Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Чиновники подготовили новшества по рынку недвижимости. Некоторые из них должны понравиться населению
  2. Эксперты: Украина отвергает ультиматумы Путина для начала мирных переговоров, и мир не должен идти на компромиссы с ним
  3. Почему Лукашенко ввел безвиз с «недружественными» странами? Спросили у эксперта
  4. Тихановская выразила соболезнования из-за гибели шести беларусов во время бури. А вот как откликнулись Лукашенко и чиновники
  5. Литва запрещает с завтрашнего дня, 18 июля, въезд легковушек на беларусских номерах. Но есть исключения
  6. Силовики ищут даже удаленные фото. Рассказываем, где их можно найти
  7. В Беларуси за сутки изъяли больше тонны наркотиков и психотропов. Стоимость товара — более 28 млн долларов
  8. «Беларускі Гаюн»: Залетевший в Беларусь российский «Шахед» взорвался в 55 километрах от Бобруйска
  9. «Правительство — это нечто. Вторые сутки без воды и света». Рассказываем, как 100-тысячный Мозырь переживает последствия урагана
  10. В Гомеле ураган помог сделать историческое открытие
  11. Если вы покупаете товары на AliExpress, Ozon или Wildberries, то есть риск, что шопинг для вас подорожает. И вот почему
  12. Украина методично уничтожает средства ПВО армии РФ в российском тылу и на оккупированных территориях — эксперты рассказали, с какой целью
  13. Беларусь вводит безвизовый режим для 35 стран Европы. Вот список государств
  14. Ураган в детском лагере под Речицей попал на видео. Там из-за упавшего дерева погиб ребенок
  15. Зачем такие ограничения и как долго они будут? МИД Литвы прокомментировал «Зеркалу» запрет на въезд авто с беларусскими номерами
  16. Над Могилевом летал российский дрон-камикадзе и звучали сирены. Спросили у МЧС, что происходит


Народная Воля,

Правозащитник гомельской «Весны» Леонид Судаленко 21 июля освободился из колонии «Витьба», отбыв весь срок. Он был задержан 18 января 2021 года и осужден по ст. 342 УК за организацию протестов на три года лишения свободы в условиях общего режима. Всего он провел за решеткой 2,5 года (день в СИЗО считаются за 1,5 в колонии). Первое интервью бывший политзаключенный дал «Народной Воле».

Первое фото Леонида Судаленко после освобождения разместили его близкие в соцсетях
Первое фото Леонида Судаленко после освобождения разместили его близкие в соцсетях

— Сёння вызвалілі прыкладна ў 9 гадзін раніцы, — говорит Леонид Судаленко. — У 5 гадзін быў пад’ём, у 5.30 сняданак прынеслі — гарбату, хлеб, кашу…

Але трэба адзначыць, што апошнія дзевяць дзён я знаходзіўся ў ШІЗА і вызваляўся менавіта са штрафнога ізалятара.

— За што туды патрапілі?

— За тое, што ў спартыўную форму несвоечасова пераапрануўся. Напрыклад, на стадыён трэба ісці ў 14.00, а я ў 13.30 знаходзіўся ў бараку ў спартыўнай форме.

Цікава, што далі менавіта дзевяць сутак, пад вызваленне, таму, мяркую, што зрабілі так спецыяльна. У тых месцах, дзе я быў, павесіць парушэнне на чалавека досыць проста.

— Апошнія дні перад вызваленнем былі для вас хвалюючымі?

— Гэта былі такія дні, што я сядзеў у сырым падвале, на свежае паветра мяне не выводзілі. Толькі трохразовае харчаванне прыносілі — і ўсё.

А так дзевяць сутак спаў на падлозе, без бялізны, без нічога. Спачатку пад галаву падкладваў паперу для прыбіральні, а затым і яна закончылася. Тады ўжо даводзілася пад галаву кулак падкладваць.

Вось такія «хвалюючыя» дні былі перад маім вызваленнем.

— Што для вас было самым складаным падчас знаходжання ў няволі?

— Самае складанае — гэта адсутнасць інфармацыі. Гэта дакладна. І, лічу, не толькі для мяне, але і для многіх іншых вязняў.

Дарэчы, за кратамі я сустрэў вельмі шмат людзей, якія гатовы ахвяраваць сабой дзеля сваіх перакананняў. Гэта дапамагала і падтрымлівала.

— З іншымі вязнямі вы маглі размаўляць ці вас ізалявалі?

