Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Стало известно, кто был за рулем автомобиля, въехавшего в толпу на рождественской ярмарке Магдебурга. Число погибших выросло
  2. В российской Казани беспилотники попали в несколько домов. В городе закрыли аэропорт, эвакуируют школы и техникумы
  3. «Киберпартизаны» получили доступ к базам с официальными причинами смерти беларусов. В ней есть данные о Макее, Зельцере и Ашурке
  4. Эксперты: Украина впервые провела «атаку роботов», а Путин пытается «подкупить» бывших участников войны
  5. Погибли сотни тысяч людей. Рассказываем о самом смертоносном урагане в истории, который привел к падению диктатуры и развалу государства
  6. Настоящую зиму можно пока не ждать. Прогноз погоды на 23−29 декабря
  7. Россия обстреляла центральные районы Киева баллистическими ракетами, есть погибший и раненые
  8. Кто та женщина, что постоянно носит шпица Умку во время визитов Лукашенко? Рассказываем
  9. Состоялся матч-реванш между Усиком и Фьюри. Кто победил
  10. По госТВ сообщили о задержании «курьеров BYSOL». Его глава сказал «Зеркалу», что не знает такие фамилии (и это не все странное в сюжете)
  11. Что означает загадочный код R99 в причинах смерти Владимира Макея и Витольда Ашурка? Узнали у судмедэкспертки (спойлер: все прозаично)
  12. Эксперты проанализировали высказывания Путина о войне на прямой линии по итогам 2024 года — вот их выводы


Ліля Гусарава,

Першага верасня для нашых сённяшніх герояў было заўжды радасным і светлым днём. Яны ішлі на любімую працу, сустракалі сваіх падрослых за лета вучняў ці знаёміліся з новымі. Аднак вось ужо каторы год не па ўласнай волі першае верасня яны праводзяць далёка ад сваіх школ і вучняў. Пра тое, як быць настаўнікам з уласным меркаваннем падчас выбарчай кампаніі, пра пераслед, пераезд і новыя краіны настаўнікі распавялі «Зеркалу». Публікуем іх маналогі.

Алесь Мінаў: «Часам чую, што праз фальсіфікацыі рэпутацыя настаўнікаў у грамадстве пагоршылася, але я з такім не сутыкаўся»

Алесь Мінаў. Фото spring96.jpeg
Алесь Мінаў. 24 гады. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе Мінска. Фота: spring96.org

— Да выбараў я працаваў у дзяржаўнай школе Мінска. Удзельнічаў у палітычным жыцці і да 2020 года, хоць яно было не такім бурлівым. Акцыі былі рэдкімі, і я намагаўся наведваць іх усе. Праз сваё захапленне гісторыяй даўно зразумеў антыбеларускасць, антыдэмакратычнасць рэжыму, і мне гэта вельмі не падабалася. Імкнуўся ўсімі сіламі і метадамі на гэта паўплываць, змяніць. У перадвыбарчай кампаніі 2020 года я ўдзельнічаў з самага пачатку, быў зарэгістраваны сябрам ініцыятыўнай групы аднаго з кандыдатаў. Хацелася актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці краіны.

Калі ў школе падчас працоўнага дня пачалі збіраць подпісы за Лукашэнку, я ў агульным чаце напісаў, што збіраю подпісы за альтэрнатыўнага кандыдата. Жадаючых было нямала. Нават з адміністрацыі. Потым мяне выклікала ў свой кабінет дырэктарка, спрабавала спыніць маю актыўнасць. Але я наадварот — намагаўся стаць яшчэ і членам выбарчай камісіі, каб засведчыць ці не дапусціць фальсіфікацыі. Хоць я сабраў неабходную колькасць подпісаў, мне адмовілі.

