Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. В Витебске горел торговый центр. 12 человек — в больнице, из них двое — в реанимации
  2. Глава Витебской области рассказал, что помешало спасателям быстро потушить пожар в ТЦ «Беларусь»
  3. С 1 января 2025 года выгуливать животных можно будет только с пакетиками
  4. «Приехал с цветами и сказал: „Где у вас тут ЗАГС?“» Поговорили с известной спортсменкой и женой командира полка Калиновского
  5. Эксперты назвали мотивы российских атак на энергетику Украины
  6. Главный тренер сборной Беларуси по футболу согласился поговорить с «Зеркалом», но лишь строго о спорте. Вот что из этого получилось
  7. «Зеркало» выбрало людей 2024 года — это команда BYSOL
  8. «Говорили, что я мало отсидела». Бывшая политзаключенная рассказала, какие варианты ей предложили в КГБ после освобождения
  9. BELPOL рассказал о содержании секретного договора между Беларусью и Россией
  10. Беларуску уволили из «Беларусбанка» после проверки на полиграфе по «политическим» вопросам. Узнали, что спрашивали
  11. В темные времена сложно верить в хорошее, но оно случается. Причем нередко — собрали доказательства
  12. В Минске появилась хоккейная команда, где большинство игроков — бывшие охранники Лукашенко. Узнали, где они работают
  13. Картину с изображением Лукашенко в детстве продали на одном из самых известных аукционов. Что?!


У мінулую суботу, 25 чэрвеня, ў YouTube-канале незалежнай трупы «Купалаўцы» адбылася прэм’ера спектакля «Дзяды» — апошняга, у якім на сцэну выйшла актрыса Крысціна Дробыш. У інтэрв'ю «Зеркалу» яна патлумачыла, чаму сышла з трупы, шчыра расказала, якую цану заплаціла за 2020 год, а таксама падзялілася падрабязнасцямі закулісся «Купалаўцаў»: ад прычын ад’езду з Беларусі да механізму прыняцця рашэнняў.

Фото со страницы Кристины Дробыш в Facebook
Фота со старонкі Крысціны Дробыш у Facebook

Крысціна Дробыш нарадзілася ў 1990 годзе. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (курс народнага артыста Беларусі Мікалая Кірычэнкі). У 2013−2020 гадах — актрыса Купалаўскага тэатра. У 2020−2022 гадах — у незалежнай трупе «Купалаўцы». Здымалася ў кіно, займалася дубляжом.


«У мяне ніколі не было мары 60 гадоў адпрацаваць у тэатры і адсвяткаваць свой юбілей у буфеце»

— Вы звольніліся з Купалаўскага другі раз (першы — летам 2020-га).

— Гэта было цяжкае рашэнне: сысці з каманды ды яшчэ і агучыць усё публічна. Людзі вераць у «Купалаўцаў», і мне менш за ўсё хочацца падарваць гэтую веру. Яны падумаюць, што мы пасварыліся, я псіханула і сышла. Не, не было ні канфліктнай сітуацыі, ні пратэсту, ні дэмаршу.

Ёсць рознае бачанне будучыні каманды. Але адносна мяне — імкненне да ўласнай свабоды і ўласнага шляху.

Тэатрам павінны займацца тыя, каму баліць і ў каго гарыць. Але яшчэ восенню 2021-га раптам прыйшло разуменне, што не хачу працаваць актрысай. Мне стала цесна ў гэтым целе і стала цяжка выходзіць на сцэну. Згубілася разуменне, як я магу гаварыць з людзьмі тэатральнымі сродкамі. Паўгады я варылася ў гэтых думках і дакладна зразумела: хацела б паспрабаваць нешта іншае.

Палічыла шчырым сказаць пра гэта камандзе. Мяне зразумелі і пачулі. Вядома, я буду ўдзельнічаць у старых праектах, якія ўжо адрэпетаваныя, бо знайсці замену — досыць складана. Асабліва ў нашым выпадку. Але новыя праекты — ужо без мяне.

— Са сцэнай пакуль паўза?

