Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Выложить видео в чат и сесть в тюрьму. Адвокатка — о границах дозволенного в Беларуси и почему Азаренка не привлекают к ответственности
  2. «Беларускі Гаюн»: Утром в Калинковичах взорвался «Шахед». Что известно?
  3. В Минске вынесли приговор 12 задержанным по делу об атаке российского самолета в Мачулищах
  4. Эксперты рассказали, когда российское наступление в Украине достигнет кульминации и что будет, когда оно начнет выдыхаться
  5. В Калинковичах задержали хозяйку дома, рядом с которым было снято видео со звуком падения беспилотника
  6. «Много мы сбиваем. Мы не смотрим, это российские или украинские». Лукашенко рассказал о беспилотниках, залетающих в Беларусь
  7. Доклад «Украденное детство»: беларусские власти стирают идентичность украинских детей посредством перемещения, перевоспитания и милитаризации
  8. «Юридически разбираемся в документе». В «Альфа-Банке» рассказали, что будет с картами клиентов после введения британских санкций
  9. Власти ввели изменение по пенсиям
  10. Для владельцев автомобилей намерены ввести изменение в 2025 году. Придется раскошелиться


Ці можна дараваць здраду? А ці можна, перажыўшы такое, захаваць адносіны? Citydog.io сабраў некалькі гісторый мінчан, якія сталі ахвярай здрады ці здрадзілі самі, — паглядзіце, якія розныя меркаванні і сітуацыі.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / cottonbro studio
Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / cottonbro studio

Міхаіл (33): «Я думаю, яна спецыяльна ўсё гэта зрабіла. Яна была не такой дурной»

— З маёй будучай жонкай мы пазнаёміліся ў Іспаніі. Мне было 26, ёй — 19. Па вяртанні ў Мінск сустракацца пачалі не адразу. Але праз тры гады адносін я зрабіў Таццяне прапанову. Мы пажаніліся і з’ехаліся. І ўжо ў працэсе сумеснага жыцця я зразумеў, што яна адносілася да псіхатыпу «татава дачка»: пры любой, нават самай маленькай, праблеме ішла па рашэнне да бацькі.

Праз пару гадоў, калі мы былі ў адпачынку, у яе бацькі здарыўся інсульт — і яго паралізавала. З таго моманту вось гэту падтрымку і крыніцу рашэння праблем яна пачала шукаць ва мне. То-бок замест таго, каб пасталець, яна паспрабавала стаць дачкой іншага таты.

Мне было амаль 30, я быў дарослым чалавекам, схема адносін «інфантыльная дзяўчынка і яе татачка» мяне не задавальняла. Я казаў ёй, што гатовы быць мужам, сябрам, палюбоўнікам, але не татачкам, які выконвае ўсе яе запыты па пстрычцы пальцаў. Вядома, калі справіцца з нечым самастойна яна была не ў стане, я гатовы быў дапамагчы. Але цалкам перакласці на мяне адказнасць за ўсё яе жыццё — не.

Вынікам гэтага стала пастаянная крытыка з яе боку. Таццяна магла і пры старонніх людзях, і пры знаёмых неяк цыкаць на мяне, казаць, што жарт не смешны, крытыкаваць, як я ваджу машыну (прытым што ў мяне ніколі не было ніводнага ДТЗ, а яна за тры гады ўмудрылася разбіць тры машыны).

Я ўсё гэта цярпеў, спадзеючыся, што з цягам часу пройдзе. Але крытыка, наадварот, толькі ўзмацнялася, мае дасягненні поўнасцю абясцэньваліся. Так мінуў год, надышоў 2020-ы. Як і ў многіх, у мяне пачаліся праблемы на праекце. Я быў у вельмі знясіленым стане — і маральна, і фізічна. А замест падтрымкі ад жонкі пачуў, што «не трэба было пачынаць, тады б і праблем не ўзнікла». Для мяне гэта стала нейкай адпраўной кропкай.

