Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Как Путин наклонил Лукашенко, чтобы вручить ему главный российский орден. Мнение
  2. В ЕС снова отложили введение новой системы въезда и выезда
  3. Лукашенко подписал новые законы: один урезает соцпакет для населения, второй регулирует выплаты военным пенсионерам
  4. Россия за последние дни нанесла удары по нескольким иностранным гражданским судам с украинским зерном — вот с какой целью
  5. Беларуска выиграла конкурс красоты «Миссис Вселенная — 2024»
  6. Помните, в начале войны все обсуждали «Байрактары»? Но с тех пор о беспилотниках почти ничего не слышно. Вот что произошло
  7. Экс-кандидатку в президенты Татьяну Короткевич посадили на 15 суток из-за фото в соцсетях — «Наша Ніва»
  8. Кого и с чем сейчас не пустят через литовскую границу в Беларусь и обратно? Максимально подробная инструкция
  9. Головченко подписал указ об ограничении вывоза трех популярных продуктов, чтобы хватило самим беларусам
  10. «Читал по бумажке все, что написала нейросеть». Экс-чиновники Администрации Лукашенко рассказали «Зеркалу», кто и как готовит ему речи
  11. Начальник режимного отдела СИЗО-1 (бывшая Володарка) «трагически погиб». Ему было 43 года
  12. Представитель ВОЗ назвал главную причину преждевременной смертности беларусов
  13. Как Velcom заплатил J: Морс за одно слово в песне. Большое интервью с солистом группы, которой исполняется 25 лет
  14. Вы знали, что СССР строил свой «Евросоюз», в котором торговали без денег? Вот почему он развалился — и что от него осталось до сих пор


Лідар дэмсілаў Беларусі Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у Сусветным эканамічным форуме ў швейцарскім Давосе. Упершыню падчас найбуйнейшага эканамічнага форума адбылася панель, цалкам прысвечаная Беларусі. Акрамя іншага, палітык прапаноўвала стварыць міжнародную кааліцыю ў падтрымку свабоднай Беларусі, прасіла Швейцарыю аб дапамозе ў арганізыі перамоваў па вызваленні беларускіх палітвязняў. Што яшчэ абмяркоўвалі прадстаўнікі дэмсілаў з сусветнымі лідарамі і вядомымі бізнеменамі, а таксама, якія вынікі далі некальці дзён працы на форуме, спыталі эканамічнага дарадцу Святланы Ціханоўскай, кіраўніка яе эканамічнай каманды, а таксама віцэ-прэзідэнта Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA) Алеся Аляхновіча. Напрыклад, з кіраўнікамі двух польскіх найбуйнейшых банкаў атрымалася абмеркаваць пытанне дыскрымінацыі беларусаў пры адкрыццi рахункаў. 

Алесь Алехнович, советник по экономическим реформам Светланы Тихановской. Фото: Офис Светланы Тихановской
Алесь Аляхновіч, эканамічны дарадца Святланы Ціханоўскай. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

— Якія вынікі ўдзелу ў Міжнародным эканамічным форуме? Ці ёсць нейкія канкрэтныя дамоўленасці?

— У Давосе прымаюць удзел паўсотні кіраўнікоў розных краін, кіраўнікі міжнародных арганізацый, больш за 600 кіраўнікоў найбуйнейшых міжнародных карпарацый, прадстаўнікі буйных банкаў і самыя вядомыя СМІ. Фокус форума — эканоміка і бізнес, але ў сувязі з прысутнасцю вялікай колькасці палітыкаў, закранаюцца і іншыя пытанні. Упершыню з 1992 года Беларусь на ім прысутнічае на высокім палітычным узроўні. Атрымліваецца, што мы ўвогуле не былі ў глабальнай павестцы. Ні беларускаму боку не было цікава тут прысутнічаць, ні арганізатарам — запрашаць персону нон грата, якім быў Аляксандр Лукашэнка ў цывілізаваным свеце.

Сёлета ўпершыню ў гісторыі на палях форума была беларуская панэль, якую арганізаваў Офіс Святланы Ціханоўскай сумесна з Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) пры падтрымцы Польскага дому ў Давосе. Беларуская дэлегацыя складалася з сямі чалавек, а колькасць сустрэч — дзясяткі штодня. Там жа сабраліся людзі з усяго свету, то бок можна сустрэцца адразу шмат з кім.

Я распавяду больш пра свае сустрэчы, бо мне складаней распавядаць пра тыя, што былі ў Святланы Ціханоўскай, таму што я не заўсёды на іх прысутнічаў. Я сустрэўся з міністрам фінансаў Польшчы Магдаленай Жэчкоўскай, з якой мы дамовіліся аб яе ўдзеле ў адкрыцці Беларускага эканамічнага форума ў Варшаве, які мы плануем правесці сёлета. З яе прадстаўнікамі з Мінфіна мы дамовіліся, што яны могуць выступіць рэцэнзентамі нашага праекту рэформы падаткавай палітыкі, які ўжо напісаны, а таксама стабілізацыйнай праграмы падчас пераходнага перыяду.

