Еўрапейская служба знешніх дзеянняў выклікала беларускага Часовага паверанага ў Бруселі пасля затрымання дыпламата ў Мінску
7 сентября 2022 в 1662564540
«Зеркало»
У Прадстаўніцтве ЕС у Беларусі «Зеркалу» пацвердзілі інфармацыю пра затрыманне 6 верасня Часовага паверанага ў справах ЕС у Мінску Эвеліны Шульц і назвалі гэта «недапушчальным і абуральным парушэннем дыпламатычнага статусу».
Затрыманне адбылося на выхадзе з будынку суда пасля публічнага зачытвання прысуду па «справе дзесяці», «на якім дзесяць палітвязняў былі асуджаныя на неапраўдана працяглыя і жорсткія тэрміны», - падкрэсліваюць у структуры.
- Гэта незаконнае затрыманне дыпламата з'яўляецца сур'ёзным парушэннем Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах, якая гарантуе асабістую недатыкальнасць дыпламатаў, і ставіць пад пытанне бяспеку дыпламатаў у Беларусі, - заявілі ў Прадстаўніцтве ЕС у Беларусі. - Такое незаконнае затрыманне дыпламатычнага персаналу ЕС адбываецца ўжо другі раз. Еўрапейская служба знешніх дзеянняў ужо выклікала беларускую Часовую павераную ў Брусэлі для тлумачэння гэтага сур'ёзнага інцыдэнту.
Нагадаем, 6 верасня ў Мінску вынеслі прысуд праваабаронцы Марфе Рабковай і яшчэ дзевяці маладым людзям, якія праходзяць з ёй па адной справе. Яны атрымалі тэрміны ад пяці да 17 год. Пасля абвяшчэння прысуду па «справе дзесяці» у Мінску сілавікі затрымлівалі тых, кто быў каля будынка суда. Сярод затрыманых была таксама Часовы павераны ў справах ЕС у Мінску Эвеліна Шульц.
7 верасня двум затрыманым Насце Лойка і Даніілу Кашэўскаму далі «суткі».