Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты: Кремль расширяет территориальные претензии — на переговорах в Стамбуле впервые прозвучали требования по новым областям
  2. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  3. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  4. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  5. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  6. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  7. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  8. Если вы устали от холодного мая — плохие новости, стабильное тепло придет нескоро. Прогноз погоды на следующую неделю
  9. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
Читать по-русски


У Аляксандра Лукашэнкі няма планаў адпраўляць сваіх вайскоўцаў ваяваць ва Украіну, паведамляе яго прэс-служба. А вось апазіцыя, паводле яго словаў, пасылае беларусаў на смерць.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

«Сёння крычаць: „Лукашэнка хоча паслаць ва Украіну сваіх вайскоўцаў!“ Ужо тысячу дзвесце разоў казаў, што ў мяне такіх планаў няма», — заявіў Лукашэнка.

Ён сказаў, што на смерць беларусаў пасылаюць «збеглыя».

«Гэта таксама чыесьці дзеці. Але скардзіцца няма каму. Я вас туды як прэзідэнт не пасылаў. Нам там ва Украіне рабіць няма чаго. І пасылаць ваяваць туды людзей нам няма неабходнасці. Чаму мяне ў гэтым абвінавачваюць? Таму што самі туды пасылаюць гэтых хлопцаў», — мяркуе Лукашэнка.

Нагадаем, на нарадзе па ваеннай бяспецы 4 кастрычніка ён заявіў, што Беларусь удзельнічае ў «спецыяльнай ваеннай аперацыі» ва Украіне: «Мы гэтага не хаваем. Але мы нікога не забіваем. Мы нікуды не пасылаем сваіх вайскоўцаў. Мы не парушаем сваіх абавязанняў». Паводле ягоных словаў, Беларусь «лечыць і корміць людзей», прычым не толькі расіян, але і ўкраінцаў.

Раней Аляксандр Лукашэнка не раз заяўляў пра тое, што беларуская армія ваяваць ва Украіне не будзе. Аднак раней ён і не раз заяўляў пра тое, што «ніколі з нашай тэрыторыі не будуць атакаваць Украіну». Расія пачала вайну супраць Украіны 24 лютага. Расійскія войскі ўвайшлі ва Украіну ў тым ліку і з тэрыторыі Беларусі, што зрабіла Беларусь саўдзельніцай акту ваеннай агрэсіі. Да таго ж з тэрыторыі Беларусі наносіліся ракетныя ўдары па ўкраінскіх пазіцыях — гэта прызнаваў і сам Лукашэнка.