З галоўнай эканамісткай ЕБРР Бэатай Яворцік размаўлялі аб магчымасцях супрацы ўвогуле і яе ўдзеле ў тым жа форуме.

З кіраўніком Варшаўскай фондавай біржы мы дамовіліся працягнуць супрацу і ў верасні зладзіць ужо трэці Беларускі бізнес форум у Варшаве. Уступна закранулі тэму магчымасці выпуску аблігацый беларускіх кампаній на біржы, а таксама збору сродкаў на камерцыйныя і некамерцыйныя беларускія праекты праз ствараемую цяпер краўдфандынгавую платформу варшаўскай біржы.

З кіраўнікамі двух польскіх найбуйнейшых банкаў (PKO BP i Pekao SA) абмеркавалі пытанне дыскрымінацыі беларускага бізнэсу. Ёсць такая праблема, што ў Польшчы толькі два банкі адносна лёгка адкрываюць банкаўскія рахункі для беларусаў, усе астатнія адмаўляюць. Да таго ж у Польшчы часта фінансавыя інструменты складана атрымаць, праз беларускі пашпарт. Дамовіліся працягнуць размову ўжо ў Варшаве з удзелам дэпартаментаў кіравання рызыкамі гэтых банкаў.

З польскім банкам развіцця (BGK) размаўлялі аб стварэнні гарантыйнага фонду для беларускага бізнесу. Бо калі прадпрымальнік раптоўна вымушаны релакавацца з Беларусі, ён губляе крэдытную гісторыю, пакідае ў краіне свае актывы, а ў іншых краінах яшчэ не мае актываў, каб выкарыстаць іх як залог для атрымання крэдытных рэсурсаў. А без гэтага ён не можа развівацца. Дык вось мы падымалі пытанне заснавання фонду, каб такія еўрапейскія бізнесы з беларускімі заснавальнікамі маглі атрымліваць крэдыты ў камерцыйных банках на тэрыторыі ЕС. А калі будуць рызыкі банкроцтва, то з гэтага гарантыйнага фонду банк атрымае назад свае грошы.

Не магу сказаць, што вось мы паразмаўлялі — і адразу з’явіцца нейкі новы інструмент ці вырашыцца праблема. Але цягам трох дзён мы паднялі даволі шмат пытанняў. І цяпер, калі ёсць дамоўленасці, мы можам працягваць вырашаць гэтыя пытанні на экспертным узроўні. Па іншых пытаннях мы пакуль толькі абазначылі наяўнасць праблем, то бок данеслі інфармацыю, напрыклад, што беларусы — гэта не толькі Лукашэнка, а гэта і сумленныя прыватныя бізнесы, падтрымка якіх карысная не толькі для іх саміх, але для абодвух бакоў.

Іншымі словамі было шмат знаёмстваў, карысных размоў, якія дакладна прывядуць да нейкага выніку цягам бліжэйшых месяцаў.

На жаль, у палітычнай сістэме, калі ў вас няма сваёй дзяржавы (рэальнай улады і дзяржструктур. — Прым. рэд.), дэмсілы не могуць браць на сябе некаторыя абязальніцтвы — як, напрыклад, аплата тых жа крэдытных рэсурсаў. Калі б яна была, усе размовы скончваліся б канкрэтнымі дзеяннямі, як ва Украіне, напрыклад, гэта пастаўкі гуманітарных прадуктаў, зброі.

У нас сітуацыя іншая, каб нехта нешта выдзеліў, мы мусім пераканаць, чаму менавіта нам, а не сваім грамадзянам, Украіне ці яшчэ камусьці. Гэта складана, прыходзіцца доўга ўпэўніваць, а часам мы б’емся галавой аб мур. Таму дамоўленасці і абмеркаванні, якія адбыліся ў Давосе, для нас важныя.

Участники панельной дискуссии, посвященной Беларуси в Давосе. 19 января 2023 года. Фото: tsikhanouskaya.org
Удзельнікі панэльнай дыскусіі, прысвечанай Беларусі ў Давосе. 19 студзеня 2023 года. Фота: tsikhanouskaya.org

— Ці ёсць у арганізацый і палітычных сілаў, з якімі вы сустракаецеся і размаўляеце, жаданне працаваць з беларусамі і дэмсіламі і ці ёсць у іх стаўленне (ці разуменне), што гэта карысна і ім самім?

— У цэлым складаецца ўражанне, што нейкае палітычнае жаданне падтрымліваць беларусаў ёсць. Яно не знікла, а ў выпадку некаторых устаноў стала нават большым, чым было да вайны. З аднаго боку атрымліваецца, што ў медыйнай павестцы Украіна — number one. Але кожная сустрэча Святланы Ціханоўскай, эканамічнай каманды Офіса ці асацыяцыі ABBA паказвае, што няма дыстанцыі. То бок не тое, што нас слухаюць і думаюць: «Ок, мы паслухалі. Ідзіце сабе ўжо». Такога няма.