Кожны дзень я нешта рабіў: расклейваў лістоўкі, налепкі, хадзіў на акцыі. Падчас саміх выбараў у мяне быў адпачынак, а калі вярнуўся на працу, апынуўся ў вельмі напружанай атмасферы. Усе калегі абмяркоўвалі падзеі ў краіне. Прыхільнікаў Лукашэнкі зусім не было чуваць. Гаварылі не толькі пра фальсіфікацыі, але больш пра гвалт і беззаконне. Праўда, толькі між сабой — публічна настаўнікі не выказваліся. Уся праца працягвалася, як і раней. Калі пратэсты пачалі спадаць, узмацніўся і ціск з боку адміністрацыі: выклікалі на гутаркі ўжо не толькі настаўнікаў, але і вучняў, і іх бацькоў. Пагражалі звальненнямі, накіраваннем дзяцей у дзіцячыя дамы.

Часам чую, што праз фальсіфікацыі рэпутацыя настаўнікаў у грамадстве пагоршылася, але я з такім не сутыкаўся. Верагодна таму, што ў жыцці заўсёды размаўляю па-беларуску, а на маім заплечніку заўсёды была бела-чырвона-белая стужка ці значок з нацыянальнай сімволікай.

Я да апошняга не планаваў з’язджаць з Беларусі. Для мяне гэта было непрымальна. Але ў жніўні 2021 года мяне арыштавалі за ўдзел у пратэстах, і я тры месяцы правёў у СІЗА. У выніку прысудзілі тры гады «хіміі». Спачатку меў намер заставацца, адбываць пакаранне, але пазней зразумеў, што магу быць больш карысным для радзімы на волі. Праз месяц пасля суда пераехаў у Кіеў.

У мяне было з сабой мала грошай, але побач былі сябры, якія выехалі з Беларусі крыху раней. І літаральна праз тыдзень я ўжо знайшоў працу — перакладаць для «Нашай Нівы» артыкулы. Цяпер уладкаваўся журналістам ў «Новы час». Фінансавыя справы значна палепшыліся. Калі я працаваў настаўнікам, то зарабляў менш. І гэта пры тым, што акрамя дзяржаўнай школы падпрацоўваў і ў прыватнай.

У Беларусі настаўнікі зарабляюць вельмі мала. Але ўвогуле жыццё ў эміграцыі ўсё ж такі паскуднае. Можа быць камусьці адарванасць ад радзімы даецца проста, але для мяне гэта вельмі цяжкае выпрабаванне. І чым больш праходзіць часу, тым болей гэта адчуваецца.

Пасля пачатку вайны я застаўся ва Украіне. Так, тут небяспечна. Працягваюцца расійскія ракетныя ўдары. Але я ацэньваю гэтую небяспеку меншай, чым была ў Беларусі: тут я абаронены і ад ворагаў, і ад самой дзяржавы. У іншую краіну я не хацеў і не хачу пераязджаць, бо мне падабаецца Украіна сваёй ментальнай блізкасцю. Мне тут камфортна, хоць адначасова і цяжка бачыць тое, што адбываецца: бруд, кроў, страх.

Я спадзяюся, што пуцінская Расія будзе разбіта. І бачу гэта адзіным выйсцем не толькі для Украіны, але і для Беларусі, бо нашая праблема — не персанальна Лукашэнка, а расійскі імперыялізм. Толькі пры поўнай перамозе магчымы змены ў краіне. Я ўсё ж хачу вярнуцца на радзіму, працаваць на яе развіццё і дабрабыт. Таксама ў вольнай Беларусі я хацеў бы вярнуцца і да працы настаўніка. Мне падабаецца гэтая прафесія.

Ганна Саламонава: «Пасля звальнення да нас сталі прыходзіць супрацоўнікі міліцыі»

Ганна Саламонава настаўніца з Гомеля. Фота: уласны архіў
Ганна Саламонава. 34 гады. Працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе Гомеля. Фота: уласны архіў

У Беларусі я працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў дзяржаўнай школе Гомеля. У той, дзе і сама вучылася. Заўсёды марыла працаваць у роднай школе, паляпшаць і праслаўляць яе, таму будавала і адпаведныя кар’ерныя планы.

