−14 гадоў ніхто не ведаў, што такое месячныя (нават важаты сказаў, што даведаўся шмат новага!). Некаторыя дзяўчынкі казалі, што менструацыя — гэта ачышчэнне арганізма. Праўда, ні адна не змагла растлумачыць, ачышчэнне ад чаго.

Плюс хлопчыкі могуць дома ўбачыць, што ў мамы ляжаць пракладкі ці яна не заўважыла і не змыла кроў ва ўнітазе. Важна растлумачыць, што з мамай усё ў парадку і яна не памірае — проста такая асаблівасць яе арганізма.

Я сваім дзецям яшчэ гадоў у пяць расказала, што такое месячныя. І што ў некаторыя дні цыклу я гарлапаню проста таму, што я гарлапаню, а не таму, што яны дрэнныя ці я дрэнная мама.

Таксама ў дашкольным або малодшым школьным узросце неабходна навучыць дзіця правілам бяспекі — і пагаварыць з ім не толькі пра алкаголь і наркотыкі, але ў тым ліку і пра педафілаў. Тым больш што часта гэта ўзаемазвязана: дзіця могуць спаіць ці падсыпаць нешта ў напой.

Што рабіць, калі дзіця згубілася ў грамадскім месцы: з дзяцінства кажыце, што з чужымі людзьмі нікуды хадзіць нельга

З самага ранняга ўзросту трэба прывіваць дзіцяці разуменне, што ніколі і нікуды нельга ісці з незнаёмымі людзьмі, нават калі яны ведаюць тваё імя ці імёны тваіх бацькоў. Калі ты згубіўся, заставайся на месцы — бацькі дакладна цябе знойдуць самі, нікуды ісці не трэба. Калі просіш кагосьці пра дапамогу, то лепш выбіраць тых, хто выглядае больш бяспечна: паліцэйскіх, ахоўнікаў, мам з каляскай і г. д.

Важна, каб у дзіцяці заўсёды пры сабе быў нумар тэлефона бацькоў: бірулька, налепка, бірка на вопратцы. І калі малое просіць у кагосьці патэлефанаваць, то яно павінна таксама папрасіць уключыць гучную сувязь і пераканацца, што размаўляе з мамай, бо незнаёмец можа і проста трубку да вуха прыкласці, а потым адвесці спалоханае дзіцяці ў невядомым кірунку.

Яшчэ неабходна данесці да дзяцей, што ніколі ніводны нармальны дарослы не будзе прасіць дапамогі ў дзіцяці (данесці сумкі ці нешта іншае). Таму, калі так здараецца, трэба бегчы.

Плюс калі любыя дарослыя (нават знаёмыя) спрабуюць стварыць з табой нейкі сакрэт, нейкую таямніцу — гэта таксама чырвоны сцяжок. Таму што часцей за ўсё гэта будзе нешта дрэннае, незаконнае ці шкоднае табе. Таму лепш расказаць пра гэта бацькам. Ну і, вядома, нагадваем пра межы: адэкватны дарослы не будзе прасіць цябе распрануцца, пакратаць або паказаць нешта, пераконваць, што гэта нармальна, і г. д.

Прагаворваць гэтыя правілы з дзіцем пажадана перад кожным паходам кудысьці. Што мы будзем рабіць, калі ты згубішся? Што ты будзеш рабіць, калі цябе нехта пакліча?

Калі дзіця ідзе гуляць адно: нельга нікуды ні з кім сыходзіць

Калі дзіцяці пачынае самастойна хадзіць гуляць, важна часцей нагадваць яму, што нельга нікуды ні з кім сыходзіць — і тым больш дзесьці адасабляцца. Лепш трымацца ў такіх месцах, дзе больш людзей, светла.

Плюс расказаць дзіцяці, што не трэба заходзіць у пад’езд або ў ліфт з незнаёмым дарослым. Калі адразу за табой нехта зайшоў, то паспрабаваць выйсці і пачакаць нейкі час ці патэлефанаваць бацькам.

І галоўнае: што б ні адбывалася, бацькі заўсёды павінны ставіцца да гэтага ўважліва. Нельга не давяраць свайму дзіцяці. Бо, калі яно будзе разумець, што яму няма куды пайсці, што нават самыя блізкія людзі, якія павінны яго абараняць, не ўспрымаюць ягоныя словы за праўду, гэта можа прывесці да яшчэ большых наступстваў.