Наадварот, мы атрымалі шмат парадаў, як можна лепш нешта зрабіць, з кім можна абмеркаваць пэўныя пытанні. І як я казаў раней, ёсць і пэўныя дамоўленасці.

Калі ў 2020-ым была маральная падтрымка і прыхільнасць да беларусаў, то цяпер, мне здаецца, з’явілася больш разумення, што мы — частка рэгіёну, што гэта не толькі Беларусь, ёсць Украіна, Малдова, Грузія, Арменія, што рэгіён трэба падтрымліваць і што гэта карысна для ўсіх.

— Што з гэтых дамоўленасцяў беларусам у краіне?

— Насамрэч пытанні, якія мы падымалі падчас сустрэч, датычыліся не толькі таго, што адбываецца з беларусамі за мяжой. Святлана Ціханоўская сустракалася з прэзідэнтамі, прэм’ерамі, міністрамі, кіраўнікамі міжнародных арганізацый і кампаній і размаўляла больш пра падтрымку беларусаў. Напрыклад, з гішпанцамі дамовіліся, што яны прымуць некалькі сем’яў пацярпелых. Была дамоўленасць аб выдзяленні сродкаў на падтрымку маніторынгу рэпрэсій, каб тое, што адбываецца ў Беларусі, было адпаведна засведчана і не знікла. Гэта таксама элемент ціску на тых, хто робіць такія злачынствы, каб было разуменне, што аднойчы нейкая адказнасць для іх надыдзе.

З ЕБРР і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам акрамя пытання іх далучэнні да гарантыйнага фонду, аб якім я казаў раней, абмяркоўвалі стварэнне працоўных груп з эканамістаў гэтых двух устаноў і беларусаў, каб сумесна выпрацоўваць праекты эканамічных рэформ. То бок яны будуць дзяліцца з намі сваёй экспертызай. Гэта важна, бо год таму гэтыя арганізацыі сустракаліся са Святланай, але на экспертным узроўні — не. А Сусветны банк і МВФ увогуле нас ігнаравалі і размаўлялі толькі з уладамі. Зараз гэтая сітуацыя змянілася: ёсць жаданне супрацоўнічаць не проста для фотаздымка ці маральнай падтрымкі, а каб сапраўды нешта ствараць разам, дзяліцца экспертызай, выпрацоўваць праграмы, якія можна будзе хутчэй імплементаваць у новай Беларусі, калі будзе важны кожны дзень.

Мы таксама падымалі пытанні віз. Гэта датычыцца многіх беларусаў. У тым ліку падымалася пытанне падстрахоўкі на выпадак, калі ў Беларусі, крый Божа, адбудзецца мабілізацыя, каб людзі мелі магчымасць гуманітарнага калідору ці хуткага выезду.

— Святлана Ціханоўская падчас сваёй прамовы ў Давосе заклікала спыніць любыя сувязі з бізнесамі і людзьмі, блізкімі да Лукашэнкі, і наладжваць сувязі з сумленным бізнесам дэмакратычнай Беларусі. То бок нешта змянілася у закліках да санкцый, яны не агульныя, а датычыцца толькі пэўных бізнесаў і кірункаў?

— Пазіцыя Святланы Ціханоўскай не змянілася, можа такі акцэнт трапіў у СМІ, што гэта нешта новае. Не, гэта не новае. Яна ніколі не заклікала да санкцый супраць усёй краіны. Заклікі былі да санкцый супраць дзяржаўных прадпрыемстваў, дзе вельмі часта даходзіць да рэпрэсій супраць працаўнікоў, незалежных прафсаюзаў, у тым ліку на «Беларуськаліі», «Гродна-Азоце», «Нафтане». Гэта робіцца ў сувязі менавіта з рэпрэсіямі, з тым, каб патрабаваць выпусціць затрыманых, у тым ліку чальцоў незалежных прафсаюзаў і стачкамаў.

Акрамя гэтага яна заклікала ціснуць на гаманцы рэжыму, то бок тых алігархаў, якія зарабляюць на набліжанасці да яго. Напрыклад, калі такі бізнес з’яўляецца пракладкай паміж «Нафтам» і пакупнікамі яго прадукцыі на Захадзе, і грошы трапляюць не ў бюджэт, а ў кішэню пралукашэнкаўскага алігарха.

Але ж супраць сумленнага бізнесу, які дзейнічае ў Беларусі, Святлана Ціханоўская ніколі не заклікала ўводзіць санкцыі. Тут ніякіх зменаў няма. Проста яшчэ раз было публічна агучана, што мы за тое, каб надалей ціснуць на рэжым, пакуль ён не вызваліць палітвязняў, не спыніць рэпрэсіі.