Я не была апалітычным чалавекам, і ўсе ведалі маё стаўленне да Лукашэнкі. Таму ў выбарчую камісію, размешчаную ў нашай школе, мяне не запрасілі. Пасля выбараў я ўдзельнічала ў розных акцыях, ланцугах салідарнасці. А аднойчы фотаздымак са мной патрапіў у інстаграм «Белсата». Нехта з калег паказаў гэтае фота дырэктару, і на наступны дзень той выклікаў мяне да сябе. Пытаўся, ці лічу я сябе добрым настаўнікам, ці бачу сябе ў адукацыі? Гэта быў такі псіхалагічны ціск, і потым ён папрасіў напісаць заяву на звальненне. Так я і засталася без працы. Бацькі маіх вучняў на першае верасня падарылі дырэктару бела-чырвона-белы букет на знак салідарнасці са мной. Што тычыцца калег, то зараз ім забаронена падтрымліваць са мной сувязь. Я — persona non grata.

Пасля звальнення да нас сталі прыходзіць супрацоўнікі міліцыі. Першы візіт скончыўся тым, што мы з мужам дзень прасядзелі ў аддзяленні. Потым прыходзілі зноў і зноў. Пасля стаў прыходзіць АМАП. Пагражалі забраць дзяцей, а нас з мужам пасадзіць. Мы вырашылі з’ехаць ва Украіну.

Незадоўга да гэтых падзей мы купілі ў Беларусі дом, рабілі рамонт, таму грошай з сабой было няшмат. Ва Украіне былі сябры, сваякі, было дзе на першы час спыніцца. Асноўная цяжкасць, з якой сутыкнуліся — гэта легалізацыя. Мы жылі ў Гастомелі, і так і не змаглі атрымаць дакументы. Жыццё без дакументаў азмрочвала.

З медабслугоўваннем і адукацыяй для дзяцей было прасцей. Фінансавае становішча, безумоўна, стала горшым. У Беларусі ў нас быў свой дом, а тут давялося здымаць кватэру. Муж знайшоў працу не адразу. Я займалася рэпетытарствам, у анлайн-фармаце, але спачатку вучняў было мала — не ўсе пагаджаліся на анлайн. Звярнулася ў фонд BYSOL, і нам дапамаглі.

Пра вайну ва Украіне мы даведаліся не з навінаў — усё гэта пабачылі на ўласныя вочы. Першую ноч не спалі. Немагчыма было заснуць пад выбухі… Добра, што мы паспелі выехаць з Гастомеля да ўсіх тых жудасных падзей. Карткі нашы былі заблакаваныя, немагчыма было карыстацца нават беларускімі.

І хоць з’язджаць мы не хацелі, але жыць ужо не было на што. Накіраваліся ў Польшчу. Усё пачалі наноў, але я ўжо ведала, што рабіць, куды ісці. Галоўнае — легалізавацца. Першы месяц мы жылі ў сяброў. Было досыць цяжка знайсці кватэру, але цяпер мы маем сваё месца пад Кракавам.

Планы я будаваць не магу, бо мы ўжо пачыналі планаваць ва Украіне, і ўсё гэта рассыпалася. Максімум я магу сказаць нешта пра найбліжэйшую суботу. Хочацца, каб гэта ўсё хутчэй скончылася, змянілася. Хочацца вярнуцца дадому, у Беларусь.

Дзмітрый Цяслюкевіч: «Наогул я хацеў бы вярнуцца ў Беларусь, у школу. Адкрыць сваю ці ўзначаліць чыюсьці»

Настаўнік Дзмітры Цеслюковіч. Фота: уласны архіў
Дзмітрый Цяслюкевіч. 32 гады. Працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў гімназіі Мінска. Фота: уласны архіў

— Я працаваў настаўнікам у гімназіі горада Мінска. Да гэтага паспеў папрацаваць намеснікам дырэктара па выхаваўчай працы, але зразумеў, што гэта не маё, расчараваўся. Думаў, што праца пра крэатыўнасць, пра самастойнасць. Хацелася зрабіць школу такім месцам, дзе вучням было б камфортна і цікава. Але амаль увесь мой працоўны час займалі дакументы, выкананне загадаў. Таму я сышоў з гэтай пасады і зноў стаў настаўнікам гісторыі.

