Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
Налоги в пользу Зеркала
  1. «В Румынии пока все хорошо — паспорта выдают охотно». Журналист «Зеркала» пытался купить гражданство ЕС — вот что вышло
  2. «Я никогда не был ворюгой». В какие суммы различные источники оценивают состояние Лукашенко, нажитое им за годы нахождения у власти
  3. После аварии на ЧАЭС руководителей БССР хотели судить, а защищал их Лукашенко. Рассказываем, чем все закончилось
  4. Лукашенко похвастался, как хорошо живут беларусы. Проверили его слова и выяснили, насколько он приукрасил реальность
  5. «Советую уже забыть про эту собственность». Лукашенко в очередной раз пригрозил оппонентам и намекнул на преследование их родных
  6. В СБУ напомнили главе КГБ Беларуси о Гааге после его угроз киевским больницам
  7. «Набежали какие-то патриоты ругаться». Поговорили с беларусом, песня которого захватила соцсети, чарты и наши плейлисты
  8. В Совбезе Беларуси заявили, что «в воздухе пахнет войной», а напряженность на границах с ЕС «достигла пика»
  9. У беларусов — очередная напасть: силовики вызывают на «беседы», после чего некоторые временно остаются без средств на жизнь
  10. В случае военного столкновения с НАТО Лукашенко не верит в победу беларусской армии. Вся надежда на нанесение «неприемлемого ущерба»
  11. Захват Часова Яра открывает армии РФ путь на города, которые образуют украинский оборонительный пояс в Донецкой области, — эксперты
  12. Глава КГБ заявил о предотвращении ударов беспилотников с территории Литвы по объектам в Минске и пригороде
  13. Официальный сайт КГБ «находится в разработке» уже больше двух месяцев. «Киберпартизаны» рассказали, что произошло
  14. В Киеве эвакуируют две больницы, похоже, из-за заявлений главы КГБ Тертеля на Всебеларусском народном собрании
  15. Беларусская компания «отхватила» крупный проект почти на полмиллиарда долларов в одном из регионов РФ. Как с ним связан сенатор Басков?
  16. В Беларуси растет заболеваемость инфекцией, от которой ребенок может умереть за десять секунд. Вот в чем дело и что с другими болезнями
  17. «Ожидали успокоения — получили страшилку». Аналитик подвел для «Зеркала» итоги ВНС и рассказал, для чего все это было
  18. Лукашенко рассказал о планах добровольцев по захвату Кобринского района. Спросили у местной милиции, КГБ и исполкома, что делать жителям


Лідар беларускага дэмакратычнага руху, старшыня Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская 25 сакавіка павіншавала беларусаў з днём абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі — Днём Волі. Вось што сказала палітык у сваім святочным відэазвароце.

Святлана Ціханоўская. Скрыншот відэазварота 25 сакавіка 2023 года
Святлана Ціханоўская. Скрыншот відэазварота 25 сакавіка 2023 года

«Сябры, добры дзень. Калі вы глядзіце гэты зварот, значыць, апошнімі гадамі вы ішлі ў першых шэрагах нашага агульнага руху да вольнай Беларусі.

Гэта не проста словы. Бо хто, калі не вы, паставіў народныя інтарэсы вышэй за асабістыя? Хто, калі не вы, шмат пацярпеў, але ж не адмовіўся ад сваёй мары? Хто, калі не вы, плаціць вялізную цану за свой выбар? Але вы робіце гэта свядома, бо ведаеце: такі кошт беларускай незалежнасці і свабоды.

Я называю вас сябрамі, бо за гэтыя гады мы так шмат прайшлі разам, што сапраўды сталі значна бліжэйшыя адно аднаму. Азірніцеся на пару гадоў назад — і паглядзіце, якія цяжкія рашэнні вы навучыліся прымаць. Якую велізарную адказнасць зараз несяце. Як шмат даведаліся пра мінулае нашай краіны і як моцна, непарыўна сталі звязваць сябе з яе будучыняй.

Сёння мы адзначаем Дзень Волі. Калісьці я сама не да канца разумела значэнне гэтага свята. Але выпрабаванні апошніх гадоў паказалі, наколькі нашае мінулае пераплеценае з сучаснасцю і з будучыняй.

