Поддержать команду Зеркала
Белорусы на войне
  1. Украина ввела санкции против содействующих российской агрессии компаний. Среди них — несколько белорусских
  2. С 1 февраля пересмотрят размеры некоторых пенсий. Но размер прибавки вряд ли порадует
  3. Синоптики объявили оранжевый уровень опасности на понедельник
  4. Девушка на два миллиона. Арина Соболенко победила Елену Рыбакину в финале Australian Open — рассказываем подробности матча
  5. В Иране прогремели взрывы на стратегических объектах
  6. Украина бьет по российским тылам, Россия пытается обучить воевать школьников и студентов. Главное из сводок на 340-й день войны
  7. Атака беспилотников на Иран: рассказываем, что известно
  8. Российский телеведущий и зоолог Николай Дроздов в реанимации: у него сломаны восемь ребер
  9. «Мстят за безвиз и другие добрые начинания». Глава Госпогранкомитета обвинил Украину и других соседей в напряженной ситуации на границе
  10. Экс-генерал НАТО победил на президентских выборах в Чехии
  11. В какую страну чаще всего уезжают белорусы работать, и из какой страны едут работать в Беларусь
  12. «C ракетой это займет всего минуту». Борис Джонсон рассказал, что Путин угрожал ему перед началом войны
  13. Источники: Влад Бумага уходит из YouTube и переходит в VK Видео


Калі 7 кастрычніка праваабаронца Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міра, увесь свет даведаўся ягонае імя. Гэты чалавек больш за 20 гадоў змагаецца за дэмакратычныя змены ў Беларусі і дапамагае беларусам адстойваць свае правы. За што ўжо двойчы трапляў за краты. Але нават лаўрэат Нобелеўскай прэміі — гэта звычайны чалавек са сваім характарам ды марамі. Блог «Люди» пагутарыў з жонкай праваабаронцы Наталляй Пінчук пра таго Алеся Бяляцкага, якім яго ведае сям’я.

Алесь Бяляцкі ў студэнцкія часы. Фота: блог "Люди"
Алесь Бяляцкі ў студэнцкія часы. Фота: блог «Люди»

«Малады хлопец з вельмі прыгожай шэвелюрай»

2022 год для сям'і Бяляцкіх двойчы юбілейны: 35 гадоў шлюбу і 40 гадоў знаёмству. Дата святочная, але з сумным настроем, бо адзначыць разам не выпадае. Напрыканцы размовы Наталля скажа пра вялікую ўдзячнасць лёсу за сустрэчу са сваім мужам. І сапраўды, лёс сыграў тут важную ролю.

Гэта быў 1982 год, студэнцкія часы: Алесь на той момант вучыўся ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце на гісторыка-філалагічным факультэце, сама Наталля — у педагагічнай вучэльні.

— Мы пазнаёміліся на вяселлі майго стрыечнага брата, — апісвае Наталля першую сустрэчу. — Брат запрасіў выступаць універсітэцкі музычны гурт «Баскі», гітарыстам у якім быў якраз Алесь. Там мы і пазнаёміліся. Знешне ён быў цікавы малады хлопец з вельмі прыгожай шэвелюрай.

Сустрэча была кароткай. Наталля згадвае: нават цяжка сказаць, ці склаліся б стасункі пасля. Але дапамаглі абставіны — жыццё ўпарта зводзіла яе і Алеся. І не адзін раз.

— Мы зноў сустрэліся ў піянерскім лагеры, дзе я працавала ад педвучэльні, а ён ад ВНУ. Потым я паступіла ва ўніверсітэт, і мы неаднаразова перасякаліся. І ўжо ў 1987 годзе вышла замуж за гэтага гітарыста, — распавядае Наталля.

