Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. Кто стоит за компанией «Патриот», которая рекламирует свои футболки и худи кадрами с реальных задержаний
  2. «Вы найлепшы хірург Беларусі». Вядомы доктар Андрэй Любецкі расказаў пра размовы з супрацоўнікамі калоніі ў зняволенні
  3. Украинский мониторинговый канал сообщил, что на территории Беларуси упала российская ракета
  4. На суботу абвясцілі чырвоны ўзровень небяспекі — адзін рэгіён распаліцца да +36 градусаў
  5. «Нас чуть не убили». В соцсетях пишут о нападении на семью беларуса в Грузии — сам мужчина говорит о многолетней травле
  6. «За яго ніколі не было сорамна». Беларусы развіталіся з Аляксандрам Мілінкевічам
  7. На воскресенье — оранжевый уровень опасности. В некоторых районах обещают штормовой ветер на 9 баллов по шкале Бофорта
  8. В Варшаве прощаются с Александром Милинкевичем
  9. В Минске мужчина в маске ворвался в ювелирный магазин с предметом, похожим на пистолет. Он забрал украшения и скрылся
  10. Комбайнер работал 40 дней подряд без выходных. Сколько заработал?
  11. Из Минска до аэропорта можно будет доехать на скоростном поезде за 30 минут
  12. «Пусть хотя бы на пару месяцев встанет за учительский стол». Педагог ответила министру образования Иванцу
  13. Полмиллиона человек в Беларуси лишатся части «чернобыльских» льгот
  14. Что за новая практика с раздеваниями на границе — спросили у Госпогранкомитета
Читать по-русски


Вы — вельмі смелы чалавек. Так-так, менавіта вы, той, хто чытае гэты тэкст. Нягледзячы на ўвесь жах, што адбываецца ў краіне, нягледзячы на ўсе рызыкі, вы знаходзіце ў сабе сілы чытаць сапраўдныя навіны на «Люстэрку». Сотні і тысячы людзей, якія камунікуюць з намі і дзякуючы якім мы ствараем матэрыялы, якія чытаюць мільёны, — усе вы пераадольваеце свой страх. Гэта ліст ад рэдакцыі ўсім тым, з чыёй дапамогай беларусы могуць даведвацца, што насамрэч адбываецца ў нашай краіне.

Практычна кожны дзень мы шукаем кагосьці: прызыўнікоў і дэмабілізаваных, супрацоўнікаў МНС, бацькоў ці педагогаў з прыватных школ, якія закрываюцца, і многіх іншых. І ў пераважнай большасці выпадкаў людзі адгукаюцца — нягледзячы на страх, пагрозы і бесперапынныя рэпрэсіі. Чаму? Нам здаецца, таму, што вы, як і мы, хочаце лепшага для Беларусі. А ў змроку хлусні дзяржпрапаганды гэтага дакладна няма.

Дзякуючы смелым (і не толькі на працы) ратавальнікам нам удалося даведацца, што проста цяпер нават яны не ведаюць, у якім стане знаходзяцца (і наогул — дзе геаграфічна) беларускія бамбасховішчы. І гэта на фоне таго, як усіх нас палохаюць магчымымі ракетнымі ўдарамі.

Нядаўнія тэрмінавікі расказваюць, як іх камандзіры паводзілі сябе пасля пачатку вайны ва Украіне. Адзін з нашых суразмоўцаў у дэталях апісаў, як ён і яго падраздзяленне дапамагалі мігрантам нелегальна перасякаць мяжу, у той час як Дзяржпагранкамітэт раз за разам сцвярджае, што ўсё гэта пастаноўка.

Увосень 2022-га чарговым ворагам беларускай дзяржавы сталі прыватныя школы. Іх працу ў найлепшым выпадку прыпынялі, многія былі закрытыя. Ёсць, вядома, і выключэнні — у гімназіі, дзе вучыўся Мікалай Лукашэнка, усё добра. Сярод нашых чытачоў знайшліся людзі, што пераступілі страх і расказалі нам, як у адзін дзень сотні дзяцей былі выкінутыя на вуліцу.

Дзякуючы адважнаму чалавеку з сістэмы аховы здароўя «Люстэрка» атрымала важныя звесткі пра захворвальнасць COVID-19 у Мінску. Перададзеныя дакументы дазволілі нам расказаць беларусам, як улады маніпулююць статыстыкай. Імаверна, прыклад нашай крыніцы натхніў і іншага чалавека, які даслаў нам падобную інфармацыю па Віцебскай вобласці.

Усё гэта — толькі некалькі прыкладаў таго, як людзям не ўсё роўна. Як вам не ўсё роўна. Пераважная большасць нашых суразмоўцаў знаходзіцца ўнутры краіны — і мы выдатна разумеем, як вам можа быць страшна. Дзякуючы таму, што вы насуперак страху працягваеце чытаць нас і дзяліцца з намі інфармацыяй, беларусы атрымліваюць магчымасць даведвацца сапраўдныя навіны і важныя гісторыі.

Нам, журналістам, таксама страшна. Вядома, гэта страхі іншага кшталту. На жаль, каб займацца сумленнай журналістыкай, нам давялося з’ехаць з любімай краіны. Мы перасталі баяцца сініх мікрааўтобусаў, прыпаркаваных ля нашых пад’ездаў, або супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія ў Беларусі гэтае права ахоўваюць наўрад ці. Але мы вельмі баімся падвесці вас — нашых чытачоў. Мы баімся, што не зможам рабіць сваю працу і ўсёпаглынальная цемра падману пераможа: ніхто не раскажа беларусам пра ману на дзяржТБ або пра жахі, якія проста цяпер чыняць сілавікі.

Працягвайце чытаць нас, працягвайце гаварыць з намі, працягвайце падтрымліваць нас на Patreon.

Як дапамагчы «Люстэрку» працягваць займацца сумленнай журналістыкай

Проста праходзьце па спасылцы і выбірайце камфортны для вас узровень падтрымкі.

Цяпер гэтая пляцоўка — адзін з самых бяспечных варыянтаў з пункту гледжання захавання прыватнасці вашага рашэння.

Як працуе Patreon? Калі вельмі проста: вы ахвяруеце аўтарам або медыя грошы, наўзамен яны даюць унікальныя бонусы. У нашым выпадку — кантэнт. Што важна: плацёж ідзе наўпрост платформе, і ў аплатных сэрвісах не адлюстроўваецца, які менавіта праект вы падтрымліваеце (там прадстаўленая велізарная колькасць крэатараў з усяго свету).

У тым ліку дзякуючы вашай дапамозе мы ні на хвіліну не спынілі працу нават у першыя дні вайны, калі пераважная частка рэдакцыі была ва Украіне, а пасля — у невядомасці ў новых для сябе краінах.

Толькі разам мы зможам перамагчы страх.