Гэта свята нашай з вамі, шаноўныя беларусы, волі да свабоды і незалежнасці. Беларусь магла знікнуць у вірах гісторыі. Нас спрабавалі захапіць, каланізаваць. Давесці нам, што нас, беларусаў, не існуе. Але пакаленне за пакаленнем, раз за разам нашыя папярэднікі знаходзілі сілы адрадзіць сваю культуру, мову і дзяржаву. Зараз прыйшла нашая чарга абараніць сябе.

У гэты дзень мы святкуем тое, што мы ёсць. Нашымі галасамі гавораць нашыя продкі, якія 105 гадоў таму абвясцілі незалежнасць БНР. І нашыя нашчадкі, дзеля якіх мы незалежнасць Беларусі абараняем. Гэта нашае свята. І хоць мы яшчэ не дасягнулі сваёй мэты, цяпер мы значна бліжэй да яе, чым раней.

2020-ты і 2022-гі змянілі шмат і для нашай краіны, і для ўсяго рэгіёна. Цяпер значна больш беларусаў разумеюць, што Беларусі для добрага жыцця не патрэбныя ніякія старэйшыя браты і асабліва не патрэбныя войны. Беларусі варта быць незалежнай дэмакратычнай еўрапейскай дзяржавай, як нашыя паспяховыя суседзі.

Значна больш беларусаў падтрымліваюць палітзняволеных, бо разумеюць, што яны пакутуюць за ўсіх нас. Беларусы — супраць рэжыму Лукашэнкі, ад якога толькі больш і больш праблем і ў людзей, і ў краіны. І ведаеце, дзякуючы каму стала так шмат людзей, якія падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці? Дзякуючы вам, мае дарагія.

Можа, вы добраахвотнік ці музыка. Настаўнік ці працоўны. Былы зняволены ці той, хто кожны дзень рызыкуе апынуцца ў турме. Можа, вы мастак ці палітык, ці актывіст, ці прадпрымальнік. Айцішнік, сумленны вайсковец, лекар ці спартовец. Усе мы, беларусы, ідзём па шляху да Беларусі нашай мары.

Вы ведаеце, што апроч таго, што беларусаў яднае, ёсць і тое, чым мы адрозніваемся. На мой погляд, важна зразумець, што гэта — нармальна. Што дэмакратыя — гэта не калі ўсе пагаджаюцца з табой, а калі тваё меркаванне такое ж роўнае, як і меркаванне іншага. І адзіны спосаб узмацніць свой голас — гэта ствараць і пашыраць кола аднадумцаў. А адзіны спосаб не паўтарыць лёс рэжыму — гэта забараніць сабе лічыць кагосьці лішнім.

У нас няма лішніх беларусаў. Калі мы хочам, каб прыхільнікаў дэмакратыі станавілася больш, то мы павінны размаўляць не толькі з тымі, хто і так згодны. Мы мусім вучыцца чуць розныя меркаванні, весці дыскусіі, спрачацца — і ў выніку разам знаходзіць рашэнні. Бо ўсе мы марым пра дабрабыт і бяспеку. Усе мы стаміліся ад немагчымасці планаваць сваё жыццё. Усе мы — беларусы. І кожны, хто бачыць Беларусь свабоднай і незалежнай краінай, хто не ўчыніў злачынстваў, — наш сябра і саюзнік.

І нас нашмат болей, чым можа здавацца. Я ведаю, што нават сярод тых, хто дагэтуль працуе ў сістэме, некаторыя падзяляюць нашыя каштоўнасці. Але ці то праз страх, ці то праз звычку выбіраюць маўчанне.

Згадайце 2020 год. Згадайце, як нас было шмат! Нягледзячы на рэпрэсіі і прапаганду, нас не стала менш. Але для перамогі мусіць стаць яшчэ больш.

І калі вам здаецца, што гэта вельмі складана, дык хачу нагадаць вам, што заклік выбітнага нашага паэта Алеся Разанава — „І немагчымае зрабі!“ — вы ўжо пачалі здзяйсняць. 105 гадоў таму многім таксама здавалася немагчымым абвясціць незалежнасць Беларусі. Але зрабілі ж.

Гісторыя паказала, што мы, беларусы, умеем рабіць немагчымае і здольныя перамагаць.

З Днём Волі! Жыве Беларусь!»