«Разумее, што вынік працы будзе не цяпер»

Праваабарончы цэнтр «Вясна» з’явіўся ў 1996 годзе. На той момант Алесь Бяляцкі ўжо скончыў ў Мінску аспірантуру. І яшчэ падчас вучобы ў якой стаў адным з заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Паспеў папрацаваць малодшым навуковым супрацоўнікам Музея гісторыі беларускай літаратуры, і нават стаць дырэктарам музея Максіма Багдановіча.

У 1996 годзе пачаліся масавыя пратэсты супраць стварэння Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Пратэстоўцаў брутальна разганялі. Тады супрацоўнікі музея Багдановіча пачалі дапамагаць арыштаваным палітычным актывістам і іх сем’ям. У гэты час якраз і з’явілася ідэя праваабарончага цэнтра, кіраўніком якога стаў дырэктар. З музеем Алесю хутка прыйшлося растацца — і «Вясна» стала асноўным праектам Бяляцкага. Наталля кажа, што для яе не было нічога дзіўнага ў тым, што яе муж стаў праваабаронцам:

— Трэба разумець, што Алесь — чалавек з абвостраным пачуццём справядлівасці. Таму ўсе гэтыя працэсы адбываліся натуральным чынам, як працяг рэалізацыі яго як асобы і таго, што ён лічыў справядлівым. Колькі я яго ведала, ён знаходзіўся ў тых ці іншых суполках: «Тутэйшыя» і гэтак далей. Гэта ўсё лагічна выцякала адно з другога, у тым ліку і праваабарона. Алесь заўсёды ў эпіцэнтры беларускага жыцця, ён дзейнічае там, дзе найперш патрэбна дапамога.

Алесь Бяляцкі ў студэнцкія часы. Фота: блог "Люди"
Алесь Бяляцкі ў студэнцкія часы. Фота: блог «Люди»

Наталля згадвае пачатак станаўлення праваабарончага цэнтра. Кажа, што і тады, і потым муж мог працаваць вельмі шмат і вельмі позна вяртацца дадому. Але дзейнасць у «Вясне» для Бяляцкага ніколі не была працай, якую проста трэба было зрабіць.

—  Для яго гэта было важна, а інакш ён проста не мог. Ненармаваны працоўны дзень — гэта пра Алеся. Я заўсёды здзіўлялася, адкуль у яго сілы браліся. Яму ад нараджэння вельмі шмат дадзена, ён можа брацца за некалькі справаў адначасова і ўсё гэта рабіць, — успамінае Наталля.

Праца ў праваабароне — не тая справа, дзе вынікі бачныя тут і зараз. Ці былі моманты, калі яе муж адчуваў расчараванне і быў гатовы вось-вось апусціць рукі? Наталля кажа, што як і ў любога чалавека, у мужа былі розныя перыяды.

— Я шмат думала, дзе ён бярэ сілы, каб знаходзіцца на такой складанай працы ўжо 25 гадоў. Думаю, гэта проста ягонае разуменне, што можна жыць толькі так. Ён хутчэй за ўсё ставіцца да гэтага не як да нейкіх абавязкаў, а як да натуральнага ладу свайго жыцця, — разважае жанчына. — А што тычыцца вынікаў, думаю, ён выдатна разумее, што робіць і для чаго. І што ўплыў ягонай працы будзе не цяпер, а ў перспектыве. Таму проста рабіў сваю справу.

За імкненне да справядлівасці Алесь Бяляцкі не аднойчы адчуваў ціск з боку ўладаў. У 2003 годзе «Вясну» пазбавілі рэгістрацыі, а ў 2011 годзе праваабаронца апынуўся за кратамі. Тады яго абвінавачвалі ва ўхіленні ад падаткаў. За кратамі ён правёў амаль тры гады і выйшаў на волю толькі ў 2014-м па амністыі.

Пасля праваабаронца расказваў: у калоніі іншым вязням забаранялі размаўляць з ім нават пра побытавыя рэчы. Бяляцкага тады нават не адпусцілі развітацца з бацькам, пакуль той яшчэ быў жывы.