— Я жыў у бараку, і ў мяне не было такой ізаляцыі, як у таго ж Максіма Знака, які таксама адбывае пакаранне ў калоніі «Віцьба».

— Да турэмнай ежы з часам прызвычаіліся?

— З часам прызвычайваешся да ўсяго. Калі лепш кармілі, калі горш, але есці можна. Адным словам, у калоніі харчаванне дапамагае чалавеку выжыць нават, калі ён не атрымлівае перадачы з волі.

— Была інфармацыя, што ў калоніі вы працавалі на дрэваапрацоўцы…

— Палову тэрміна і на самай справе быў заняты на дрэваапрацоўцы рознарабочым, а затым мяне перавялі ў цэх разборкі метала. Разбіралі правады, каб дастаць адтуль каляровыя металы — медзь, свінец, алюміній. Да апошняга дня быў заняты на гэтай працы.

— Нейкія грошы за працу плацілі?

— Ні за капейку не распісваўся. Мне паступалі грошы на асабісты рахунак толькі ад маёй сям'і, ад іншых было нельга.

А вось, калі знаходзіўся ў СІЗА, мяне падтрымлівалі грашовымі пераводамі вельмі шмат людзей.

— Мясцовую бібліятэку ў калоніі, напэўна ж, наведвалі?

— У калоніі неблагая бібліятэка, кожны чацвер можна было мяняць кнігі. Дарэчы, вельмі шмат вязняў чытаюць у вольны час, некаторыя займаюцца спортам.

Зрэшты, тая літаратура, што ёсць у бібліятэцы калоніі, мяне не цікавіла. У першую чаргу мяне цікавіла юрыдычная літаратура. Я прасіў, каб мне дасылалі пастановы пленумаў Вярхоўнага суда, змяненні ў Крымінальны кодэкс… І дасылалі.

Адным словам, мой вольны час быў цалкам заняты. Я або чытаў ці пісаў, або займаўся спортам.

— Была магчымасць для спартыўных заняткаў?

— Галоўнае, каб у чалавека было жаданне. Я, напрыклад, кожны дзень праходзіў не менш 5−6 кіламетраў, займаўся на стадыёне.

— Дзе вам было складаней: у СІЗА ці ў калоніі?

— Адназначна скажу, што ў калоніі лепш, бо тут ёсць пэўная свабода. Ты бачыш неба, можаш дыхаць свежым паветрам, чаго не было ў гомельскім следчым ізалятары.

У СІЗА Гомеля, дзе я быў больш за год, у камеры было 12 чалавек. І акрамя мяне, усе смалілі цыгарэты. Хтосьці прачынаецца ў 6 гадзін раніцы і адразу выкурвае тры цыгарэты запар.

Для мяне гэта было проста катаванне і катастрофа. Я нават прасіў адміністрацыю ізалятара, каб мяне перавялі ў камеру, дзе не паляць.

— Не пайшлі насустрач?

— Мне адказалі так: «У нас няма VIP-камер». У выніку я быў вымушаны паліць прымусова, можна сказаць, па дзесяць пачак цыгарэт у дзень. Кожны вязень выкурваў толькі свой пачак, а я — усе разам. Я ж дыхаў гэтым паветрам. І гэта было самае горшае для мяне ў СІЗА.

Хаця ёсць у следчым ізалятары і пэўныя плюсы. Сям’я рэгулярна магла мне перадаваць свежае харчаванне, лісты добра даходзілі. Я вёў актыўную перапіску, у дзень атрымліваў ад 10 да 15 лістоў нават ад незнаёмых людзей. Вось гэта быў плюс!

А ў калоніі былі свежае паветра і блакітнае неба, забарона на паленне цыгарэт у бараку, але не было інфармацыі і перапіскі. Лісты даходзілі толькі ад сям'і. У СІЗА атрымаў каля тысячы паштовак, а ў калоніі не было ніводнага ліста ад іншых людзей. Адным словам, у інфармацыйным плане была пэўная блакада.

Можна было кожны дзень глядзець тэлебачанне, але толькі тыя каналы, якія ўключала адміністрацыя.

— Калі вярнуцца да вашага затрымання і прысуда, ці стала гэта для вас нечаканасцю? Або ўнутрана былі падрыхтаваны да горшага?

— Першыя дні пасля затрымання я знаходзіўся ў шокавым стане. Мяне затрымалі, калі я выходзіў з пад’езда ўласнага дома, паклалі тварам у снег.