Калі пачалася пандэмія, я не пагадзіўся на аддаленую працу, а Таня пачала працаваць з дому. Па вечарах яна стала часта сустракацца з сяброўкамі. Я ёй цалкам давяраў, таму праблемы ў гэтым не бачыў — тлумачыў усё тым, што яна ўвесь дзень сядзіць у чатырох сценах і ўвечары хоча адцягнуцца.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Andrea Piacquadio
Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Andrea Piacquadio

Варта дадаць, што ўжо ў сакавіку-красавіку я разумеў, што калі Таня не скончыць нашы адносіны, то гэта зраблю я. Ніякага задавальнення ад гэтага шлюбу даўно не было, суцэльная крытыка і незадаволенасць. Я ўжо нават дадому пасля працы ехаць не хацеў: альбо ішоў у спартзалу, альбо проста сядзеў у кафэ да вечара. У выніку і я, і яна вярталіся дадому позна — і бачыцца сталі менш.

А 10 мая 2020 года, у нядзелю, я вярнуўся дадому і пачуў, як Таня весела хіхікае ў душы з іншым мужчынам. У мяне ўсё было як у тумане, але я зразумеў, што высвятляць нічога не мае сэнсу. Таму я развярнуўся, выйшаў з дому і проста сышоў.

Увечары я вярнуўся дадому, забраў свае рэчы і з’ехаў да бацькоў. А калі арандатары змаглі выехаць з маёй кватэры, пераехаў туды. Праз нейкі час Таня папрасіла аб сустрэчы, прапанавала пачаць усё наноў. Але пры гэтым паводзіла сябе так, як быццам я ва ўсім вінаваты, а яна ледзь не ахвяра абставін. Мне гэта было не патрэбна. Таму я расказаў пра ўсё бацькам, сябрам, каб адсекчы сабе магчымасць вярнуцца. А праз нейкі час мы падалі на развод.

Тэму здрады, дарэчы, мы з Таняй абмяркоўвалі неяк раней, і я абмовіўся, што гатовы дараваць здраду, калі яна была чыста фізічнай. Бо я разумею, што плоць слабая, мы ўсе недасканалыя і спатыкнуцца можа кожны. Але калі чалавек раскаецца і шчыра папросіць прабачэння, то я гатовы заплюшчыць на гэта вочы.

Таня ж, наадварот, была вельмі раўнівай. Яна ўвесь час мяне падазравала, правярала тэлефон. Не скажу, праўда, што і я нагод не даваў. Я заўсёды быў даволі харызматычным, таварыскім чалавекам, таму часам мне пісалі іншыя жанчыны. Але гэта ўсё было на ўзроўні лёгкага флірту і нейкіх жартаў. Чырвоную лінію я ніколі не пераходзіў.

Цяпер я думаю, што Таня зрабіла ўсё гэта спецыяльна. Яна была не такой дурной, каб спакойна прыводзіць кагосьці дадому без асцярогі, што я магу іх убачыць. Хутчэй за ўсё, такім чынам яна хацела паказаць мне, што яна падабаецца і іншым мужчынам, а я да яе прыдзіраюся.

Каб усё гэта перажыць і аднавіцца, мне спатрэбілася каля двух гадоў. За гэты час я цалкам пераасэнсаваў сваё жыццё, шмат што змяніў, сур’ёзна заняўся сабой: выраўнаваў зубы брэкетамі, зрабіў карэкцыю зроку, каб пазбавіцца ад акуляраў, перасадзіў валасы, намацаваў 8 кілаграмаў мышц — увогуле, толькі пазітыўныя наступствы. Цяпер я Тані нават удзячны, што яна вырашылася на гэты крок і мне не прыйшлося станавіцца чалавекам, які разбурыў сям’ю.

А ў мінулым месяцы я зноў ажаніўся — і адчуваю сябе выдатна.