Пасля 2020 года небяспека стала яшчэ большай. Старшыня «Вясны» гэта разумеў. Але і тут ўмяшаліся абставіны: у верасні 2020 года затрымалі каардынатарку валанцёрскай службы «Вясны» Марфу Рабкову, у кастрычніку — валанцёра арганізацыі Андрэя Чапюка.

— Размовы пра ад’езд былі, — сцвярджае Наталля. — Але калі пад арыштам аказаліся ягоныя калегі, ён як кіраўнік сказаў: «Я не магу пакінуць іх. З маральнага пункту гледжання дзіўна, што яны знаходзяцца тут, у вязненні, а я паеду за мяжу ратаваць сваё жыццё». Алесь адчуваў, што мае адказнасць за сваіх паплечнікаў, і гэта не давала яму магчымасці з’ехаць.

«Гарадскі хлопец, але зямля — гэта ягонае»

За 35 гадоў шлюбу Наталля добра вывучыла Алеся. Расказвае: ён можа днямі працаваць, але і ўмее вельмі добра адпачываць. Можа хутка пераключыцца на штосьці іншае, хобі і сям’ю.

— Напрыклад, ён вельмі любіць гатаваць. Алесь не робіць гэта пастаянна, але час ад часу бярэ на сябе. І вось калі Алесь браўся за гатаванне, адбываліся кулінарныя шэдэўры, — апісвае ягоная жонка. — А яшчэ ён пераключаўся, калі працаваў на зямлі. Гарадскі хлопец, але зямля і ўсё, што на ёй — садавіна, гародніна, кветкі — гэта ягонае. Вельмі любіць кветкі. Верагодна, вось гэтае ўменне пераключацца давала яму сілы перажыць той наймацнейшы рытм жыцця, які быў у яго.

Алесь Бяляцкі з "вясноўцамі" і прадстаўніком «Amnesty International» ў офісе праваабарончага цэнтра ў Мінску. 25 кастрычніка 2016 года. Фота: spring96.org
Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Айша Юнг, Андрэй Палуда з прадстаўніком Amnesty International Аляксандрам Арцем’евым у офісе праваабарончага цэнтра ў Мінску, 25 кастрычніка 2016 года. Фота: spring96.org

Жанчына ўспамінае і вечары, якія праваабаронца праводзіў з сынам Адамам. Найбольш яскрава ў памяці захавалася дзяцінства хлопца.

— Пры ўсёй сваёй занятасці, ён заўсёды ўмеў знайсці час для сына. Калі Адам быў зусім малы, Алесь яму расказваў казкі. І вось памятаю: ён ужо стомлены, ляжыць у паўдрымоце, і пачынаюцца розныя фантазіі на тэмы, далёкія ад казкі. І малы яго слухае ў захапленні, нават не дае вочы заплюшчыць, — з пяштотай згадвае суразмоўца.

У сямейных стасунках Наталля апісвае мужа як вельмі мяккага чалавека. Але ж адразу з усмешкай робіць заўвагу: толькі ў непрынцыповых пытаннях.

— Што тычыцца таго, што для яго найбольш важна — тут пэўныя моманты можна нават не абмяркоўваць, — сцвярджае яна. — Ёсць рэчы, наконт якіх я нават не пытаюся, бо ўжо адназначна ведаю адказ. У асноўных прынцыповых момантах ён заўсёды цвёрды ў сваіх перакананнях і ў прыняцці рашэнняў. Разам з тым, доўгі сямейны досвед навучыў мяне дамаўляцца. Незадоўга да пасадкі ў нас нават быў момант, калі я прывяла лагічныя аргументы «за» і «супраць», каб Алесь саступіў. Ён канешне так здзіўлена паглядзеў на мяне, але сказаў «ладна» (смяецца).