— Не магу заракацца, што будзе далей. Свет так змяняецца, што Бог яго ведае. Пакуль, за паўгады разважанняў бачу гэта не паўзай, а завершаннем пэўнага шляху. У мяне ніколі не было мары 60 гадоў адпрацаваць у тэатры і адсвяткаваць свой юбілей у буфеце, дзе мне скажуць: вам — 80, з іх 60 гадоў вы ў тэатры. Для мяне гэта страшна.

— А як жа стаць народнай артысткай?

— А што народнай? Адна справа атрымаць гэтае званне. Але што за гэтым стаіць? Што я зрабіла, каб стаць народнай? Сыграла добра дзве ролі? Гэтага мала. Мне не трэба ні звання, ні чагосьці іншага. Галоўнае — рабіць нешта патрэбнае людзям.

Виктор Манаев и Кристина Дробыш в спектакле "Кароль Лір". Фото: архив Купаловского театра
Віктар Манаеў і Крысціна Дробыш у спектаклі «Кароль Лір». Фота: архіў Купалаўскага тэатра

Мне моцна пашанцавала за тыя амаль дзевяць гадоў, якія я правяла ў Купалаўскім, і амаль за два гады ў «Купалаўцах». Шмат сыграла — магчыма, некаторыя не сыгралі столькі і за 15−20 гадоў. Шмат чаму навучылася — цяпер гэта дапамагае мне ў працы.

Але яшчэ пасля першых гадоў у тэатры разумела, што хутчэй за ўсё не буду працаваць тут усё жыццё. Што трэба будзе набрацца сіл, калі адчую, што магу пайсці кудысьці далей. Вядома, я бачыла гэты крок іншым. Але ён адбыўся. З 2020 года пройдзена ці не дзевяць колаў пекла. Пакуль я сказала ў гэтай сферы ўсё, што змагла. Магу выказацца трохі ў іншай, дзе больш прасторы.

— Дзіўна, але думкі пра сыход часта з’яўляюцца ў тых, у каго атрымліваецца, хто незадаволены сабой. У каго не надта атрымліваецца, асабліва не перажываюць.

— Можа, яны нават не разумеюць, што ў іх не атрымліваецца? (усміхаецца) Добрая рыса акцёра — заўсёды ўсё ставіць пад сумнеў. Маўляў, вось тут магло быць і лепш. Мне здаецца, я заўжды не задаволеная тым, што раблю. Нават калі з усіх бакоў скажуць, што пэўная роля зроблена класна, у мяне будуць канкрэтныя прэтэнзіі, дзе можна было зрабіць лепш.

У гэтых памкненнях і разважаннях раней ці пазней прыходзіш да разумення, што мала прыйсці ў нацыянальны тэатр. Калі сядаеш роўна на мяккае месца і расслабляешся — не істотна, іграеш ты галоўныя ці негалоўныя ролі — на гэтым усё сканчваецца. Нават, калі гледачу здаецца, што ўсё супер. Мэта — не расслабляцца ніколі.

«Але галоўная мэта — заставацца з беларускасцю. У Беларусі гэта становіцца злачынствам»

— Ці карэктна казаць, што вы перагарэлі?

— Не. Калі творчыя людзі перагараюць, у іх знікае памкненне да выказванняў. Маральна мне цяжка, але ёсць творчыя праекты, многія з якіх на фінальнай стадыі. Сіл якраз хапае. Хутчэй, узнікла адчуванне, што ў тэатральнай прасторы стала цесна. І гэта самае дакладнае апісанне.

— У якіх сферах вы сябе бачыце?

— Найбольш хацелася б развіваць працу з кнігамі. У маім жыцці ёсць праект «Кніжны воз» (платформа, дзе размяшчаюцца прафесійна агучаныя кнігі для дзяцей і падлеткаў на беларускай мове. — Заўв. рэд.), увогуле з агучкай я працую ўжо дзевяць гадоў. Яна ніколі не выходзіла на першае месца: яго заўжды займаў тэатр. Але цяпер усё больш паглыбляючыся ў беларускую літаратуру і беларускую кнігу — як дзіцячую, так і дарослую — разумею, што магу зрабіць нашмат больш, чым раблю цяпер. Усё больш з’яўляецца паведамленняў, што тую ці іншую кнігу прызналі экстрэмісцкай, што з’явіўся спіс непажаданай літаратуры, або закрылі чарговае выдавецтва. Разумею, што ёсць шанец гэта захаваць. Наклад кніг арыштаваны — але ў выдання можа быць іншае жыццё, яго можна данесці да людзей праз аўдыёфармат.