Вольга (37): «Ён гэтага заслугоўвае»

— З маім ужо былым мужам мы былі знаёмыя з дзяцінства. Доўгія гады ён для мяне быў проста сябрам, а я для яго — таемным каханнем. Па заканчэнні ўніверсітэта неяк так склалася, што мы вырашылі, быццам сяброўства — добрая аснова для шлюбу. І вырашылі ажаніцца.

Пры гэтым у нашых адносінах заўсёды ўсё было сумленна. Я Яраслава любіла як чалавека, за многае была яму ўдзячная, але нейкай моцнай цягі, страсці ў адносінах да яго ў мяне ніколі не было — і ён пра гэта ведаў.

Так мы пражылі ў шлюбе 8 гадоў. За гэты час у нас з’явілася дачка. І дзеля яе, і дзеля Яраслава, які мяне вельмі кахаў, я старалася захоўваць адносіны. Але потым я здрадзіла.

Не магу сказаць, што я шукала нейкіх эмоцый ці яркага сексу на баку. Гэта здарылася, калі я ўжо разумела, што наш шлюб усё ж такі асуджаны — і хутка скончыцца. Да таго моманту інтымных адносін з мужам у нас не было ўжо больш за год, мы ночылі ў розных пакоях. Я не лічыла яго сваім каханым чалавекам. Бацькам дзіцяці, сябрам, сужыцелем — так, але мужам, партнёрам — не.

Мая здрада не была нейкай шалёнай ці па п’яні. У той момант да мяне заляцаўся малады чалавек, які мне падабаўся. Ён таксама быў жанаты, таму ніводны з нас не быў накіраваны на сур’ёзныя адносіны. На працягу некалькіх тыдняў я яшчэ ўзважвала ўсе за і супраць — а потым усё ж вырашылася.

Ці лічыла я гэта здрадай? Так. Ці было ў мяне шалёнае пачуццё віны? Канечне. Але разам з гэтым пачуццём прыйшло і разуменне таго, што гэты ўчынак — кропка незвароту, якая насамрэч была мне патрэбна для таго, каб вырашыцца на развод.

Адразу пасля здрады я пачала размаўляць з мужам аб тым, што нам трэба разысціся. Ён успрыняў гэта ў штыкі, але кожны тыдзень мы ўсё роўна вярталіся да гэтай тэмы. Праз паўгода гэтых размоў, калі я зразумела, што ніякія мае довады не працуюць, я вырашыла прызнацца ў здрадзе, падумаўшы, што так Яраславу будзе прасцей мяне зненавідзець і адпусціць. Расказаўшы пра ўсё, я сабрала рэчы і пераехала з дачкой на здымную кватэру.

Прызнацца, я да гэтага часу лічу, што расказаць праўду было вялікай памылкай. Гэта вельмі раніць, забівае самаацэнку, прымушае чалавека адчуваць сябе абражаным і кінутым. І нават нягледзячы на тое, што Яраслаў яшчэ рабіў спробы памірыцца і казаў, што дараваў мне, я разумела, што вельмі траўміравала яго сваёй праўдай. Магчыма, менавіта таму нейкія больш-менш сур’ёзныя адносіны ў яго з’явіліся толькі праз пяць гадоў.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: cottonbro studio, pexels.com
Изображение носит иллюстративный характер. Фото: cottonbro studio, pexels.com

З Яраславам мы да гэтага часу падтрымліваем сяброўскія адносіны (дзеля дачкі), але кожны жыве сваім жыццём.

Ці адчуваю я сваю віну да гэтага часу? Хутчэй за тое, што прызналася ў здрадзе, а не за тое, што яе здзейсніла. Азіраючыся назад, я рада, што мы ўсё ж такі разышліся: я нарэшце жыву тым жыццём, якім заўсёды хацела, і не займаю чыёсьці месца. Упэўнена, Яраслаў яшчэ сустрэне тую, хто пакахае яго па-сапраўднаму, — ён гэтага заслугоўвае.