Фото: TUT.BY
Алесь Бяляцкі. Фота: TUT.BY

Апісваючы мужа, Наталля сцвярджае: «Ён аптыміст па жыцці». І менавіта гэтак, на яе думку, Алесь Бяляцкі ставіцца да ўсіх выпрабаванняў, якія яму выпадаюць:

— Ён бачыць лепшыя перспектывы, што б ні было. Мы з ім у гэтым плане супрацьлегласці, але такім чынам адно аднаго ўзаемадапаўняем. Жыццё ж разнастайнае, не бывае, каб толькі ўсё светлае. Мы звычайная сям’я, як і ўсе. Бываюць розныя моманты. Але пры ўсім гэтым я ўдзячна лёсу, што ў нас склалася сям’я, што мы пражылі столькі часу разам.

«Галоўнае пісаць, каб не знікала адчуванне, што мы ёсць адно ў аднаго»

Дзень 14 ліпеня 2021 года, калі Алеся Бяляцкага затрымалі, Наталля ўспамінае з вялікім сумам. І дадае: у другі раз арышт мужа успрымаецца так жа, як і ў першы.

— Першы арышт адбыўся пры мне, а на другім, у мінулым годдзе, я не прысутнічала. Але калі я даведалася, шок быў не меншы, — удакладняе яна. — Я сябе супакойвала, казала, што ўжо ж дасведчаная, павінна ўмець з гэтым спраўляцца. Але не заўсёды рацыянальнае бярэ верх над эмоцыямі. Гэта быў вельмі моцны стрэс, які пагаршаўся тым, што мы з Алесем толькі-толькі перахварэлі кавідам. Ён якраз пачаў адыходзіць.

Адзінае, што даваў досвед, — уменне дзейнічаць, кажа жанчына. Пэўныя моманты былі вядомыя: што рабіць, куды ісці. А вось спраўляцца з эмоцыямі было цяжка.

— Яшчэ з першай ягонай адсідкі завязаліся дастаткова блізкія і сяброўскія сувязі з пэўнымі людзьмі. Гэтыя сувязі цягнуліся і ў час на волі, а зараз сталі даволі моцнымі, калі нашыя сем'і зноў патрапілі ў цяжкую сітуацыю. Мы падстаўляем плячо адно аднаму і трымаемся разам, — расказвае Наталля. — Увогуле людзі ў нас проста цудоўныя — гэта тычыцца і блізкага кола, і проста знаёмых, і нават незнаёмых людзей. У цяжкія часы яны з гатоўнасцю прыходзяць на дапамогу, і гэта мяне вельмі моцна ўражвае. Я бязмерна ім ўдзячная.

Правозащитники "Весны" с представительством ЕС возле офиса организации. 22 февраля 2021 года. Фото: ПЦ "Весна"
Праваабаронцы «Вясны» з прадстаўніцтвам ЕС каля офіса арганізацыі. Алесь Бяляцкі — пяты з правага боку. 22 лютага 2021 года. Фота: ПЦ «Вясна»

Пра тое, як зараз адчувае сябе Алесь Бяляцкі, вядома няшмат. Суразмоўца кажа: бываюць праблемы з рэгулярнасцю ліставання. Але апошнім часам вестачкі прыходзяць.

— Зараз усё больш-менш наладжана, але зразумела, што ёсць вялікая самацэнзура. Галоўнае, каб проста можна было бачыць, што ён піша і я пішу. Каб не знікала адчуванне, што мы ёсць адно ў аднаго, — распавядае жанчына.

Пра сваю Нобелеўскую прэмію Алесь Бяляцкі даведаўся ў той жа дзень, вечарам 7 кастрычніка. Але як менавіта адрэагаваў праваабаронца на такую ўзнагароду, Наталля пакуль не ведае. Шчыра прызнаецца: перахвалявалася і проста яшчэ не паспела спытаць. Але мяркуе, што муж дакладна ўзрадаваўся:

— Гэта ўсё ж такі вельмі прэстыжная ўзнагарода. Ёсць вялікая радасць за настолькі высокую ацэнку, якую далі Алесю гэтай прэміяй.