Што тычыцца дзіцячых кніг, то такога кантэнту ў прынцыпе не хапае. Іх слухаюць і дзеці, і дарослыя. Апошнія кажуць, што адбываецца нібыта псіхатэрапія, калі табе нехта чытае казку.

Фото со страницы Кристины Дробыш в Facebook
Фота: старонка Крысціны Дробыш у Facebook

Ёсць каманда, з якой мы робім гэтыя праекты, ёсць людзі з дыяспары або ўнутры Беларусі, гатовыя падключыцца. Гэта не патрабуе нейкага публічнага выказвання. Я разумею, як гэта працуе тэхнічна, як запісаць кнігу, дзе знайсці «галасы», каб зрабіць афармленне, як знайсці тэхнічную каманду. У гэтым ёсць сэнс, адчуваю сваю працу патрэбнай.

— Вы плануеце інтэгравацца ў польскую культурную супольнасць (Крысціна Дробыш зараз жыве ў Польшчы. — Заўв. рэд.) ці працаваць на беларускую?

— Разумею, што нейкая інтэграцыя ўсё адно адбудзецца. Гаворка пра праяву павагі да краіны, якая мяне прытуліла. Гэта як прыехаць у Беларусь, але ўсё адно жыць па сваіх законах. Трэба вывучыць мову і разумець мясцовую культуру. Але галоўная мэта — заставацца з беларускасцю. Бо дзе яе яшчэ захаваць? У Беларусі гэта становіцца злачынствам. А тут ёсць шанец і магчымасці. Таму беларуская супольнасць — перш за ўсё.

«Калі пачала галіць галаву, сябры жартавалі: пакінь плямачку ў выглядзе мапы Беларусі»

— Да якога часу «Купалаўцы» знаходзіліся ў Беларусі?

— Адзін паўнавартасны сезон. З лета 2020-га да выхаду праекта «Я гавару», які прэзентавалі ў ліпені 2021-га.

— Дзе вы рэпеціравалі?

— Не хачу называць пэўныя пляцоўкі, каб не наклікаць бяды, але паўсюль. Часам гэта былі вельмі дзіўныя і недарэчныя месцы. Нейкай вызначанай кропкі не было.

— Гэты сезон аказаўся для каманды бяспечным?

— Праходзілі нядзельныя маршы. Часам здаралася, што дамовіліся сабрацца, але адмянялі сустрэчы, бо было небяспечна перасоўвацца па горадзе. Пасля жніўня 2020-га панавала адчуванне, калі незразумела: у бяспецы ты ці не. А тут як у правілах дарожнага руху: калі не разумееш, на якой ты дарозе, лічы, што на другаснай. У такіх выпадках лепш паводзіць сябе, нібыта ты ў небяспецы. Вось гэтая неадназначнасць — палююць на цябе ці не, наколькі ты патрэбны — давалася цяжка.

У нейкі момант стала небяспечна збірацца ўсім разам. Нават банальнае абмеркаванне тэатральных праектаў магло скончыцца невядома чым. Тады стала зразумела, што магчымасцяў для працы на Радзіме ўжо няма. Я знаходзілася ў Беларусі да апошняга і з’ехала толькі паўгады таму.

Сцена из спектакля "Першы". В центре - Кристина Дробыш. Фото: архив Купаловского театра
Сцэна са спектаклю «Першы». У цэнтры — Крысціна Дробыш. Фота: архіў Купалаўскага тэатра

— У сацыяльных сетках вы прызналіся, што сутыкнуліся з выпадзеннем валасоў на галаве. Гэта рэакцыя на 2020-ы?