Кірыл (21): «А потым я ўбачыў ягоны пост: „Шукаю секс“»

— З Лёшам мы былі разам амаль два гады. І першапачаткова гэта былі адносіны маёй мары: у нас усё ішло так добра, што я нават пачаў думаць, каб зрабіць яму прапанову.

Але, вядома, было не без шурпатасцяў. У нейкі момант у мяне здарыўся пацалунак з іншым чалавекам (магчыма, гэта і стала пачаткам канца).

Я прызнаўся ў гэтым Лёшу, мы доўга ўсё абмяркоўвалі, але ў выніку ён сказаў, што занадта моцна мяне кахае, каб звяртаць на такую дробязь увагу, — ён справіцца.

Першы час пасля таго, што здарылася, нашыя адносіны былі злёгку нацягнутымі, але потым усё вярнулася ў нармальнае рэчышча. А я для сябе зразумеў, што здзейсніў вялікую памылку і губляць Лёшу не хачу.

Аднак потым пачалі адбывацца сітуацыі, з-за якіх у мяне з’явіліся дакучлівыя думкі аб тым, што мне могуць здраджваць. Па-першае, у Лёшы выявілі інфекцыю, якая перадаецца палавым шляхам. Пры гэтым ён запэўніваў мяне, быццам доктар яму сказаў, што гэта захворванне перадаецца і бытавымі спосабамі.

Па-другое, я выпадкова заўважыў, што мой хлопец ёсць ў чаце знаёмстваў. Я спачатку падумаў, што, мабыць, ён быў там даўно, проста не выйшаў, калі мы пачалі сустракацца. Але потым убачыў ад яго пост аб пошуку сексу, апублікаваны два дні таму.

Вядома ж, мы ўсё гэта абмеркавалі, але Лёша запэўніваў, што ўсё гэта жарт. І ў якасці доказу даў мне доступ да сваіх сацсетак, хаця і там я знайшоў пару дзіўных момантаў. Але тым не менш вырашыў заплюшчыць на ўсё вочы.

Праз некалькі месяцаў мы з Лёшам усё ж рассталіся. У нас здарылася вялікая сварка, якая моцна зацягнулася. І калі я яшчэ спрабаваў неяк пайсці на кантакт і ўсё вырашыць, то чалавек проста пачаў ігнараваць мяне.

І ўжо пасля расставання да мяне пачалі даходзіць чуткі, што Лёша неаднаразова мне здраджваў з іншымі хлопцамі. Мне было вельмі балюча, я плакаў. Калі два гады табе хлусяць, гледзячы ў вочы, ужо не разумееш, дзе насамрэч рэальнасць. Калі ўсё раскрылася, мой свет проста абваліўся.

Спачатку ў гэтых здрадах я вінаваціў толькі сябе. Паглыбіўся ў вучобу, працу, каб менш пра ўсё думаць. У нейкай ступені гэта дапамагала, але потым я ўсё роўна скаціўся ў шалёную дэпрэсію. Выйсці з яе мне дапамаглі сесіі з псіхолагам. Яны ж падвялі мяне да ўсведамлення, што маёй віны ў гэтых здрадах няма. Гэта быў ягоны выбар. Бо здарылася гэта не адзін раз — Лёша спаў з іншымі хлопцамі на працягу ўсіх двух гадоў, што мы былі разам.

Больш за тое, у ліпені гэтага года ў мяне знайшлі захворванне, якое перадаецца палавым шляхам і якое на дадзены момант не лечыцца. Таму да канца жыцця я кожны дзень цяпер павінен піць таблеткі.

Пасля такога складана зноў пачаць давяраць людзям — але я працую над гэтым. І веру, што ўсё наладзіцца і будзе добра.

Читайте также на CityDog:

Вот каких женщин любил писатель Владимир Короткевич: «Не надо быть красивой, главное — женственной»

9 новых заведений, которые открыли белорусы в Варшаве. От кофейни до бургерной

19 важных дел в Минске (и не только), которые нужно сделать в октябре. Выставки, лекции, мастер-классы и еще много всего классного