Сёння, 21 лютага, ва ўсім свеце адзначаюць Дзень роднай мовы. Нашай за стагоддзі давялося прайсці праз багата выпрабаванняў, але яна і цяпер жыве, нягледзячы на ўсе забароны і перашкоды. Сёння мы вырашылі прапанаваць вам праверыць свае веды па гісторыі беларускай мовы з дапамогай нашага тэста — паглядзіце, ці добра вы ведаеце галоўныя факты пра яе.