— Так. Гэта адна з прычын ад’езду — праўда, ускосная. Разумела, што знаходзячыся ўнутры Беларусі я ніколі не змагу да канца вырашыць гэтую праблему.

Насамрэч, гэта гісторыя адбылася са мной ужо ў другі раз. Першы раз быў, калі я скончыла Акадэмію мастацтваў. У мяне тады памерла бабуля. У майго — на той момант будучага — мужа літаральна праз месяц памёр дзядуля. Праз тры тыдні пасля гэтага памірае дзядзька мужа. Я прыходжу ў тэатр у новы калектыў. За тры месяцы адбылося проста ўсё, што магло адбыцца. Было вельмі складана гэта перажыць. І дзесьці праз восем месяцаў пачалі выпадаць валасы — на галаве з’явіліся плямкі. Я кінулася да дактароў. Дыягназ гучаў «гнездавая або ачаговая алапецыя». Ніхто не мог назваць дакладную прычыну. Але ёсць пэўная заканамернасць: так арганізм рэагуе на вельмі моцны стрэс. У мяне атрымалася перамагчы, хоць лекаванне заняло больш за год.

За наступныя восем гадоў арганізм даваў сігналы, але атрымлівалася спыніць хваробу на ранніх этапах нават без медыцынскага ўмяшання. Але пасля некаторых падзей 2020 года я ўбачыла, што мой арганізм максімальна стрэсуе і здагадвалася, якой можа быць рэакцыя. Урэшце ўсё вышла з-пад кантролю. Калі пачала галіць галаву, сябры жартавалі: пакінь плямачку ў выглядзе мапы Беларусі (смяецца). Такая вось аказалася адзнака 2020-га.

Але мне вельмі дапамог адзін доктар, выпісаў добрыя лекі. Атрымалася перамагчы хваробу нашмат хутчэй, чым у першы раз. Ды і маё стаўленне было іншым — я была псіхалагічна гатовая.

— Плямачкі застаюцца з чалавекам ці знікаюць?

— Ёсць розныя варыянты развіцця падзей. Валасы могуць аднаўляцца, як здарылася ў мяне. Але пры пэўных абставінах, калі не прыбраць фактары стрэсу, хвароба можа перайсці на дзве наступныя стадыі. Татальную — калі ў чалавека цалкам выпадаюць галасы на галаве. І універсальную — калі валасы выпадаюць па ўсім целе. І бровы, і павейкі — проста ўсё. Галоўнае — своечасова зрэагаваць і адразу перакрыць усе магчымыя прычыны стрэсу.

Кристина Дробыш. Фото: Максим Коростылев
Крысціна Дробыш. Фота: Максім Карастылёў

— Цяпер у вас за здароўем усё добра?

— Не скажу так. Разумею і адчуваю, як стрэсавыя моманты адбіваюцца. Але валасы на месцы. (смяецца)

«Тэатр пад акупацыяй, у палоне, яго бязмерна шкада. Але і Беларусь пад акупацыяй»

— У чэрвені ў польскім Любліне прайшлі тры паказы спектакля «Гусі-Людзі-Лебедзі», пастаўленага па адным з разделаў рамана «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча. Для «Купалаўцаў» гэта цяпер сталая пляцоўка?

— Тэатр Юліўша Астэрвы, дзе ладзіліся паказы, і Цэнтр культуры у Любліне вельмі добра нас прынялі. Дапамагалі нам усім, чым можна, далі рэпетыцыйную і тэатральную пляцоўкі. Прапаноўвалі нешта кшталту офісу. Пачаліся перамовы, але не ведаю, чым яны скончыліся.

— «Гусі-Людзі-Лебедзі» можна будзе ўбачыць жыхарам Беларусі?

— Пакуль яны будуць у сцэнічным фармаце, без відэа.

— Які фармат вам бліжэй: ранейшы, калі вы запісвалі спектакль і выкладвалі яго на YouTube, або цяперашні, калі вы іграеце афлайн?