— Да выбараў я шукаў сябе. Мы з сябрамі хацелі адчыніць анлайн-курсы. Адзінае, што трымала ў школе, — дзеці.

Адносіны да ўлады ў мяне былі іранічна-негатыўныя. Я заўсёды цікавіўся палітычным жыццём Беларусі. Ведаў пра акцыі, мітынгі, ведаў апазіцыянераў. Не скажу, што актыўна прымаў удзел. Ад уладаў намагаўся адасобіцца, не заўважаць. Так рабіла і большасць маіх калег. Пасля свята ў гонар стагоддзя БНР пачаў расказваць вучням пра нашае, беларускае, хадзіць на фестывалі.

Да выбараў данаціў медыкам. У той час многія зразумелі, што з праблемай кавіду мы засталіся сам на сам. Адбылося такое адчужэнне беларусаў ад улады, крыўда. Большасць людзей, і я ў тым ліку, адчулі моц нейкага яднання. Сфармаваўся запыт на змены. Людзі сталі пра іх гаварыць. Мы абмяроўвалі падзеі і з вучнямі.

Вельмі цікава было назіраць і за перадвыбарчай кампаніяй, мне падабаўся гэты дух. Усе і ўсё было ў чаканні. Аб’яднанасць давала надзею. Навіны ў першыя дні выбараў шакіравалі. Было вельмі страшна расчаравацца ў знаёмых настаўніках. Я валанцёрыў пад Акрэсціна і памятаю, як пісаў у працоўны чат з просьбай дапамогі. Некаторыя настаўнікі адгукаліся. Адміністрацыя ведала пра маю дзейнасць, маю пазіцыю. «У свой вольны час вы можаце хадзіць куды заўгодна», — казалі яны. Проста чакалі, чым гэта скончыцца.

У лістападзе 2020 года я з’ехаў з Беларусі ў Літву. Гэта адбылося даволі спакойна. У мяне былі грошы. Я летам планаваў паехаць у Партугалію, на востраў Мадэйра, але планы давялося адкласці. Першы час BYSOL дапамагаў мне з жытлом. Шмат займаўся рэпетытарствам, да таго ж мы з сябрамі запусцілі адукацыйны праект. Зараз я яшчэ працую ў беларускай грамадскай арганізацыі ў Вільні. Часам праводжу закрытыя лекцыі па гісторыі. Таксама маю досвед у напісанні гумарыстычных сцэнароў, таму пішу на замову для TikTok.

Магу з упэўненнасцю сказаць, што якасць майго жыцця палепшылася. Дазваляю сабе больш, чым у Беларусі. З легалізацыяй ў Літве таксама не было праблем. Увесь механізм зразумелы і не надта складаны.

Спачатку было вельмі цяжка прывыкнуць да таго, што цяпер грамадская актыўнасць знізілася да нуля: ні акцый, ні расклейвання лістовак, ні распаўсюджання пратэстных часопісаў. І вельмі хацелася дадому, у Беларусь.

Пасля пачатку расійска-украінскай вайны, я зразумеў, што для Беларусі няма іншага шляху, як нацыянальнае адраджэнне: культурнае, моўнае. Без гэтага мы можам проста знікнуць. Зараз хаджу на заняткі па беларускай граматыцы. Хачу на высокім узроўні валодаць беларускім правапісам. Хачу ведаць адказы на такія пытанні: хто мы, што мы? Забараняць рускую мову, не забараняць? Можа, гэта зробіць толькі горш. Беларусы не павінны раз’ядноўвацца.

Наогул я хацеў бы вярнуцца ў Беларусь, у школу. Адкрыць сваю ці ўзначаліць чыюсьці. Хацеў бы, каб школа была такім кам’юніці, дзе ўсе адчуваюць сябе камфортна. Зрабіць адукацыю больш прагрэсіўнай, празрыстай, свабоднай. Яшчэ ў планах скончыць магістратуру па спецыяльнасці менеджмент у адукацыі. Планаў шмат. Цяпер мне зразумела, чым я хачу займацца і ў якім накірунку ісці.