Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. «Яндэкс.Таксі» часова прыпыніў падключэнне новых перавозчыкаў у Беларусі
  2. У Беларусі перастаў працаваць яшчэ адзін сэрвіс «Яндэкса»
  3. Лукашэнка паабяцаў разабрацца са штучным інтэлектам
  4. Лукашэнка звольніў генерал-маёра міліцыі і прызначыў новых намесніка міністра абароны і першага намесніка начальніка Генштаба
  5. Лукашенко дал свой прогноз по срокам завершения войны
  6. «Не прощу им 2020 год, не прощу им людей, убитых, покалеченных». Большое интервью с Еленой Лазарчик, которую пять лет пытали ШИЗО и ПКТ
  7. У Расіі затрымалі беларуса — стваральніка карты «Халва» Андрэя Басуева
  8. Маму маленькай Ксюшы, якая нядаўна атрымала ўкол ад СМА, пазбавілі бацькоўскіх правоў
  9. Десять тысяч рублей и квартира в придачу. Кому наниматели предлагают бонусом к зарплате жилье и сколько готовы платить?
  10. У Мінпрацы растлумачылі, чаму вырашылі перагледзець дзіцячыя дапамогі. Рэч ва ўзросце маці
  11. Цягнікі паміж Мінскам і Брэстам часова будуць ездзіць іншым маршрутам. Некаторыя саставы адменяць
  12. «З нас хопіць». Зяленскі заявіў, што Украіна зноў будзе біць па расійскіх НПЗ
  13. «Мая знешнасць — як у хакеіста, псіхіка — як у салдата пасля акопных баёў». Экс-вязень Юшкевіч напісаў першы пост пасля 5,5 гадоў турмы
  14. Знайшлі загінулым мінчука, які знік у канцы верасня
  15. «Хто некуды ўцякаў — пабежыце назад». Што кажуць беларускія таксісты пра «Яндэкс» пасля ўдараў УСУ
Читать по-русски


У Аляксандра Лукашэнкі няма планаў адпраўляць сваіх вайскоўцаў ваяваць ва Украіну, паведамляе яго прэс-служба. А вось апазіцыя, паводле яго словаў, пасылае беларусаў на смерць.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

«Сёння крычаць: „Лукашэнка хоча паслаць ва Украіну сваіх вайскоўцаў!“ Ужо тысячу дзвесце разоў казаў, што ў мяне такіх планаў няма», — заявіў Лукашэнка.

Ён сказаў, што на смерць беларусаў пасылаюць «збеглыя».

«Гэта таксама чыесьці дзеці. Але скардзіцца няма каму. Я вас туды як прэзідэнт не пасылаў. Нам там ва Украіне рабіць няма чаго. І пасылаць ваяваць туды людзей нам няма неабходнасці. Чаму мяне ў гэтым абвінавачваюць? Таму што самі туды пасылаюць гэтых хлопцаў», — мяркуе Лукашэнка.

Нагадаем, на нарадзе па ваеннай бяспецы 4 кастрычніка ён заявіў, што Беларусь удзельнічае ў «спецыяльнай ваеннай аперацыі» ва Украіне: «Мы гэтага не хаваем. Але мы нікога не забіваем. Мы нікуды не пасылаем сваіх вайскоўцаў. Мы не парушаем сваіх абавязанняў». Паводле ягоных словаў, Беларусь «лечыць і корміць людзей», прычым не толькі расіян, але і ўкраінцаў.

Раней Аляксандр Лукашэнка не раз заяўляў пра тое, што беларуская армія ваяваць ва Украіне не будзе. Аднак раней ён і не раз заяўляў пра тое, што «ніколі з нашай тэрыторыі не будуць атакаваць Украіну». Расія пачала вайну супраць Украіны 24 лютага. Расійскія войскі ўвайшлі ва Украіну ў тым ліку і з тэрыторыі Беларусі, што зрабіла Беларусь саўдзельніцай акту ваеннай агрэсіі. Да таго ж з тэрыторыі Беларусі наносіліся ракетныя ўдары па ўкраінскіх пазіцыях — гэта прызнаваў і сам Лукашэнка.