— Паглядзець запіс — добры варыянт. Тым больш, рэпертуарны фармат вельмі спадабаўся гледачам. Можна пазначыць сабе час і чакаць гэтай невялічкай падзеі. Як у былыя часы, калі падкрэсліваў фламастарам у газетцы ўпадабаны фільм ці серыял.

Але мне хочацца адчуваць тут і цяпер. Бо тэатр — гэта не тое, што ты можаш паглядзець у любы час, а тое, да чаго рыхтуешся. Гэта падзея, а не серыял (умоўна: чацвёртая серыя пятага сезону). Таму мне бліжэй фармат, якога ў нас увогуле не было: анлайн-трансляцыі. Калі ўключыў камеру, націснуў «play», а ў гэты час нас глядзяць людзі па ўсім свеце. Але ведаю, што гэта складана тэхнічна, што гаворка пра немалыя грашовыя выдаткі. Таму як ёсць.

Сцена из спектакля "Страх". Фото: архив независимой труппы "Купалаўцы"
Сцэна са спектакля «Страх». Фота: архіў незалежнай трупы «Купалаўцы»

— Без афлайна вы губляеце адчуванне сцэны. Без анлайна — беларускіх гледачоў. Што рабіць?

— Добрае пытанне, бо яно вызначае далейшы шлях. Калі спаў эмацыйны накал пасля нашага звальнення з Купалаўскага ў 2020-м, я зразумела, што падпісала больш, чым паперку аб звальненні з працы. Гэта пэўная адказнасць, якую я і мае калегі ўзялі на сябе. Мы знеслі кавалак Нацыянальнага тэатра, калі што (усміхаецца). Таму глядач, які знаходзіцца ў Беларусі, для мяне найперш. Значыцца, анлайн-пляцоўка мусіць быць на першым месцы.

Для мяне было ключавым, калі хтосьці ў 2020 годзе сказаў у сацыяльных сетках: Нацыянальны тэатр нарэшце стаў бліжэй да людзей (смяецца). Для мяне тэатр — не над гледачом, а разам з ім, тэатр — як адлюстраванне рэчаіснасці, як спосаб выказвання праз творчасць. Таму трэба знаходзіцца побач з гледачом, гаварыць пра тое, што яму баліць, чуць яго.

Але пры магчымасці могуць і павінны быць афлайн-паказы. Бо Беларусь падзялілася на тых, хто ў Беларусі, і хто па-за ёй. У іх таксама ёсць патрэба ў тэатры. Але ў нашых суайчыннікаў за мяжой больш магчымасцяў пабачыцца, выказацца, зрабіць нейкія крокі. У тых, хто ў Беларусі, гэтага выбару меней. Таму без іх падтрымкі ніяк.

— Тэма дзяржаўнага Купалаўскага даўно адышла на другі план. У які момант у вас адбалела?

— Калі з таго боку паляцелі нейкія брыдкія выказванні. Не памятаю, калі тое было дакладна. Але тады я зразумела, што губляю шмат сіл, каб перажываць за падзеі ўнутры Купалаўскага. Гэта непрадуктыўна. З майго боку будзе карысней, калі буду перажываць, што адбываецца тут і не абарочвацца туды. У гэтым будзе больш сэнсу.

У выніку адбылася пэўная перабудова. Калі зараз нешта «прылятае», няма ніякай рэакцыі: ні смешнай, ні сумнай. Тэатр пад акупацыяй, у палоне, яго бязмерна шкада. Але і Беларусь пад акупацыяй. Таму Купалаўскі — гэта такая Беларусь у мініяцюры.

Кристина Дробыш. Фото: личный архив
Крысціна Дробыш. Фота: асабісты архіў

— Калі «Купалаўцы» пачыналі сваю працу, адчувалася вельмі моцная сувязь з гледачамі. «Тутэйшыя» сабіралі тысячныя прагляды. А што цяпер?

— Абсалютна відавочна, што «Тутэйшыя» — гэта максімум з таго, што ўдалося (на YouTube спектакль сабраў 344 тысячы праглядаў. — Заўв. рэд.). Для мяне гэта быў не столькі спектакль, колькі акт выказвання, сведчанне, што ніхто не памёр, што мы ідзем далей.