Выява носіць ілюстратыўны характар. Фота: pexels.com / Kindel Media
Выява носіць ілюстратыўны характар. Фота: pexels.com / Kindel Media

Добра, калі ў дзіцяці акрамя бацькоў ёсць яшчэ хаця б адна давераная асоба — той, хто можа пачуць і падтрымаць дзіцяці. Гэта можа быць бабуля, псіхолаг, настаўнік ці нехта іншы. У мяне, напрыклад, ёсць падлеткі, якія ходзяць да мяне раз на месяц проста каб выгаварыцца — і пры гэтым ведаць, што іх прымуць такімі, якія яны ёсць.

Як паводзіць сябе бацькам, калі дзіцяці расказала пра гвалт?

Бацькам вельмі важна валідаваць дзіця: сказаць, што вы на яго баку і што б яно зараз ні адчувала — гэта нармальна. Растлумачыць, што само дзіця не вінаватае, не дрэннае, не сапсаванае, не бруднае і іншае. Дрэнны і вінаваты толькі той, хто гэта зрабіў.

Магчыма, спытаць, якой дапамогі чакае дзіця. Калі гэта быў пенетратыўны секс, абавязкова адвесці яго да доктара — праверыць, ці ўсё ў парадку і ці не перадаліся нейкія інфекцыі. Адвесці таксама да псіхолага, таму што любы гвалт — гэта траўма, якая можа аказаць уплыў і на развіццё дзіцяці, і на сексуальную сферу яго жыцця ў далейшым.

Ну і, вядома, важна заявіць пра выпадак у праваахоўныя органы. Можа здарыцца, што дзіця не захоча пра гэта расказваць. Важна ўстаць на яго бок і не прымушаць пражываць гэта яшчэ раз. Але абавязкова напісаць заяву і паспрабаваць растлумачыць дзіцяці, што злачынцу трэба пакараць, каб тое, што здарылася, больш не паўтарылася ні з ім самім, ні з кімсьці іншым. Звычайна дзеці вельмі эмпатычныя і сапраўды не жадаюць, каб іншым было дрэнна.

А калі ў дзіцяці папрасілі ягоныя аголеныя фоткі ў інтэрнэце?

Гэта асобны від гвалту. Цяпер ужо ў некаторых краінах нават увялі правіла, што калі без згоды другога чалавека дасылаецца дыкпік, то гэта караецца на ўзроўні закону. Таму што гэта гвалт: я не хацела бачыць твой член, а ты мне яго паказваеш. Прыкладна як гэтыя таварышы ў парку, якія расхінаюць перад людзьмі свой плашч.

Патрабаванне аголеных фатаграфій таксама можна аднесці да дамаганняў або распаўсюджвання і захоўвання здымкаў парнаграфічнага характару.

На жаль, з развіццём інтэрнэту і сацсетак усё часцей мы чуем гісторыі, як які-небудзь дарослы дзядзька зарэгістраваўся пад выглядам харошанькага падлетка і вымагаў у дзяўчынак эратычныя фатаграфіі, а потым шантажаваў імі. Таму трэба вучыць дзяцей правілам бяспечных паводзін у тым ліку і ў Сетцы.

Важна прагаварыць, што нельга давяраць свае даныя камусьці ў інтэрнэце, расказваць занадта адкрытыя падрабязнасці пра сябе, таму што мы ніколі не ведаем, хто хаваецца за мілай аватаркай. Не варта расказваць, калі бацькі сыходзяць і вяртаюцца дадому, адзначаць сваю геалакацыю і г. д. І тым больш нельга дасылаць свае фатаграфіі незнаёмым людзям. Бо, як кажуць, інтэрнэт усё памятае. Нават калі ты адразу выдаліш гэту фатаграфію, вялікая верагоднасць, што нехта яе сабе ўжо захаваў.

Плюс можна расказаць дзецям, што такія фатаграфіі могуць адбіцца ў тым ліку і на іх далейшай кар’еры, бо пры прыёме на працу многія кампаніі любяць праглядзець гісторыю сацсетак патэнцыйнага супрацоўніка. А фатаграфіі, якія ты выкладваеш у Сетку ці нават адпраўляеш у асабістых паведамленнях, могуць у любы момант з’явіцца на непажаданых сайтах — з прастытуткамі, эскортам і інш.

Читайте также на CityDog.io:

Винтажная советская мебель. Вот такую квартиру продают около Осмоловки

Смотреть картины с помощью лупы. В Минске всю неделю будет работать выставка, от которой у вас слегка поедет крыша

«Эту деревню называли полесским Ливерпулем». 5 крутых мест в Беларуси, куда можно рвануть прямо на этих выходных