Ужо пасля ў ізалятары пакрысе пачаў прыходзіць у сябе і разумець, што прысуд мне, напэўна, будзе максімальны — тры гады зняволення (зараз, дарэчы, па гэтым жа артыкуле максімальна даюць ужо чатыры гады). Так яно і атрымалася.

Але, калі параўноўваць з сёняшнім днём, то я бачу, што атрымаў не самы вялікі тэрмін. Ужо ў лагеры бачыў, якія вялікія прысуды зараз выносяцца людзям — за нейкія лайкі, каментары ці перапосты ў сацыяльных сетках.

Так што можна сказаць, што мне ў пэўным сэнсе «пашанцавала», што я быў у першых шэрагах асуджаных пасля падзей 2020 года.

— Вы, наколькі вядома, абскарджвалі прысуд…

— Безумоўна, абскарджваў. У мяне былі адвакаты, хаця з імі я меў сувязь толькі дзеля таго, каб атрымліваць навіны з волі. Я разумеў, што адвакат мне не дапаможа, тым больш, што я сам — юрыст, спецыяліст у галіне права.

Я сам сабе казаў: «Паедзеш ты, Лёня, на тры гады куды-небудзь у Магілёў». Дарэчы, да гэтага часу не разумею, чаму мяне адправілі ў калонію «Віцьба», дзе, як правіла, сядзяць міліцыянеры, пракуроры, ваенныя, дзяржаўныя служачыя. І іх там вельмі багата. Чаму я аказаўся ў такой кампаніі? Да гэтага часу не разумею.

Але прысуд быў для мяне чаканы. У апошнім слове я сказаў суддзі, што для мяне ўсё зразумела, што адбываецца па гэтай справе. Атрымалася, што я — чалавек, які дапамагаў іншым людзям, дзеля гэтай дапамогі ахвяраваў сваёй свабодай.

— Вы, напэўна ж, неаднойчы пракручвалі сітуацыю, калі закончыцца тэрмін зняволення, і вы выйдзеце на волю. Былі нейкія запаветныя жаданні?

— Найперш я марыў пабачыць сваю сям’ю — жонку, дзяцей. Дзякуй Богу, яны зараз побач. Сям’я ўвесь гэты час вельмі дамагала мне і матэрыяльна, і маральна, прыязджалі на спатканні.

Хаця адзначу, што за ўвесь час у калоніі не атрымаў ніводнага доўгатэрміновага спаткання ні з жонкай, ні з дзецьмі.

Я стаяў на прафілактычным уліку, да такіх вязняў была асаблівая ўвага з боку адміністрацыі.

— Сёння вас сустракала не ўся сям’я…

— Сустракалі жонка і старэйшы сын. Малодшы сын Мікіта застаўся дома, сказаў, што будзе ў Гомелі рыхтавацца да сустрэчы з бацькам. А сярэдні сын зараз знаходзіцца ў Польшчы, мы з ім віртуальна абняліся па відэасувязі. Думаю, у хуткім часе і з ім сустрэнемся.

— Малодшага сына, напэўна, ужо і не пазнаеце?

— Так, за гэты час змяніўся, пасталеў. Калі я размаўляў з ім па сувязі, у мяне проста выступалі на вачах слёзы. Мікіта — гэта маё ўсё! Я ў гэтым плане вельмі сентыментальны. Самае вялікае жаданне зараз — абняць Мікітку, пабыць побач з ім.

— Вечарам будзе сямейны святочны стол?

— Безумоўна, накрыем стол, прыедзе цешча. У нядзелю я збіраюся з’ездзіць да маці, якая мяне таксама чакае. Ёй 84 гады, жыве ў вёсцы ў Брагінскім раёне, і да гэтага часу не ведала, дзе я знаходжуся.

Не казалі мы маме пра гэта, каб яна не хвалявалася і берагла здароўе. Паведамілі толькі, што я на некалькі гадоў з’ехаў за мяжу на заробкі. І вось зараз — вярнуўся!

— Якія планы ў вас пасля вяртання з «заробкаў»?

— Трэба аглядзецца, здароўем заняцца. Зразумела, што неабходна шукаць нейкую працу, бо тыя арганізацыі, з якімі я раней супрацоўнічаў, ужо ліквідаваны.

Мне 57 гадоў, я тры гады не прынёс у сям’ю ні капейку, таму нешта буду вырашаць. Галава і рукі ёсць — думаю, і праца знойдзецца…