Канешне, цяпер, праз некалькі гадоў, адчуваецца, што людзі пачынаюць больш займацца сваімі справамі. Хтосьці закрываецца ад вострых тэмаў увогуле. Калі ў нас з’явіліся спектаклі «Страх» і «1984», некаторыя гледачы казалі: разумеем, што зроблена крута, але не маем сілы паглядзець ці паслухаць. Занадта балюча. Іншыя паглядзелі першую частку «Страха» і не змаглі працягнуць прагляд другой.

Цудоўна іх разумею. Калі мы выпусцілі спектакль «Я» і «Радзіва Прудок», яны мелі вельмі добрыя водгукі, бо былі трошку іншай тэматыкі, іншай накіраванасці. У іх мелася тая цеплыня, якой нам не хапала.

Хоць літаральна нядаўна пісаў хлопец з Украіны: з сябрамі-беларусамі хацеў паглядзець наш спектакль. Прасіў адкрыць яму доступ да прагляду.

«Адзіная акалічнасць, якая была і застаецца, — гэта стаўка на гледачоў-беларусаў у Беларусі»

— Да агульнага звальнення вашым мастацкім кіраўніком быў Мікалай Пінігін. Што цяпер?

— Яшчэ ў 2020-м нас з усіх бакоў абвінавачвалі, што мы прынялі чыёсьці рашэнне, але гэта не так. Усё прымалася большасцю калектыву. Мы імкнемся захоўваць гэты прынцып і цяпер. Тым больш, што пасля сыходу разбурылася звыклая сістэма, у якой існаваў дырэктар, мастацкі кіраўнік і гэтак далей. Цяпер чым складанейшае рашэнне, тым больш калектыву ўдзельнічае ў абмеркаванні. Здараліся сітуацыі, калі пэўныя рашэнні не прымаліся, бо іх падтрымала частка трупы, але не ўсе.

— На пастаноўку «Гусі-Людзі-Лебедзі» запрасілі рэжысёра Аляксандра Гарцуева. Ён — новы патэнцыйны лідар?

— Хутчэй, гэта супольная праца. У Аляксандра Фёдаравіча мелася ідэя, у нас таксама. Атрымалася дамовіцца. Але зноў-такі, гэта маё бачанне.

— Якой «Купалаўцы» цягам двух гадоў бачылі сваю стратэгію?

— Ладзіць паказы праз YouTube, выступаць у розных краінах. Даносіць інфармацыю, што адбывалася з беларускай культурай і тэатрам. У той жа Польшчы, Чэхіі, Венгрыі і іншых краінах можа і ведалі, што адбылося ў Беларусі ў 2020 годзе. Але ці ведаюць цяпер, калі павестка дня стала цалкам украінскай? Беларусам вельмі цяжка дакрычацца: «Паглядзіце! Ау! У нас тут яшчэ не скончана. У нас яшчэ горш стала». Не кажу, што горш, чым ва Украіне, — гэта складана параўноўваць. Але трэба даносіць, гаварыць і гаварыць пра тое, што адбываецца. Гэта істотна.

Сцена из спектакля "Вешальнікі". Фото: архив Купаловского театра
Сцэна са спектакля «Вешальнікі». Фота: архіў Купалаўскага тэатра

— Як працу «Купалаўцаў» змяніла вайна?

— Пасля пачатку вайны правілы гульні вельмі моцна памяняліся. Беларусь перайшла ў невядомую мне сістэму каардынатаў, у якой складана арыентавацца. У студзені яшчэ існавала разуменне, што рабіць далей. Цяпер «Купалаўцы» акурат у працэсе, каб вызначыцца з далейшымі крокамі. Зрэшты, да гэтага часу правілы гульні ўжо некалькі разоў змяняліся, таму мы мусілі хуценька перагрупіравацца, зарыентавацца і ісці далей. Зараз адбываюцца больш глабальныя змены. Адзіная акалічнасць, якая была і застаецца, — гэта стаўка на гледачоў-беларусаў у Беларусі. Гэта не змяняецца ніякімі абставінамі.